be

Рагойша Вячаслаў

Рагойша Вячаслаў

Рагойша Вячаслаў Пятровіч (5 чэрвеня 1942 г., мястэчка. Ракаў Валожынского раёна Мінскай вобласці).

Вучыўся ў Ракаўской сярэдняй школе. У 1963 г.закончыў з адзнакай філалагічный факультэт БДУ, у 1967 г. – аспірантуру. У 1965 г. служиў у Савецкай арміі. У 1967 г., пасля абароны кандыдацкой дысертацыі, стаў старшым выкладчыкам, затым дацэнтам кафедры беларускай літаратуры БДУ.

У 1991–1994 гг., паралельна з выкладаннем ва ўніверсітэце, працаваў намеснікам дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. На працягу 1994–2016 гг. В.Рагойша узначальваў кафедру тэорыі літаратуры БДУ, з 2016 г. – прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ. Літаратуразнавец, крытык, перакладчык, паэт. Доктар філалагічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Міжнародной акадэміі наувк Еўразіі (1994). Круг навуковых інтарэсаў: тэорыя і гісторыя беларускай літаратуры, вершазнаўства, беларуска-іншанацыянальныя літаратурныя ўзаемасувязі, паэтыка літаратурнага твора, праблемы тэорыі і практыкі мастацкага перакладу. Як тэкстолаг В. П. Рагойша падрыхтаваў шэраг выданняў.

Актыўна займаецца грамадскай працай. З’яўляўся старшынёй экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь (1996– 2006), кіраваў Міжнародным фондам Янкі Купалы (1994–2016; цяпер яго Ганаровы старшыня). З 2006 г. В.Рагойша – старшыня савета по абароне дысертацый при БДУ Д 02.01.12 па беларускай, рускай і зармежных літаратурах. Ён старшыня секцыі беларускай мовы і літаратуры Навукова-метадычнага аб’яднання Міністэрства адукацыі Беларусі; член Беларускага камітэта славістаў і інш.

Асноўныя працы: «Паэтыка Максіма Танка. Культура вобраза. Характар верша» (1968), «Пераклаў Якуб Колас…» (1972), «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемааасувязі пачатку ХХ ст.» (1976; у сааўтарстве), «І нясе яна дар…» (1977), «Паэтычны слоўнік» (1979, 1987, 2004), «Проблемы перевода с близкородственных языков» (1980), «Напісана рукой Купалы» (1981), «Кантакты» (1982), «Вяршыні. З невядомага і забытага пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча» (1991), «І адгукнецца слова ў слове…» (1992), “Полюс цяпла: Вершы” (2007), «Беларускае вершаванне» (2010), «Мой Трыглаў: Кніга пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча» (2012), «Верш. Паэзія : энцыклапедычны даведнік” (2020), “Дзесяць саг пра Караткевіча” (2020), “Вочы ў вочы, мыслі ў мыслі: Кніга перакладной паэзіі” (2013) і інш.

Аўтар і сааўтар многіх падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў і студэнтаў: «Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя» (1971, 1988), «Тэорыя літаратуры ў тэрмінах» (2001), «Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў» (2009), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (у 2 ч. 2010–2012), вучэбны дапаможнік для 9-х класаў «Беларуская літаратура» (2011, 2019), «Украінская літаратура і ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі» (у 3 ч. 2012–2016), «Тэксталогія і яе дапаможныя навукі» (2015), “Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка” (2019) і інш. Узнагароджаны медалём «20 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941– 1945 гг.» (1965), медалём Францыска Скарыны (1994), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), ордэнам Францыска Скарыны (2012); яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работіик БДУ» (2012) і інш.

Е-mail: v.rahoisha@tut.by.

Рагойша Вячаслаў. Выданьні

Маладосць 3 (595) 2003

Маладосць 3 (595) 2003

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск.... Болей »

Полымя 11 (973) 2010
pdf

Полымя 11 (973) 2010

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Лістапад. Каляндар памятных дат Лісты Васіля Быкава да Уладзіміра Караткевіча Уладзімір КАРАТКЕВІЧ: «Любую справу рабіць хвацка» Якуб Колас — дзецям. Школьныя далягляды БЫКАЎ Аляксандр, Галінка бэзу. Жамчужнае вяселле. Нарач. Дзве з’явы. Матылёк. Асенняя рапсодыя. Вершы ГАРАДНІЦКІ... Болей »

Роднае слова 10 (274) 2010
pdf

Роднае слова 10 (274) 2010

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай... Болей »

Роднае слова 06(174)2002

Роднае слова 06(174)2002

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

* Уладзімір Караткевіч — Вячаславу Рагойшу * Баршчэўскі Лявон, Пра скандынаўскіх багоў і герояў: Вывучэнне фрагмента з эпасу "Старэйшая Эда" ў VIII класе * Бунько Наталля, "Шпаркі, лёгкі сінякрылы матылёк": Назвы матылька ў беларускіх гаворках * Буто Вераніка, Селянін у аповесці Васіля... Болей »

Куфэрак Віленшчыны 2-2000
pdf

Куфэрак Віленшчыны 2-2000

гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю

* Лісты біскупа Чэслава Сіповіча да айца Уладыслава Чарняўскага * Андэрсан Шэрвуд, Прыгода * Бабёр Янка, Час надзеі * Белямук Міхась, Зімовы калядны абрад Куцця * Бітэль Пятро, Вішнева і Вішнеўцы * Бітэль Пятро, Развал * Бічэль-Загнетава Данута, У Вішневе * Гейнэ Генрых... Болей »

Роднае слова 6(114)1997

Роднае слова 6(114)1997

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Агурцова Леакадзія, Урок — гэта твор мастацтва * Баршчэўскі Лявон, Ёган Вольфганг Гётэ: Трагедыя "Фаўст" * Бондар Таіса, "Расце бязмежжа праз сляды мае...": Вершы * Брылон Вольга, Будзем помніць яго імя: Творчасць Якава Прохарава * Верціхоўская Марыя, Цялкова Вольга, "Зрячий посох"... Болей »

Спадчына 3/1990
pdf

Спадчына 3/1990

часопіс Беларускага фонду культуры і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі

* Алег Трусаў. Чарнобыль і наша гістарычная спадчына * Вячаслаў Ракіцкі. Беларусы і беларусістыка на амерыканскім кантыненце * Леў Казлоў. «Літванія» — падарожжа ў Беларусь XVIII стагоддзя * Анатоль Сабалеўскі. Адметны след * Вячаслаў Рагойша. Арыштаваныя пераклады * Пятро Бітэль. I нашых трапіла туды... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org