en

Паплаўская Ася

Паплаўская Ася

Ася Паплаўская - літаратурны журналіст, крытык, кніжны аглядальнік, радыёвядучая.

Нарадзілася 17 траўня 1988 г. у горадзе Таржок (Расія). У тры гады пераехала ў Менск.

Студэнтка факультэта журналістыкі Інстытута Журналістыкі БДУ. Друкуецца ў газэтах "Літаратура і мастацтва", "Літаратурная Беларусь", часопісе "Дзеяслоў", "Верасень" і іншых выданнях. Вядзе аўтарскую перадачу СучБелЛіт на NETradio.

Лаўрэат гарадской навукова-практычнай канфэрэнцыі (секцыя руская філялогія). Перамагла з навукова-практычнай працай "Дуэль" в "одном из мрачных мест России" (А.П. Чехов)" (даследванне сахалінскага пэрыяду ў жыцці й творчасці Чэхава, аналіз кнігі нататак "Востраў Сахалін", аповесці "Дуэль", параўнанне творчасці дасахалінскага пэрыяду з паслясахалінскім). Прызёр шэрагу алімпіядаў па рускай мове й гісторыі.

У 2009 годзе перамагла ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых працаў студэнтаў і магістрантаў вышэйшых навучальных установаў (2-ая катэгорыя) з навуковай працай "Суб'ектыўны фактар у пісьменьніцкай крытыцы (на прыкладзе Леаніда Галубовіча, крытыка газэты 'Літаратура і мастацтва')".

Укладальнік і дызайнер календара на 2009 год "Бацькі дзяржаўнасьці Беларусі".

У 2009 годзе была адзначаная ў ТОП-7 беларуских журналистов-блоггеров.

У 2010 годзе заняла першае месца ў конкурсе моладзевай журналістыкі Твой стыль (намінацыя “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай).

Вядзе блог paplauskaja.net.

Паплаўская Ася :: Publications

pdf

Верасень 6

літаратурна-мастацкі часопіс

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 1 (53) 2011

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Пра сучасных Каінаў і Авелаў. Дзіўныя справы твае… чалавеча! Кажы ні кажы, паўтарай ні паўтарай, тыцкай носам — ні тыцкай, а — як гарохам аб сценку. Што ў абывацеляў, што ў вас, творцаў, інжынераў, так сказаць, чалавечых душаў. Пішаце-пішаце, а самі — ці чытаеце? Аповеды Бібліі, напрыклад. Не?! А гісторыя...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 7 (45)

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Жыццё паводле Брэта. Рана ці позна, хоча чалавек ці не хоча, а будзе вымушаны пачаць жыць паводле Брэга ці Мантыньяка, Нішы або Маі Гагулан. А гэта значыць, каб жыць далей і назіраць вір жыцця, ён, гэты чалавек, павінен перастаць есці. Калі быць дакладным, то спачатку ён павінен кінуць паліць, затым...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 4 (42)

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Вяртанне дадому, адкуль ніколі і не сыходзіў. Дзесьці там на ўскрайку неба, над чорным шчарбатым лесам вісела ўсім знаёмая, але ад гэтага не менш таямнічая поўня. Спрадвечнае жыццё кацілася пад гэтым лупаватым нябесным вокам як тое кола «Сансары». Дробненькія зорачкі, як мізэрныя дзіркі ў чорным радне...… More

pdf

Дзеяслоў 44

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі...… More

pdf

Верасень 2

літаратурна-мастацкі часопіс

У раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка. У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука...… More

pdf

Верасень 3

літаратурна-мастацкі часопіс

Змест каляднага нумара склалі вершы Надзеі Філон, Аляксея Арцёмава, Вольгі Грынь, Андрэя Кабана, Аляксея Палачанскага, Паўла Надольскага, Сяргея Законнікава, Анатоля Вярцінскага… Проза прадстаўлена творамі Сяргея Белаяра, Ганны Старыковіч, Раісы Крывальцэвіч, Ганны Дар, Леаніда Дайнекі. У раздзеле "Крытыка...… More

pdf

Дзеяслоў 43

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Адолець звычку жыць” Гутарка Андрэя Масквіна з Уладзімірам Някляевым * “Знайсьці свой шлях” Гутарка пісьменьніка Уладзіміра Сіўчыкава і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрыка Літвіна * “Ілюзіі былі даволі моцныя...” Размова Андраніка Антаняна...… More

pdf

Новы Час 40


Самакіраванне: горы паперы і страчаныя нервы. Праз паўгода мусяць адбыцца выбары ў мясцовыя cаветы дэпутатаў. Ужо пачалося абмеркаванне магчымага ўдзелу ў ім прадстаўнікоў ад розных палітычных структур. Але ці салодкі хлеб народнага абранніка, і ці ёсць сэнс увогуле ісці ў дэпутаты? Адказ на гэта пытанне...… More

pdf

Дзеяслоў 42

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org