- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра сучасных Каінаў і Авелаў. Дзіўныя справы твае… чалавеча! Кажы ні кажы, паўтарай ні паўтарай, тыцкай носам — ні тыцкай, а — як гарохам аб сценку. Што ў абывацеляў, што ў вас, творцаў, інжынераў, так сказаць, чалавечых душаў. Пішаце-пішаце, а самі — ці чытаеце? Аповеды Бібліі, напрыклад. Не?! А гісторыя Авеля і Каіна са Старога Запавету — ой як паказальная і ў нашым сучасным жыцці, сімвалічная і… актуальная! Як, зрэшты, і гісторыя Сотніка з Рыбаком — з бібліі чалавечага духу, напісанай непераўзыдзеным Васілём Быкавым. Патлумачу пра ўсё па парадку. Не лятаю я ў творчых ампірыях, не лічуся апазіцыянеркай і яшчэ з 2006 года ўсялякія сталічныя нашыя «Плошчы» бокам абыходжу. Тым больш, што некаторыя — як цэнтральная Кастрычніцкая — лёдам у гэтыя выбарчыя часы залітая. На каньках стаяць не ўмею: не той узрост. Спіна, не пры вас сказана будзе, баліць, і бразнуцца касцьмі сваімі старымі баюся. Не так бразнуцца, як — не падняцца…