- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цягам снежня ў Польшчы пройдзе шэраг анлайн і афлайн мерапрыемстваў з удзелам беларускіх літаратараў. Ад “Дзён салідарнасці на Віле Дэцыюша” да прэзентацыі новая кнігі Андрэя Хадановіча.7 СНЕЖНЯ ў Кракаве пройдзе чарговае мерапрыемства “Культура ў выгнанні. Дні салідарнасці на Віле Дэцыюша”. Гэта пэўны... Болей »
6 снежня на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай «Васіль Быкаў. Літаратурная спадчына ў новай перспектыве». Падзея знакавая: яе прысвяцілі 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка. На кафедры кажуць, што задумалі не проста акадэмічнае... Болей »
Наш калега, падляшскі беларускі пісьменнік Міхал Андрасюк адзначыў сваё 65-годдзе. Ладны кавалак жыцця займаецца ён літаратурнай дзейнасцю, піша творы, якія не толькі вядомыя як у Польшчы, так і ў Беларусі, але неаднаразова былі ўзнагароджаны разнастайнымі прэміямі. Так, яго кніга «Белы конь» атрымала... Болей »
Лонданскае беларускае выдавецтва «Скарына» неўзабаве перавыдасць самавыдавецкую кнігу Ларысы Геніюш, якая захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. У свой час туды яе перадаў сын Ларысы Геніюш Юрка Геніюш.Кажа рэдактар выдавецтва Ігар Іваноў.— Цяпер прыйшоў новы час. З аднаго боку, ёсць тэхналогіі... Болей »
Гарадзенцы прапанавалі ўсталяваць у гонар Васіля Быкава шыльду. Яе можна было б размясціць на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28 — Быкаў жыў там з 1958 года да пераезду на Свярдлова. Гарадзенскі гарвыканкам разгледзеў петыцыю і адмовіў у прапанове, спаслаўшыся на адсутнасць сродкаў.Адказ з’явіўся на... Болей »
У Варшаве падчас кніжнага кірмашу адбылася прэзентацыя кніг вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова. Адна з якіх кніга вершаў «Свецяцца вокны ды нікога за імі» і кніга гістарычнай прозы «Patria Aeterna».Цікавасць да гэтых твораў выклікала лацінка, на якой яны напісаныя, кажа прысутны на прэзентацыі... Болей »
Гэта той рэдкі выпадак, калі кнігу набыў ды прачытаў праз... антырэцэнзію. На фэйсбуку мемуары раскрытыкавалі ўшчэнт. Маўляў, як можна пісаць пра хлеб, каўбасу, масла і цыгарэты, калі побач — кроў, вайна і Халакост?! Усё аказалася куды больш складана і цікава.Алесь Кіркевіч піша пра кнігу Анатоля Занковіча... Болей »
Для аматараў гісторыі адбыліся цікавыя лекцыі і дыскусіі. Сярод іх выступ В.Шадурскага «Нараджэнне беларускага Левіяфана», прысвечаны пераходу Беларусі ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарызму.Беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у выходныя адбыўся ў Познані. Сёлета гэта апошняя PRADMOVA... Болей »
1 снежня ў Познані прайшла заключная частка ўзнагароджання прэміяй імя Алеся Адамовіча за найлепшы публіцыстычны твор, апублікаваны ў 2023 годзе. Лаўрэаткай стала Ганна Янкута з кнігай «Час пустазелля» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023). Фармулёўка журы наступная:«За эмацыйнае і інтэлектуальнае пражыванне... Болей »
Чацвёрты дзень у самым цэнтры Варшавы — Каралеўскім замку — праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Беларускія кнігі і сувеніры таксама можна ўбачыць у гэтай інтэлектуальнай аўдыторыі на беларускім стэндзе №75. Тут прадстаўлена прадукцыя розных выдавецтваў, таксама можна сустрэцца з аўтарамі, якія праводзяць... Болей »