- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фільм пра Міхася Чарняўскага, археолага, пісьменніка, дысідэнта - адну з найбольш яскравых і сціплых асобаў у беларускім Адраджэнні II паловы XX ст. выйшаў на "Белсаце". Аўтар дакументальнай стужкі - Валеры Мазынскі зняў два фільмы пра антысавецкіх падпольшчыкаў - "Глыбоцкую змову" пра Саюз беларускіх патрыётаў а раней "Як пошуг маланкі" пра Расціслава Лапіцкага. Гэтыя гісторыі адкрыў спадар Чарняўскі які нас пакінуў у 2013 г. «Ён нарадзіўся ў адной краіне, а праз 6 месяцаў апынуўся ў іншай… Ягоны бацька пхаў пальцам у грудзі малому, кажучы: «Ты – беларус! Паўтары: БЕЛАРУС!». Ён адказаў: «Белалус», – яшчэ не вымаўляючы «р».