en

Мазынскі Валеры

Мазынскі Валеры

Валеры Мазынскі (20 лютага 1947, Вялікае Стахава, Барысаўшчына) — беларускі тэатральны рэжысэр. Стваральнік менскага тэатру «Вольная сцэна». Заслужаны дзеяч мастацтваў (1984), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) і прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1978).

Атрымаў адукацыю будаўніка. У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Галоўны рэжысэр драматычнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску (1976—1989). Адзін з ініцыятараў стварэньня дзяржаўнага тэатру «Лялька» ў Віцебску.

Многія з пастаўленых ім спэктакляў сталі зьявамі ў тэатральным жыцьці – «Званы Віцебску» (1974) і «Кастусь Каліноўскі» (1978) паводле Ул. Караткевіча, «Сымон‑музыка» (1976) паводле Я. Коласа, «Парог» (1982), «Вечар» (1983), «Радавыя» (1984) А. Дударава ды іншыя.

Ад 1991 году ў Менску. Ставіў спэктаклі ў Купалаўскім тэатры і выкладаў рэжысуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, стварыў тэатар-лябараторыю беларускай драматургіі «Вольная сцэна», кіраўніком якой быў восем гадоў да самага яе закрыцьця ўладамі.

Пасьля звальненьня з тэатру працаваў вартаўніком, будаўніком і вахтэрам.

Ставіў зь вязьнямі аматарскі спэктакль «На дне» (паводле Максіма Горкага) у камэры турмы на Акрэсьціна, дзе адбываў 10 сутак арышту пасьля затрыманьня на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы падчас масавых акцыяў пратэсту супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

У 2008 годзе зьняў тэлефільм паводле п’есы Янкі Купалы «Тутэйшыя». У 2010 годзе зьняў дакумэнтальны фільм «Як пошуг маланкі» пра дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху Расьціслава Лапіцкага. У 2012 годзе зьняў фільм пра адзіную жанчыну ва ўрадзе БНР «Палута Бадунова. Успомніць і... не забыць».

Мае двух сыноў — Васіля ды Яўгена.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Мазынскі Валеры :: Publications

І выберу Радзіму


Мазынскі Валеры

Фільм пра Міхася Чарняўскага, археолага, пісьменніка, дысідэнта - адну з найбольш яскравых і сціплых асобаў у беларускім Адраджэнні II паловы XX ст. выйшаў на "Белсаце". Аўтар дакументальнай стужкі - Валеры Мазынскі зняў два фільмы пра антысавецкіх падпольшчыкаў - "Глыбоцкую змову" пра Саюз беларускіх...… More

Як пошуг маланкі


Мазынскі Валеры

Супраціў савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Што мы ведаем пра яго? Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта аказаўся ў Літве, але большасць...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org