en

Дзядзенка Зміцер

Дзядзенка Зміцер

Зміцер Дзядзенка

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Оршы. У 1979-1983 гадах разам з сям'ёй пражываў у Манголіі.

У 1989-м закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, пасля чаго працаваў у розных СМІ.

Друкаваўся ў часопісах "Маладосць", "Спадчына", "Паміж", "Першацвет", "Полымя", "Arche", "Верасень". Лаўрэат літаратурнай прэміі "Празрысты ЭОЛ" (2019). Удзельнік бардаўскіх фэстаў "Аршанская бітва" і "Бардаўская восень".

Аўтар кніг:

"Аршанская шляхта" (1996)
"Беларусь: ні Эўропа, ні Расея" (2006)
"Наша страва" (2008, у суаўтарстве)
"Гісторыі ў прыцемках" (2015)
"Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя" (2017, электроннае выданне)
"Ордэн Прамяністых" (2020, электроннае выданне)

Дзядзенка Зміцер :: Publications

epub

„Бедны Генрык!”

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

За дзвярыма нешта пастуквала і бразгатала. Першая фрэйліна прынцэсы з зацікаўленасцю павярнулася на гук і скрывіла тварык — дзверы расчыніліся з неймаверным грукатам. Б’ючы жалезнымі пятамі ў мармуровую падлогу, у залу ўвайшоў рыцар са знятым шаломам. Яго панцыр быў старанна апырсканы нечым чырвоным...… More

epub

Гаў

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Кніжніка забралі пад раніцу. Два бамбізы ў спартовых нагавіцах і рыпучых скуранках выцягнулі яго з кватэры, запхнулі ў ліфт і пільна сачылі за кожным ягоным рухам. Кніжніка не расстралялі імем рэвалюцыі пад вокнамі ўласнай кватэры, таму што скуранкі насілі ўжо не прагныя да крыві чэкісты, а іх больш...… More

epub

Ягорка

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Аднарукі паварушыў прутком у вогнішчы, вакол якога сядзела дзятва і слухала ягоны расповед. Падтрымліваць цяпельца стала ягоным абавязкам пасля таго, як мужчына страціў адну руку і быў ужо непрыдатны ні для палявання, ні для якой іншай мужчынскай працы. (фрагмент)...… More

epub

К-версія

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

На сцэну выйшаў невысокі таўстун у аранжавым камбінезоне. У камбінезонах такога зыркага колеру зазвычай працуюць дарожныя рабочыя і прыбіральшчыкі вуліцаў: так аўтамабілісты здалёк могуць пабачыць, што наперадзе нехта ёсць. На галаве ў яго была вялікая мужчынская насоўка, завязаная вузламі па краях...… More

epub

Люстэрка Напалеона

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Канец 1927-га выдаўся вельмі сцюдзёным. Старажылы казалі, што не памятаюць такіх лютых маразоў за ўсё сваё жыццё. Зрэшты, Антон Хлюдзінскі прывык да такіх размоваў: старажылы ніколі нічога такога не памятаюць. І часта — не таму, што такога ніколі не было, а таму, што дажылі ўжо да склерозу. Але маразы...… More

epub

Прынцэсін пантофлік

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Прынцэса сядзела на стальцы і боўтала нагамі. Канечне, калі б у зале былі якія-небудзь замежныя пасланцы, яна б не паводзіла сябе так бяздумна — усё ж такі яна Сапраўдная Прынцэса і ведае правілы этыкету! Але цяпер у зале не было нікога чужога. Зусім нікога. Ну-удна… Толькі канцлер стаяў абоч стальца...… More

epub

Каралеўскае паляванне

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

За дзвярыма загрукатала, забразгатала, загрымела. — Ваша Каралеўская Мосць! — запыханы канцлер уварваўся ў спачывальню, збіўшы па дарозе слугу, які не паспеў дастаткова шырока адчыніць дзверы. Парык у канцлера збіўся набакір, праз пудру на твары праступілі чырвоныя плямы. “Не так, — з уздыхам падумаў...… More

epub

Прынцэса і мост

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Прынцэса сядзела ў задуменнасці. Перад ёй стаяў нялёгкі выбар. Можна было пафарбаваць валасы адразу ў малінавы, балотна-зялёны і канарэйкава-жоўты колеры і ў такім выглядзе схадзіць папалохаць настаўніка малявання. Цікава, якія эмоцыі выкліча ў яго такая палітра? Другім варыянтам было пагаліць галаву...… More

epub

Першая фотасесія „Арыйца”

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

"Парадку" Валік, як і ўсе астатнія курсанты, падрыхтаваў яшчэ напярэдадні, з вечара: адпрасаваў белую кашулю, навёў стрэлкі на чорных нагавіцах, пантофлі нашмараваў так, каб блішчэлі як у ката яйцы. Словам, рыхтаваўся да сённяшняга дня як мае быць. Дзень быў не абы сабе — лёсавызначальны, і таму Валік...… More

epub

Прынцэса і цмокі

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Прынцэса ўвайшла ў даўжэзную залу. Сказаць, што яе накрыла хваля смуроду — значыць, беспардонна ідэалізаваць сытуацыю. У дзверы білася спёртае паветра, у якім перамяшаліся пахі жывёльных і чалавечых выпарэнняў, сырога мяса і травы, свежыны і гнілізны… Але гэта была Сапраўдная Прынцэса: яна нават не заўважыла...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org