- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зміцер Дзядзенка
Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Оршы. У 1979-1983 гадах разам з сям'ёй пражываў у Манголіі.
У 1994-м закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, пасля чаго працаваў у розных СМІ.
Друкаваўся ў часопісах "Маладосць", "Спадчына", "Паміж", "Першацвет", "Полымя", "Arche", "Верасень". Лаўрэат літаратурнай прэміі "Празрысты ЭОЛ" (2019). Удзельнік бардаўскіх фэстаў "Аршанская бітва" і "Бардаўская восень".
Аўтар кніг:
"Аршанская шляхта" (1996)
"Беларусь: ні Эўропа, ні Расея" (2006)
"Наша страва" (2008, у суаўтарстве)
"Гісторыі ў прыцемках" (2015)
"Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя" (2017, электроннае выданне)
"Ордэн Прамяністых" (2020, электроннае выданне)
Казкі любяць людзі ўсе — ад малых да старых. І не толькі чытаць, але і жыць у іх. Адны бясконца будуюць замкі на пяску, другія да старасці шукаюць сваіх прынцаў і прынцэс, трэція ўсё жыццё змагаюцца з цмокамі...... Болей »
Сустрэча з незвычайным — вось што яднае герояў зборніка "К-версія". Незвычайнае можа быць у самых розных праявах: нячыстая сіла (як у альтэрнатыўнай гісторыі "За нашу і вашу чарку і шкварку"), містыка ("Чыстка кармы найноўшымі тэхналогіямі", "Першая фотсэсія "Арыйца"), гістарычная загадка ("Люстэрка... Болей »
Травеньскім вечарам 1926 года на аршанскай вуліцы знаходзяць зарэзаную прастытутку Рыўку Гольдберг. Праз некалькі дзён гіне савецкая актывістка Валянціна Мачуга... Ці аб'ядноўвае штосьці гэтыя два забойствы? Расследаванне злачынстваў адбываецца на фоне нэпманскіх загулаў і маладнякоўскіх вершаў, палавой... Болей »
Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар”... Болей »
Гісторыя шляхты - ваенна-служылага стану земляў Беларусі, Польшчы, Украіны - уяўляе сабою вайсковы летапіс Вялікага княства Літоўскага, Кароны Польскай і іх канфэдэрацыі - Рэчы Паспалітай. Паколькі асноўным абавязкам шляхціча была абарона краіны, то ня дзіўна, што вялікая колькасьць прадстаўнікоў гэтага... Болей »
Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку... Болей »
«Баваўняная дзяўчынка», створаная пісьменніцай Дар’яй Вашкевіч і праілюстраваная мастачкай Аленай Медзяковай, пабачыла свет у выдавецтве «Галіяфы». Гэтая казка «пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў» заняла другое месца ў літаратурным конкурсе СБП «Экслібрыс» імя Янкі Маўра.... Болей »
Наском чаравіка Славік грэбліва падчапіў Касінера за шчаку, павярнуў тварам да сябе і адпусц іў. Абмяклая і бязво льная , га лава вярну лася да зям лі, ут кну лася носам у жменьку леташняй светла-жоўтай травы. – Гатовы , – прамовіў Славік неслухмянымі, сухімі вуснам і, – не дыхае… – Cыходзім! – скамандаваў... Болей »
Памяць і слава Упершыню нашая рубрыка — у двукоссі. Хоць і пазначана — «Юбілей» — чорнай фарбай, сам панятак мусіць быць яшчэ чарнейшым. У кастрычніку 2007-га спаўняецца 70 гадоў генацыду дзяржавы над беларускімі пісьменнікамі, ягонага апагею: у адну ноч 29-га было расстраляна 20 нацыянальных творцаў:... Болей »
Зміцер Дзядзенка – беларускі празаік, паэт, бард, журналіст. Аўтар краязнаўча-генеалагічнага даведніка «Аршанская шляхта». У 2015 годзе яго кніга «Гісторыі ў прыцемках» трапіла ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца (2016). У 2017 годзе пісьменнік апублікаваў кнігу «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя».... Болей »