- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рыцар з палёгкай уздыхнуў: апошнія пару гадзін ягоны меч прасякаў дарогу ў густым непралазным кустоўі. Зрэшты, яму гэтая пара гадзін падалася ледзь не парай стагоддзяў — ісці праз гэтыя паўночныя джунглі было вельмі нялёгка. Але цяпер нязручнасці дарогі засталіся ззаду, ён выйшаў на ўскраек лесу. Перад ім разлеглася шырокае зялёнае поле, якое парасло травой — роўненькай, быццам дасведчаны цырульнік акуратна стрыг яе пад машынку. Рыцар чуў, што такая трава атрымоўваецца, калі яе паліваць і стрыгчы штодня цягам трохсот гадоў. (фрагмент)