be

Бохан Юры

Бохан Юры

Бохан Юры нарадзіўся лютага 1966 г. у Мінску. У 1990 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага і паступіў у вочную аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці археалогія. У 1994 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў ХV – ХVІІІ стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)”, у 2003 г. – доктарскую дысертацыю па тэме “Узбраенне і структура войска Вялікага княства Літоўскага ў другой палове ХІV – канцы ХVІ ст.”. Са снежня 1993 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў якасці малодшага навуковага, навуковага, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзела гісторыі Беларусі ХІІІ – ХVІІІ стст. і вядучага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачтку Новага часу. З 2004 г. – загадчык кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. Прафесар Гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

За час сваёй навуковай дзейнасці займаўся пытаннямі урбаныстычнага развіцця Вялікага княства Літоўскага ў ХV – ХVІІІ стст., Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г., праблемамі палітычнай і вайсковай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, узбраення і арганізацыі войска гэтай дзяржавы ў ХІV – ХVІ стст., а таксама побыту феадалаў ВКЛ. Мае звыш 120 публікацый, у тым ліку шэраг манаграфій.

Бохан Юры. Выданьні

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст.
pdf

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст.

Вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. У дзвюх частках Частка 1
Бохан Юрый, Цемушаў Сцяпан

Юныя сябры! Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік па гісторыі нашага краю са старажытных часоў да канца Сярэднявечча. Ён павінен стаць вашым спадарожнікам на працягу паловы года. З яго дапамогай вы набудзеце веды аб жыцці насельніцтва на беларускіх землях у найбольш ранні перыяд гісторыі. Старажытны... Болей »

Ваяры Грунвальдскай бітвы
pdf

Ваяры Грунвальдскай бітвы


Бохан Юрый

Кніга прысвечана важнейшай падзеі двухсотгадовага супрацьстаяння беларускіх зямель крыжацкай агрэсіі - Грунвальдскай бітве, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. Разглядаюцца перадгісторыя бітвы ад з'яўлення немцаў ва Усходняй Прыбалтыцы да пачатку Вялікай вайны 1409—1411 гадоў, ход баявых дзеянняў, растаноўка... Болей »

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях
epub pdf

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях


Бохан Юрый

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця... Болей »

Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV - канцы XVI ст.

Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV - канцы XVI ст.


Бохан Ю. М.

Кніга прысвечана шырокаму колу праблем развіцця вайсковай справы Вялікага княства Літоўскага ў перыяд другой паловы XIV - канца XVI ст. У ёй разглядаюцца пытанні эвалюцыі баявых сродкаў і іх уздзеяння на вылучэнне родаў войск. Асобна аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і... Болей »

Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім XV-XVI стст.
epub pdf

Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім XV-XVI стст.


Бохан Юрый

У працы разглядаюцца розныя аспекты выкарыстання наёмнага войска ў Вялікім княстве Літоўскім перыяду панавання дынастыі Ягелонаў - станаўленне інстытута наёмніцтва, арганізацыя, фінансаванне і забеспячэнне наёмных атрадаў, выкананне наёмнікамі вайсковай службы, іх узаемаадносіны з мясцовым насельніцтвам... Болей »

Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385-1576
pdf

Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385-1576


Бохан Юрый

Выданне ставіць перад сабой мэту прадставіць у максімальна даступнай форме матэрыял, які паспрыяў бы разуменню спецыфікі развіцця ваенна-тэхнічнай думкі на землях, што калісці ўваходзілі ў склад шматэтнічнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Прыводзяцца найлепшыя ўзоры выяўленчых крыніц, а таксама... Болей »

Узбраенне войска ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст.
pdf

Узбраенне войска ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст.


Бохан Юрый

Кніга прысвечана даследаванню комплексу баявых сродкаў на землях ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст., яго дынамікі і ўплыву на выдзяленне родаў войск. Асобны аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку вершніка і верхавога каня. Звяртаецца ўвага на ўзровень... Болей »

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры
pdf

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца... Болей »

ARCHE 10 (97) 2010

ARCHE 10 (97) 2010

Грунвальд 1410-2010

Да ўдзелу ў выданні гэтага нумара запрасілі вядучых беларускіх і літоўскіх даследнікаў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIII—XIV стст. На жаль, далёка не ўсе з іх з-за вялікай занятасці здолелі адгукнуцца на прапанову, тым не менш, змешчаныя ў нумары тэксты збольшага даюць уяўленне пра сённяшні стан... Болей »

Гістарычны Альманах 01
pdf

Гістарычны Альманах 01

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* "Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму". Міжнародная навуковая канферэнцыя. Познань (Польшча). 11-13 траўня 19 * Zasztowt L. Kresy. 1832-1863. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i ruskich dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1997. 456 s. (Куль-Сяльверстава) * Антон Луцкевіч... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org