- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да ўдзелу ў выданні гэтага нумара запрасілі вядучых беларускіх і літоўскіх даследнікаў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIII—XIV стст. На жаль, далёка не ўсе з іх з-за вялікай занятасці здолелі адгукнуцца на прапанову, тым не менш, змешчаныя ў нумары тэксты збольшага даюць уяўленне пра сённяшні стан даследавання грунвальдскай праблематыкі як у Беларусі, так і ў Літве. У нумары багата ілюстрацыяў, таксама прыкладаецца мапа “Вялікая вайна. 1409—1411 гг.”.