be
pdf

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст.

Бохан Юрый, Цемушаў Сцяпан
Вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. У дзвюх частках Частка 1

Юныя сябры! Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік па гісторыі нашага краю са старажытных часоў да канца Сярэднявечча. Ён павінен стаць вашым спадарожнікам на працягу паловы года. З яго дапамогай вы набудзеце веды аб жыцці насельніцтва на беларускіх землях у найбольш ранні перыяд гісторыі. Старажытны, або першабытны, перыяд — гэта першая ступень у гісторыі народаў свету. У тыя часы на беларускіх землях рассяліліся людзі. А ў самым пачатку наступнага перыяду — Сярэднявечча — на сучаснай тэрыторыі Беларусі з’явіліся нашыя непасрэдныя продкі славяне. Як вы ўбачыце, перыяд Сярэднявечча для Беларусі быў багаты на падзеі. Гэта час утварэння першых дзяржаў, страты і набыцця імі незалежнасці. Тады ж сфарміравалася феадальнае грамадства. Насельніцтва беларускіх зямель удасканальвала прылады працы. Былі створаны выдатныя помнікі архітэктуры і мастацтва. Да ліку найбольш важных падзей належыць і пашырэнне хрысціянства.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Бохан Юры
Выдаўцы і выдавецтвы: Выд. цэнтр БДУ
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2016
  • Рэдактар: пад рэд. Ю. М. Бохана
  • Выдавец: Выд. цэнтр БДУ
  • Памеры: 163 с. : іл., 21 см
  • ISBN: 978-985-553-344-4
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мэтадычная літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org