en

Бяляцкі Алесь

Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі (нарадзіўся 25 верасьня 1962 г.) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца.

Нарадзіўся ў Сартавальскім раёне Карэліі (РСФСР). Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі.

У 1986 г. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым быў старшынём гэтай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронта. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.

У 1992—1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету.

З 1989 па 1998 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.

З 1997 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна».

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе Бяляцкі быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міра. У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights).

4 жніўня 2011 году Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры, артыкул 243, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). 24 кастрычніка 2011 быў прысуджаны да 4,5 гадоў ў выпраўленчай калёніі ўзмоцненага рэжыму[4] з канфіскацыяй маёмасьці за «ўтойваньне прыбыткаў у буйным памеры». Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд — палітычна матываваным.

Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014.

Крыніца: be-x-old.wikipedia.org

Бяляцкі Алесь :: Publications

Алесь

Бяляцкі
Бяляцкі Алесь

Кніга паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць. У выданьні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага...… More

pdf

Лісты салідарнасьці


Бяляцкі Алесь

У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў бабруйскай калоніі, дзе ў 2012 - 2014 гадах знаходзіўся Алесь Бяляцкі. У гэты перыяд да яго прыйшлі тысячы лістоў падтрымкі зь Беларусі і ўсяго сьвету. Гэта была нябачаная дагэтуль сітуацыя. Былі дні, калі аднаму палітычнаму вязьню прыходзіла болей лістоў салідарнасьці...… More

pdf

Турэмныя сшыткі


Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», пісьменьнік і грамадскі дзеяч, быў арыштаваны 04.08.2011 за праваабарончую дзейнасьць. Віны не прызнаў. Асуцжаны 24.11.2011 на чагыры з паловай гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і спагнаньнем нанесенай...… More

pdf

Бой з сабой

Творчы партрэт паэта Эдуарда Акуліна
Бяляцкі Алесь

Да 50х угодкаў з дня нараджэньня паэт Эдуард Акулін выдаў том выбраных вершаў «Сьвятая ноч». Эдуард Акулін зьяўляецца адным з найболын значных і яскравых беларускіх паэтаў сучаснасьці. Ён прыйшоў у паэзію з творчым пакаленьнем 80-х, у пакаленьні «Тутэйшых». Падчас актыўнай дзейнасьці таварыства маладых...… More

pdf

Халоднае крыло Радзімы


Бяляцкі Алесь

Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск...… More

pdf

Іртутнае срэбра жыцьця

Пралог: нататкі праваабаронцы
Бяляцкі Алесь

Беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, асуджаны па палітычных матывах на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, у сваіх лістах на волю згадвае апошнія падзеі, якія папярэднічалі арышту, найбольш важныя і цікавыя моманты з замежных...… More

pdf

Асьвечаныя беларушчынай


Бяляцкі Алесь

Гэтую кнігу Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, - тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ (да гэтага ў Алеся Бяляцкага ўжо выходзілі кнігі -...… More

pdf

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе

аналітычны агляд
Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юрый

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з выкананьнем правоў і асноўных свабодаў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе. Зборнік ут-рымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў пра-воў грамадзянаў за дадзены перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе аналізу асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў...… More

pdf mp3

Ситуация с правами человека в Беларуси в 2008 году

Аналитичкский обзор
Беляцкий Александр, Ревяко Татьяна, Стефанович Валентин, Чаусов Юрий

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе. Зборнік утрымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў за дадзены пэрыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных...… More

pdf

Situation in the Field of Human Rights in Belarus in 2008

Analytical Review
Bialiatski Ales, Reviaka Tatsiana, Stefanovich Valiantsin, Chavusau Yury

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе. Зборнік утрымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў за дадзены пэрыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org