- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Бяляцкі
Нарадзіўся 25 верасьня 1962 году ў гарадзкім пасёлку Вя´ртсіля ў Карэльскай АССР, дзе ў той час працавалі ягоныя бацькі-беларусы.
У 1965 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, у Сьветлагорск.
У 1984 годзе Алесь скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту, працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне.
Служыў у савецкім войску ў Сьвярдлоўскай вобласьці РФ мэханікам-кіроўцам браняванага цягача.
У 1986–1989 гадах быў заснавальнікам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя».
У 1988 быў сябрам Аргкамітэту БНФ «Адраджэньне», працяглы час быў адным зь лідэраў БНФ — членам Сойму, сакратаром Управы і намесьнікам старшыні.
У 1989 годзе скончыў асьпірантуру Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі.
З 1989 да 1998 году працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.
У 1991–1995 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету дэпутатаў.
У 1996 годзе заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна».
4 жніўня 2011 году быў затрыманы — яго абвінавацілі «ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў». 23 лістапада асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
У 2012 годзе ў Бібліятэцы Радыё Свабода выйшла кніга Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
21 чэрвеня 2014 году быў датэрмінова вызвалены з Бабруйскай калёніі.
За 25 гадоў сваёй дзейнасьці быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: швэдзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаў Вацлаў Гавэл, прэміяй Нарвэскага зьвязу пісьменьнікаў «За свабоду слова», прэміяй Дзярждэпартамэнту ЗША, прэміяй Леха Валэнсы, прэміяй імя Пэтры Кэлі, прэміяй Вацлава Гавэла ад ПАРЭ, прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону» ды іншымі.
Пяць разоў вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру.
Алесь — аўтар кніг «Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера», «Асьвечаныя Беларушчынай», «Халоднае крыло Радзімы», «Іртутнае срэбра жыцьця», «Бой з сабой», «Турэмныя сшыткі».
14 ліпеня 2021 году быў затрыманы паводле крымінальнага абвінавачаньня, у яго дома і ў офісе «Вясны» адбыліся ператрусы.
Цяпер ён у СІЗА № 1 — на «Валадарцы» — разам з калегамі: праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.
Усяго за актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць прыцягваўся да судовай адказнасьці больш за 20 разоў. Прызнаны палітычным зьняволеным.
7 кастрычніка 2022 году Алесю Бяляцкаму была прысуджаная Нобэлеўская прэмія міру.
Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў... Болей »
Наском чаравіка Славік грэбліва падчапіў Касінера за шчаку, павярнуў тварам да сябе і адпусц іў. Абмяклая і бязво льная , га лава вярну лася да зям лі, ут кну лася носам у жменьку леташняй светла-жоўтай травы. – Гатовы , – прамовіў Славік неслухмянымі, сухімі вуснам і, – не дыхае… – Cыходзім! – скамандаваў... Болей »
У раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка. У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука... Болей »
* "Да ісьціны шлях складаны..." Гутарка Тацяны Равяка з Юрыем Бандажэўскім * Паэзія: "уводзіны ў невымоўнае". Гутарка Анатоля Івашчанкі з Алесем Разанавым / Алесь Разанаў. Пункціры * Бур’ян Барыс, Каб жарсьць прытоеных пакутаў зварухнула нашую душу * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная... Болей »
Адносіны паміж беларускай дзяржавай і «трэцім сэктарам» далёкія ад ідэальных. Гэта - аксыёма для кожнага прадстаўніка беларускіх НДА: дзяржаўная палітыка барацьбы і вынішчэньня грамадзянскай супольнасьці толькі пацьвярджае яе. Але большасьць з нас разумее, што такi пункт погляду актуальны толькі на дадзены... Болей »
Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
* Алешына Алена, Вершы * Бяляцкі Алесь, Да гісторыі адной палемікі * Валасевіч Ігар, Данілаўскі завулак * Валасевіч Ігар, Персанальная справа * Валасевіч Ігар, Сцяпан Лаўрэнцьевіч * Глушакоў Уладзімір, Старая сядзіба * Грахоўскі Сяргей, Вершы * Далідовіч Генрых, Свой... Болей »
Перадача "Радыё Рацыя", у яой пра Беларусь і беларусаў з Алесем Бяляцкім гутарыць Міхась Андрасюк. Алесь Бяляцкі — праваабаронца і грамадскі дзеяч, літаратуразнаўца, былы дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, але таксама былы палітычны вязень. Цягам бліжэйшых месяцаў, кожныя два тыдні з Алесем... Болей »
Перадача "Радыё Рацыя", у яой пра Беларусь і беларусаў з Алесем Бяляцкім гутарыць Міхась Андрасюк. Алесь Бяляцкі — праваабаронца і грамадскі дзеяч, літаратуразнаўца, былы дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, але таксама былы палітычны вязень. Цягам бліжэйшых месяцаў, кожныя два тыдні з Алесем... Болей »