- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Бяляцкі
Нарадзіўся 25 верасьня 1962 году ў гарадзкім пасёлку Вя´ртсіля ў Карэльскай АССР, дзе ў той час працавалі ягоныя бацькі-беларусы.
У 1965 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, у Сьветлагорск.
У 1984 годзе Алесь скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту, працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне.
Служыў у савецкім войску ў Сьвярдлоўскай вобласьці РФ мэханікам-кіроўцам браняванага цягача.
У 1986–1989 гадах быў заснавальнікам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя».
У 1988 быў сябрам Аргкамітэту БНФ «Адраджэньне», працяглы час быў адным зь лідэраў БНФ — членам Сойму, сакратаром Управы і намесьнікам старшыні.
У 1989 годзе скончыў асьпірантуру Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі.
З 1989 да 1998 году працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.
У 1991–1995 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету дэпутатаў.
У 1996 годзе заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна».
4 жніўня 2011 году быў затрыманы — яго абвінавацілі «ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў». 23 лістапада асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
У 2012 годзе ў Бібліятэцы Радыё Свабода выйшла кніга Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
21 чэрвеня 2014 году быў датэрмінова вызвалены з Бабруйскай калёніі.
За 25 гадоў сваёй дзейнасьці быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: швэдзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаў Вацлаў Гавэл, прэміяй Нарвэскага зьвязу пісьменьнікаў «За свабоду слова», прэміяй Дзярждэпартамэнту ЗША, прэміяй Леха Валэнсы, прэміяй імя Пэтры Кэлі, прэміяй Вацлава Гавэла ад ПАРЭ, прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону» ды іншымі.
Пяць разоў вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру.
Алесь — аўтар кніг «Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера», «Асьвечаныя Беларушчынай», «Халоднае крыло Радзімы», «Іртутнае срэбра жыцьця», «Бой з сабой», «Турэмныя сшыткі».
14 ліпеня 2021 году быў затрыманы паводле крымінальнага абвінавачаньня, у яго дома і ў офісе «Вясны» адбыліся ператрусы.
Цяпер ён у СІЗА № 1 — на «Валадарцы» — разам з калегамі: праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.
Усяго за актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць прыцягваўся да судовай адказнасьці больш за 20 разоў. Прызнаны палітычным зьняволеным.
7 кастрычніка 2022 году Алесю Бяляцкаму была прысуджаная Нобэлеўская прэмія міру.
У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з выкананьнем правоў і асноўных свабодаў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе. Зборнік ут-рымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў пра-воў грамадзянаў за дадзены перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе аналізу асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў... Болей »
У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе. Зборнік утрымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў за дадзены пэрыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных... Болей »

Чарговы выпуск штогадовай хронікі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі прысьвечаны назіраньням і парушэньням правоў чалавека зьдзейсьненым у 2008 годзе. Сама атмасфэра, якая панавала ў Беларусі ў той час паказвала супярэчнасьць працэсаў, што адбываліся ў краіне. Некаторыя крокі вышэйшага кіраўніцтва... Болей »
У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавекаў Беларусі за 2007 год. Зборнік утрымлівае найбольш відавочныя i характэрныя факты парушэньняў правоў i свабодаў грамадзянаў краіны за гэты перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных... Болей »

Республика Беларусь предусматривает защиту прав человека во II разделе Конституции. Страна является членом ООН, СНГ и ОБСЕ, но не Совета Европы. Комиссия по правам человека ООН в 2004 году установила мандат специального докладчика по правам человека в Республике Беларусь, а в 2007 г. пришедший ей на... Болей »
В Обзоре представлен анализ ситуации с правами человека в Беларуси за 2006 год. Сборник содержит наиболее значимые и характерные факты нарушений прав и свобод граждан страны за этот период. Обзор подготовлен на основе личных обращений жертв нарушений прав человека, фактов, зафиксированных правозащитниками... Болей »
The Review presents the analysis of the situation of human rights in Belarus in 2006. It contains the most eloquent and typical facts of violations of Belarusian citizens’ rights and liberties during this period. The Review was prepared on the basis of personal applications of victims of human rights... Болей »