- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы – прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Выбітны беларускі навуковец і папулярызатар гісторыі падарожнічае па мясцінах, якія захоўваюцьтаямніцы нашай мінуўшчыны. «Загадкі беларускай гісторыі» выходзяць на «Белсаце» ад лета 2015 г. У восеньскім сезоне 2016 г. Ад 5 верасня прэм'ера новай серыі кожны панядзелак а 21:45. Заходзьце на Facebook праграмы.
Магілёў зусім не заслужана застаецца ў баку ад ажыўленых турыстычных маршрутаў. Калі пайсці ў пешую вандроўку па ягоных гістарычных мясцінах і помніках архітэктуры, то яна зойме не адзін дзень. Ужо ад гістарычнага ядра гораду – замчышча – пачынаецца шчыльная забудова XVIII–XIX ст., над якой дамінуе знакамітая... Болей »
Цэнтр племя дрыгавічоў ад пачатку (з ХІ ст.) быў абнесены моцнымі ўмацаваннямі ў некалькі лініяў. Па адной простай прычыне – яго заснавалі на беразе вялікай ракі – важнейшага еўрапейскага шляху, па якім плавалі не толькі мірныя купцы, але і шматлікія банды рабаўнікоў ды заваёўнікаў. А ў новы час рэчыцкі... Болей »
Двухгадовая карпатлівая праца з дрэвам, жалезам, вяроўкамі і тканінай закончылася спускам на ваду рэканструяванага баявога судна вікінгаў Х ст. Апантаны старажытнай гісторыяй лекар-рэнтгенолаг патраціў мноства вольнага часу, сілаў і грошай, пераадолеў усе бюракратычныя перашкоды і цяпер гарадзенцы і... Болей »
Мястэчка на Браслаўшчыне з нейкай нямецкай назвай Германавічы, у старажытнасці звалася Ерманавічамі, а сёння знакамітае не толькі памяццю пра Язэпа Драздовіча, касцёлам XVIII ст. у стылі віленскага барока і класіцыстычным палацам паноў Шырынаў. Невялікае мястэчка, сённяшняя вёска Шаркаўшчынскага раёну... Болей »
Насуперак савецкім падручнікам Другая сусветная вайна для беларусаў пачалася не ў 1941-м, а ў 1939-м годзе. Далучэнне да БССР Заходняй Беларусі, кароткая гісторыя беларускай Віленшчыны, «першыя саветы», а таксама з’яднанне беларусаў у адным сталінскім канцлагеры – усё ўмясцілася ў кароткі верасень 1939... Болей »
Кожны беларускі інтэлігент у другой палове ХХ ст. калі не бываў у Вішневе, то чуў пра яго. Менавіта там у старадаўнім касцёле больш за трыццаць гадоў служыў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які зрабіў свой прыход беларускім, перакладаў на беларускую мову літургічныя тэксты і Біблію, быў запрошаны ў Ватыкан... Болей »
Баранавічы разрасліся з невялікай вёскі дзякуючы чыгунцы і сталі другім па велічыні горадам Берасцейшчыны. Паселішча ў амаль 200 тыс. жыхароў – добрае месца для даследавання стану гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь. Усе помнікі, памятныя знакі, мемарыяльныя комплексы ў Баранавічах цяжка нават палічыць... Болей »
Ад яго дзейнасці адварочвалі нос шмат хто з г.зв. адукаваных людзей ці то польскай, ці то расейскай культуры. А гэты чалавек – шляхціч старажытнага гербу «Лебедзь» не толькі ўбачыў агромністы мастацкі патэнцыял беларускіх народных спеваў і танцаў, але і паказаў яго на высокай тэатральнай сцэне. www.belsat.eu ... Болей »
Лошыца – нейкім дзівам часткова ацалелы сядзібна-паркавы комплекс у межах жылой і прамысловай забудовы Менску. Маёнтак з XVI ст., цэнтр гаспадарчага і культурнага жыцця ў XVIII–XIX ст. Палац Прушынскіх-Любанскіх, капліца-пахавальня, цэлы шэраг вытворчых будынкаў. У гісторыі Лошыцы хапала як радасных... Болей »
Ляхавічы ўпершыню згадваюцца ў дакументах XV ст., але ёсць аргументы на карысць версіі пра існаванне паселішча Ляхаў ужо ў XI ст. Сённяшняе невялікае ціхае мястэчка знакамітае замкам XVI–XVII ст. – адным з наймацнейшых у Рэчы Паспалітай, які вытрымаў некалькі маскоўскіх аблогаў у самай страшнай у гісторыі... Болей »