- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы – прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Выбітны беларускі навуковец і папулярызатар гісторыі падарожнічае па мясцінах, якія захоўваюцьтаямніцы нашай мінуўшчыны. «Загадкі беларускай гісторыі» выходзяць на «Белсаце» ад лета 2015 г. У восеньскім сезоне 2016 г. Ад 5 верасня прэм'ера новай серыі кожны панядзелак а 21:45. Заходзьце на Facebook праграмы.
Беларускае мястэчка ля мяжы з Літвой ляжыць на беразе ракі Дзісны. Таму спрадвеку было звязанае з Паўночнай ды Заходняй Еўропай воднай дарогай праз Заходнюю Дзвіну і Балтыку. Менавіта зручная водная камунікацыя была галоўнай прычынай росту мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў часы позняга сярэднявечча і... Болей »
Горад Магілёў, найбуйнейшы ў краіне пасля сталічнай Вільні, ў XVI–XVIII ст.меў магутныя абарончыя збудаванні дзеля абароны ад свайго гандлёвага партнёра і адначасова агрэсара – Маскоўскай дзяржавы. Пастаянная небяспека ад Масквы вымушала горад выдаваць немалыя сродкі на ваенныя патрэбы. Ужо ў першыя... Болей »
Беларускую нафту адкрылі ў 1960-я гады пад Рэчыцай ля вёскі з красамоўнай назвай Гарывада. Радовішчы актыўна распрацоўваюцца да сённяшняга дня. Але гісторыя беларускага нафтапромыслу магла пачацца на некалькі дзесяцігоддзяў раней, калі ў 1930-я гады вядомы літаратар і адраджэнец Міхал Грамыка пачаў геалагічныя... Болей »
Немалая, але даволі тыповая беларуская вёска на Браслаўшчыне аказалася мясцінай з тысячагадовай гісторыяй. На гэта паказвала сама назва, верагодна ад старажытнаславянскага «пагост» – месца збору даніны. Археолагі, правёўшы раскопкі курганоў ля Пагошчы пацвердзілі, так, тут жылі дружыннікі з адміністрацыі... Болей »
Некалькі дзесяцігоддзяў назад у Беларусі з’явіўся новы від паляўнічых – капары. Хто яны: шкоднікі, калекцыянеры ці даследчыкі гісторыі? Калі на рынку сталі даступныя прыстасаванні, якія могуць выявіць пад зямлёй каляровы ці чорны метал, адразу з’явіліся аматары пошукаў падземных скарбаў. Ходзяць па полю... Болей »
На рубяжы XVIII–XIX ст., калі толькі што знікла Рэч Паспалітая і прыйшла Расея, у Менску па-ранейшаму культывавалася традыцыя мінулай дзяржавы. Талерантная напачатку палітыка імператара Аляксандра І не перашкаджала і нават спрыяла развіццю мясцовай культуры. Менск стаў значным цэнтрам адукацыі і культуры... Болей »
Каля Рэчыцы ў мікрарэгіёне вёскі Капань у шырокай даліне Дняпра археолаг Мікола Крывальцэвіч за некалькі гадоў разведак і раскопак выявіў больш 30 помнікаў неаліту і бронзавага веку, г.зн. ад 5-га тысячагоддзя да н.э. да пачатку 1 тысячагоддзя да н.э. Сярод паселішчаў і могільнікаў трапляюцца асабліва... Болей »
Паселішча ўзнікла яшчэ ў жалезным веку на маляўнічым пагорку, аточаным блакітнымі азёрамі. Але ў сярэднявеччы Полацкае княства паставіла тут замак не з-за хараства мясцовасці, а дзеля стратэгічных мэтаў – абароны сваіх межаў і стварэння цэнтру ўлады над мясцовай ваколіцай. У познім сярэднявеччы і ў Новы... Болей »
Пад Ваўкавыскам каля пасёлка Краснасельскі сярод лясоў і палёў крыецца ўнікальны помнік – дзясяткі, а папраўдзе можа сотні ці тысячы самых старажытных шахтаў Беларусі – па здабычы крэменю. Старажытныя шахцёры ад 3 тыс. да 1 тыс. гадоў да н.э.не толькі выкопвалі, але і апрацоўвалі здабытую сыравіну, масава... Болей »
Уладзіслаў Галубок ствараў прафесійны, але сапраўды народны беларускі тэатр. Народны і беларускі паводле ідэалогіі, рэпертуару і надзвычайнай папулярнасці па ўсёй краіне. Як сапраўдны чалавек адраджэння, ён валодаў поўным наборам тэатральных прафесіяў: рэжысёр, драматург, менеджар, актор і мастак. Аднак... Болей »