- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей
У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.
У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.
У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".
Гэты выпуск «Бацькаўшчыны» складаюць творы, прысвечаныя Надзвінню, гістарычным падзеям, якія адбываліся на Полацкай зямлі і на яе галоўнай жыццядайнай артэрыі — Дзвіне.... Болей »
Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць, Пераліўчата ззяюць азёры, Дзе стаяць веліканы — капцы-курганы, Векавечным парослыя борам. Ёсць такая зямля казак, песень, якіх Больш нідзе не пачуць, не знайсці, Дзе ў купальскую зачараваную ноч Расцвітае цвет папараці. Ёсць такая зямля: дзень адзін пражывеш... Болей »
У кнігу выдатнага дзеяча беларускай літаратуры і культуры М. Гарэцкага (1893—1939) увайшлі раман-хроніка «Віленскія камунары», у якім паказаны, як падзеі гісторыі ўплываюць на лёсы людзей, нечакана і рашуча мяняюць гэтыя лёсы, і аповесць «Камароўская хроніка» — унікальная з’ява ў беларускай літаратуры... Болей »
Гэты зборнік прысвечаны 40-годдзю папулярнага дзіцячага часопіса «Вясёлка». У ім сабраны лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў. Яны дапамагаюць палюбіць матчыну мову, убачыць хараство роднай прыроды, прыносяць радасць адкрыццяў, становяцца добрымі сябрамі і мудрымі настаўнікамі.... Болей »
Это книга народной мудрости. В ней помещены поговорки о каждой поре года, приметы погоды, а также народный календарь-месяцеслов, идет речь о каждом дне года: какой народный праздник приходится на этот день и какие обряды надо исполнять, что предсказывает погода в этот день и т. д.... Болей »
Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар... Болей »
Гэта кніга пра Беларусь, пра далёкае і блізкае мінулае нашага народа, пра непаўторныя мясціны беларускай прыроды. Юны чытач знойдзе тут шмат пазнавальнага, цікавага.... Болей »
Ходзіць па нашым краі пагалоска пра пана Заблоцкага, што жыў надта даўна, яшчэ за князем Дрыгайлам. Жылося тады людзям не абы-як, адно мыла не ставала — і вось пан Заблоцкі паквапіўся на лёгкі прынажытак. Адправіўся ён за мора, наладаваў мылам повен карабель ды плыве назад паціху. Ажно нахапіўся вецер... Болей »
У аповесці «Спалох на загонах» П. Галавач (1903— 1937 гг.) імкнуўся, паводле яго слоў, «з максімальнай праўдзівасцю паказаць сам працэс калектывізацыі вёскі з усімі цяжкасцямі, з усёй складанасцю класавага змагання, ва ўмовах якога гэты працэс ідзе». У аповесці «Адвечнае» Б. Мікуліч (1912—1954 гг.) імкнуўся... Болей »
Літаратурная спадчына Змітрака Бядулі з’яўляецца каштоўным укладам у гісторыю беларускай літаратуры. Простыя і паэтычныя творы вызначаюцца яркасцю і сакавітасцю мовы. У зборнік «Сярэбраная табакерка» ўвайшлі аднайменная казка і апавяданні: «Пяць лыжак заціркі», «Малыя дрывасекі» і іншыя.... Болей »