- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей
У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.
У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.
У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".
Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым... Болей »
Сёмы зборнік гістарычнай літаратуры «Бацькаўшчына» прысвечаны знакамітай постаці X ст.— Рагнедзе (960? — 1000), дачцэ першага летапісна вядомага полацкага князя Рагвалода. Рагнеда-Гарыслава — родапачынальніца незалежнай дынастыі ўладароў Полацкай зямлі, легендарная князёўна-пакутніца — услаўлена летапіснымі... Болей »
Прачнецца Край / З дубровамі і пушчамі, / Ускоціць сонейка / На свае вяршаліны,- / I росамі акропіцца / Гаючымі, / I апаўюцца / Туманамі-шалямі / Імшарыны. / Магутна / ў старажытнага / бароўя Пад муравой / карэнні Заварушацца. / О колькі зёлкавага / Добрага здароўя / Усім у гэты час уручыцца! // (Зельнік... Болей »
Я пішу даўно, таму можна знайсьці творы на ўсе густы і тэмы. У мяне ёсьць і дзіцячыя вершы, і пародыі, і песьні… Для каго мая творчасьць? Для ўсіх! Я заўжды шукаю штось новае, стараюся быць непадобным да сябе ўчарашняга. Як гэта атрымліваецца – меркаваць маім чытачам (В. Шніп)... Болей »
У гэтай казцы ў займальнай форме расказваецца пра незвычайныя прыгоды маленькага таўсматага кацяняці, якое з часам стала дужай і прыгожай коткай. Рыска была вельмі гарэзлівай, памаўзлівай і цікаўнай. З-за гэтай цікаўнасці яна часта трапляе ў самыя неверагодныя і смешныя сітуацыі, якія часам з’яўляюцца... Болей »
"Грэчка, і авёс - важкія, зярністыя. I ўсё гэта з махнатымі, прыгожымі кветкамі разам - усё так, як яму, Кукарэшку, падабаецца. Навокал пезвычайныя птушкі важна так ходзяць, клююць нешта, каляровымі хвастамі трасуць. I ўсе на курак-рабак падобныя, толькі значна прыгажэйшыя..."... Болей »
Андрэй Федарэнка — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995, за кнігу «Смута») — празаік, творы якога публікаваліся на беларускай, англійскай, нямецкай, рускай, латышскай, славацкай, украінскай мовах. Перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні.... Болей »
Да 825-х угодкаў памяці аб Ефрасінні (Еўфрасінні) Полацкай, асветніцы перыяду Кіеўскай Русі і лершай жанчыне, прылічанай да святых, прымеркаваны шосты выпуск штогодніка гістарычнай літаратуры «Бацькаўшчына». У «Кнігу Прадславы» ўвайшлі празаічныя, паэтычныя творы, даследаванні, прысвечаныя ўнучцы князя... Болей »
Сакратар райкома камсамола Уладлен Супец паставіў сабе за мэту стаць пісьменнікам. Да літаратуры яго цягнула даўно, яшчэ ў школе сачыняў вершыкі, штук пяць надрукаваў у піянерскіх газетах. Але бацька i маці пагасілі мастацкі агеньчык: прымусілі паступіць на факультэт эканомікі. Не таму што хацелі, каб... Болей »