- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей
У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.
У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.
У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".
Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода... Болей »
Паэтычны зборнік уключае лепшыя творы вядомых беларускіх паэтаў П. Броўкі, М. Танка, П. Панчанкі, А. Вялюгіна, Р. Барадуліна і інш. Вершы і паэмы прысвечаны У. І. Леніну, Камуністычнай партыі, рэвалюпыі.... Болей »
Зборнік лаўрэата літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя А. Куляшова складаюць вершы пра сучасную моладзь, пра яе здзяйсненні, мары і каханне.... Болей »
Падзеі ў аповесці адбываюцца ў першыя месяцы акупацыі гітлераўцамі невялікага беларускага гарадка. У цэнтры апавядання — трое сяброў. За год да вайны, закончыўшы дзесяцігодку, едзе ў лётнае вучылішча Косця. Ніна і Паўлік заканчваюць школу ўжо ў сорак першым. Нялёгкія выпрабаванні выпалі на іх долю, але... Болей »
Мядзведжагорск быў мёртва-бязлюдны, таму да жудасці таямнічы. Жыла толькі чыгуначная станцыя. Там збілася некалькі эшалонаў, утварыўся людскі муравейнік. Гурчалі маторы, ляскалі буферы. Трашчала дрэва. Разгружалі танкі... Гучна падаваліся каманды. Гамана. Смех. Нават гармонік. Наш. Пазнаю па голасу.... Болей »
Школьнік з Баранавіч Віталь Пятроўскі яшчэ толькі паступіў у тэхнічнае вучылішча, а пра яго адкрыццё ўжо ведалі вучоныя. Хлопчык прапанаваў механізм развядзення мастоў, якія прыводзяцца ў рух самой плынню ракі. Да гэтага ніхто ў свеце, апроч юнага вынаходніка, не дадумаўся... Пра адзін год з жыцця Віталя... Болей »
Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх... Болей »
У першай частцы кнігі змешчаны дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы)» вядомага празаіка-рэаліста, класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Другая частка ўключае лісты з франтоў Вялікай Айчыннай вайны... Болей »
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР i прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Генадзя Бураўкіна ўвайшлі творы аб камсамольскім юнацтве. адданасці рэвалюцыйным ідэалам, аб светлым пачуцці кахання. У любві да цябе я не раз буду клясціся.... Болей »
Кнігу складаюць творы двух аўтараў. У першай частцы М. Баскін расказвае розныя вясёлыя гісторыі пра гайшынцаў, у якіх «жарты на агародзе растуць, разам з бульбай гайшынцы іх і ядуць... Яны і з сябе пасмяюцца і суседа не абыдуць, шартам зачэпяць». У другую частку кнігі ўвайшлі «Паданні роднага краю» Г.... Болей »