- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей
У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.
У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.
У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".
"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных... Болей »
Гэта сумесная праца двух выдавецтваў, якія сябруюць між сабой,— літоўскага «Вітурыс» і беларускага «Юнацтва»: кніга паралельна выйшла і ў перакладзе на літоўскую мову ў тым жа афармленні. Літоўскіх сяброў нездарма зацікавілі творы беларускіх пісьменнікаў, дзе даследуецца складаны пераходны ўзрост ад... Болей »
Тэматычнае кола балад вядомага беларускага паэта Алега Лойкі дастаткова шырокае: гэта сюжэтныя апавяданні пра юнага партызана, пра рэкі Неман i Днепр, пра Максіма Багдановіча i Экзюперы. Але галоўная тэматычная аснова зборніка — гнеўны пратэст супраць вакны і агрэсіўных задум імперыялістычных сіл.... Болей »
У кнізе сабраны творы беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя — Я. Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф, Багушэвіча, Я. Лучыны і інш, а таксама ананімныя вершы, паэмы. Зборнік дасць школьнікам уяўленне аб асноўных ідэйных і мастацкіх асаблівасцях беларускай літаратуры мінулага стагоддзя.... Болей »
Галоўная тэма зборніка — першае каханне. Героі апавяданняў — людзі маладыя, няўрымслівыя ў выбары жыццёвага шляху і пошукаў высокіх грамадзянскіх ідэалаў. Пісьменніца па-мастацку пераканаўча, рэалістычна перадае «біяграфію» іх пачуццяў: першае захапленне і нечаканае расчараванне, безагляднае імкненне... Болей »
Кніга прозы вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча — пра пасляваеннае юнацтва, з роздумамі пра дзень сённяшні. І ўсё, што напісана аўтарам «пра час і пра сябе», успрымаецца як вобраз пакалення, тых юнакоў і дзяўчат, якім, перажыўшы вайну, давялося яшчэ перажыць цяжкасці... Болей »
Раман «Подых навальніцы» — працяг вядомай кнігі I. Мележа «Людзі на балоце». У ім расказваецца пра далейшы лёс герояў: Ганны Чарнушкі, Хадоські, Васіля. Чытач зноў сустрэнецца з^Міканорам і Апейкам — людзьмі, якія стараюцца вывесці куранёўцаў ца новую дарогу. Пісьменнік паказаў вялікія пераўтварэнні... Болей »
...Адным авіярэйсам ляцяць у далёкі Алжыр двое беларусаў — у службовую камандіроўку інжынер Добыш і ў турысцкую паездку малады журналіст Радзім Савілін. Праз яго ўспрыняцце і раскрываецца адысея маладога спецыяліста Юрыя Добыша, які ўпершыню трапіў у Алжыр у той час, калі толькі-толькі адгрымела вайна... Болей »