be

Шыбека Захар

Шыбека Захар

Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савета Сеньненскага раёну Віцебскай вобласці.

У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 1998 годзе — доктарскую. У 2003 годзе атрымаў годнасьць прафэсара.

Працаваў настаўнікам гісторыі (1972-1974), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974-1991), загадчыкам аддзела беларусазнаўства Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны (1991-1998).

У 1999 годзе — дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі.

З 2000 году — на пасадзе прафэсара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, катэдра эканамічнай гісторыі.

Зь верасьня 2001 году па верасень 2002 году па сумяшчальніцтве выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

Дасьледуе Менск другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў, гарады Беларусі 1861-1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ стагодзьдзяў.

Мае больш за 200 навуковых публікацый. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ–ХХ стагодзьдзяў адзначана прэміяй польскага часопіса «Przeglądu Wschodniego» за 2001 год і прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру 2003 году.

Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага гістарычнага таварыства.

Манаграфіі

  1. Минск в конце ХІХ - начале ХХ в. Очерк социально-экономического развития.-Мн., 1985. С.136.
  2. Мiнск. Старонкi жыцця дарэвалюцыйнага горада. 2-е выданне. Мн., 1994. С.341. У суаўтарстве з С.Шыбека.
  3. Гарады Беларусi (60-я гады ХIХ–пачатак ХХ стагоддзяў). Мн., 1997. С.320.
  4. Historia Białorusi. 1795-2000. Lublin, 2002. S.571.
  5. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795-2002. Мінск, 2003. С.490.
  6. Dějiny Běloruska. Praha, 2006 (на чэскай мове, у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). С.400
  7. Минскъ сто гадоў таму. Мінск, 2007. С.304.
  8. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009. С.372.

Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Захар_Шыбека

Шыбека Захар. Выданьні

Беларускі Гістарычны Агляд Том 2 Сшытак 2

Беларускі Гістарычны Агляд Том 2 Сшытак 2

навуковы часопіс

* Аляксандр Лабаноў. Сыстэмны падыход як мэтадалёгiя гiсторыi * Юры Туронак. Фармаваньне сеткi рыма-каталiцкiх парафiяў у Беларусi (1387-1781 г.) * Рышард Радзiк. Прычыны слабасьцi нацыятворчага працэсу буларусаў у XIX-XX ст. * Гарыэт Гiлiям. Дыялектыка рэалiзму й iдэалiзму ў сучаснай гiстарыяграфiчнай... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 2 Сшытак 1

Беларускі Гістарычны Агляд Том 2 Сшытак 1

навуковы часопіс

Зачараваны Вялікім Княствам. Размова з прафэсарам Ю. Бардахам Новыя кнігі, атрыманыя рэлакцыяй Агеева Руф, Рогалев, Александр Ф. Этнотопонимия Беларуси (на фоне этнической истории) Боровы Расьціслаў, Сьлюнькова, Інэса. Малавядомая карта верхняга цячэньня Заходняй Дзьвіны XVI ст. Вашкевіч... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 1 Сшытак 1

Беларускі Гістарычны Агляд Том 1 Сшытак 1

навуковы часопіс

V Сусьветны кангрэс у Варшаве XVIII Мiжнародны Кангрэс гiстарычных навук у Манрэалi Аўтары нумара Дысэртацыi па гiсторыi, абароненныя ў Беларусi ў 1993 – першай палове 1994 г. Ioў Алег, Коробушкина, Татьяна Н. Курганы Белорусского Побужья X-XIII в. Баравы Расцьцiслаў, Атрыманьне... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org