be

Шыбека Захар

Шыбека Захар

Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савета Сеньненскага раёну Віцебскай вобласці.

У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 1998 годзе — доктарскую. У 2003 годзе атрымаў годнасьць прафэсара.

Працаваў настаўнікам гісторыі (1972-1974), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974-1991), загадчыкам аддзела беларусазнаўства Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны (1991-1998).

У 1999 годзе — дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі.

З 2000 году — на пасадзе прафэсара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, катэдра эканамічнай гісторыі.

Зь верасьня 2001 году па верасень 2002 году па сумяшчальніцтве выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

Дасьледуе Менск другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў, гарады Беларусі 1861-1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ стагодзьдзяў.

Мае больш за 200 навуковых публікацый. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ–ХХ стагодзьдзяў адзначана прэміяй польскага часопіса «Przeglądu Wschodniego» за 2001 год і прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру 2003 году.

Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага гістарычнага таварыства.

Манаграфіі

  1. Минск в конце ХІХ - начале ХХ в. Очерк социально-экономического развития.-Мн., 1985. С.136.
  2. Мiнск. Старонкi жыцця дарэвалюцыйнага горада. 2-е выданне. Мн., 1994. С.341. У суаўтарстве з С.Шыбека.
  3. Гарады Беларусi (60-я гады ХIХ–пачатак ХХ стагоддзяў). Мн., 1997. С.320.
  4. Historia Białorusi. 1795-2000. Lublin, 2002. S.571.
  5. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795-2002. Мінск, 2003. С.490.
  6. Dějiny Běloruska. Praha, 2006 (на чэскай мове, у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). С.400
  7. Минскъ сто гадоў таму. Мінск, 2007. С.304.
  8. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009. С.372.

Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Захар_Шыбека

Шыбека Захар. Выданьні

Гістарычны альманах 16
pdf

Гістарычны альманах 16


* Бортнік Ігар, Праблема дзяржаўна-палітычнага ўладкавання ў ананімнай працы "Размова Паляка з Літвінам" * Гагуа Руслан, Грунвальдская бітва ў паведамленнях Энеа Сільвіа Пікаламіні * Грыбоўскі Юры, Рада БНР на эміграцыі і праекты інтэграцыі Цэнтральна-Усходняй Еўропыў 1945-1956 г. * Жарская... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 13 Сшытак 2 (25)

Беларускі Гістарычны Агляд Том 13 Сшытак 2 (25)

навуковы часопіс

** Артыкулы * Генадзь Сагановіч. Крыжаносцы і русіны: ад дактрыны да практыкі вайны з ВКЛ * Віктар Цемушаў. Тросненская бітва і паўднёва-заходняя мяжа Вялікага Княства Маскоўскага ў 1368 г. * Васіль Варонін. Рака Бярэзіна як мяжа паміж „Руссю" і „Літвой" * Эрык Екабсонс. Беларусы ў Латвіі ў часы савецкай... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

Беларускі Гістарычны Агляд Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

навуковы часопіс

** Артыкулы * Наталля Юсава. Легітымацыя паняцця „старажытнаруская народнасць" * Гянутэ Кіркене. Інтэграцыйныя працэсы ў Вялікім Княстве Літоўскім: царкоўная унія * Андрэй Катлярчук. Другая Паўночная вайна і апошняя шведская аперацыя ў ВКЛ: аблога Берасця 1657 г. і спрэчка за места . 36 Кірыл Качагараў.... Болей »

Гістарычны Альманах 10
html pdf

Гістарычны Альманах 10

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* Прадмова аргкамітэту і рэдакцыі * Белазаровіч Віктар, Вывучэнне аграрнай гісторыі Беларусі навейшага часу ў беларускай савецкай гістарыяграфіі * Варонін Васіль, Камяні з гістарычнымі надпісамі: загадка “Аляксандра” * Зайцаў Дзмітры, Погляды старца Арцемія на праблему веры і ведаў у кантэксце... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 10 Сшыткі 1-2 (18-19)
pdf

Беларускі Гістарычны Агляд Том 10 Сшыткі 1-2 (18-19)

навуковы часопіс

** Артыкулы * Расціслаў Баравы. Хрысціянізацыя тэрыторыі Полацкай і Тураўскай епархій X—XIV ст. (Гістарычна–геаграфічны аспект) * Андрэй Янушкевіч. Унія з Каронай ва ўнутранай палітыцы ВКЛ перад Люблінскім соймам 1569 г. * Рустыс Камунтавічус. Падарожжы па Літве ў XVI—XVII ст.: досвед італьянцаў і французаў... Болей »

Спадчына 4/2002
pdf

Спадчына 4/2002


100 гадоў таму, амаль адначасова і нібыта без аніякай вонкавай сувязі паміж сабой, адбыліся дзве падзеі. У лютым 1902 г. (паводле іншых звестак, 1903 г.) памёр Міхал Міцкевіч, бацька Якуба Коласа і прататып Міхала з “Новай Зямлі”. Узімку 1902–1903 гг. з некалькіх студэнцкіх гурткоў Вільні, Менска і Пецярбурга... Болей »

Гістарычны Альманах 09
pdf

Гістарычны Альманах 09

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

# Рэцэнзіі # Уступнае слова старшыні выканкама БГТ # Будзько Ірына, Гістарычна-лінгвістычная тэрміналогія: генезіс, дублетнасць, і перспектывы развіцця # Волошин Юрій, До питання про термінологію позначення старообрядців Стародубщини в історичних документах 18 – першої половини 19 ст. # Ганчарук... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 9 Сшыткі 1-2 (16-17)

Беларускі Гістарычны Агляд Том 9 Сшыткі 1-2 (16-17)

навуковы часопіс

** Артыкулы * Васіль Варонін. Друцкія князі XIV стагодзьдзя * Ігар Клімаў. Да біяграфіі Васіля Цяпінскага * Агнешка Каляса-Новак. Гістарычная сацыялёгія як новая дасьледчая прапанова ** Паведамленні * Марына Сакалова. Пра метадалёгію вывучэньня гісторыі грамадскіх рухаў ХІХ ст. * Ігар Лялькоў. Да пытаньня... Болей »

Гістарычны Альманах 07
pdf

Гістарычны Альманах 07

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* Заключнае слова ад аргкамітэту канфэрэнцыі * Навуковая хроніка * Прадмова рэдакцыі * Астрога Віктар, Беларуская гістарыяграфія найноўшага часу: праблемы перыядызацыі * Вабішчэвіч Аляксандар, З гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1920 – 30-х гадоў: пытанні перыядызацыі нацыянальна-вызвольнага... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 3 Сшытак 2

Беларускі Гістарычны Агляд Том 3 Сшытак 2

навуковы часопіс

** Артыкулы * Святлана Марозава Берасцейская унiя i этнiчная свядомасць беларусаў * Сяргей Клiмаў Базыльяне на землях Вялiкага Княства Лiтоўскага ў другой палове XVIII ст. * Бернгард К'яры Гiсторыя як паслядоўнасць катастроф. Беларускi рэгiён як акупаванае грамадства: 1939-1944/47 ** Пераклады * Эдвард... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org