be

Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапаніміка, педагогіка, краязнаўства. Выдаў зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагнічаны космас”(1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа”(1999), “Я Вас каханнем растрывожу...” (2005), “Луска вечнасці” (2005), “Белая Панна” (2007), “Калядны ранак” (2007), “Хірургічная адысея дзядзькі Антона” (2009).

Аўтар кніг па краязнаўстве: “Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна”(1994), “Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна”(2000), “Крыжы і камяні”(2003), “Манькавічы” (з А. Вансовіч і І. Заяц) (2004), “Насельніцтва Пастаўскага краю” (2004), “Ваколіцы Паставаў” (2004), “Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы” (з І. Собаль) (2005), “И край родной откроет тайны..»(2006), «Мястэчка над возерам: Задзеўе і ваколіцы» (з І. Заяц) (2006), «Гута-Голбія» (з М. Арэхам) (2007), “Чароўны край – Пастаўшчына: (гісторыка-краязнаўчы курс “Паставазнаўства”)” (2009). Укладальнік кнігі “Дзе Мядзелка песні пяе...”(Пастаўшчына літаратурная) (2006) і фотаальбому “Паставы” (2006).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і упраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95”. Пераможца рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года 2009”, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны 2009”.

Пракаповіч Ігар. Выданьні

Ваколіцы Паставаў
pdf

Ваколіцы Паставаў

Помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак
Пракаповіч Ігар

Пастаўшчына – прыгожы і своеасаблівы куточак беларускай зямлі, які мае цудоўныя прыродныя краявіды, складаную і поўнасцю яшчэ не раскрытую гісторыю, адметныя традыцыі, культуру, мову. Аднак пакуль што склалася так, што кніг, у якіх можна было б знайсці апісанне тутэйшых помнікаў гісторыі, культуры і... Болей »

Насельніцтва Пастаўскага краю
epub pdf

Насельніцтва Пастаўскага краю


Пракаповіч Ігар

Тэрыторыя Пастаўскага края пачала засяляцца людзьмі вельмі даўно, з тых часоў, калі паўночную Беларусь пакінуў апошні ледавік і ўтварыліся спрыяльныя ўмовы для развіцця расліннасці і жывёльнага свету. Першыя жыхары – малалікія купкі паляўнічых, рыбаловаў, збіральнікаў – з’явіліся на нашай зямлі, верагодна... Болей »

Крыжы i камяні
pdf

Крыжы i камяні

Нарысы па гісторыі Пастаўскага краю
Пракаповіч Ігар

У кнізе разглядаюцца асобныя перыяды i падзеі гісторыі аднаго з маляўнічых куточкаў Беларусі — Пастаўскага краю ад пачатку засялення яго людзьмі да часоў першай сусветнай вайны. Выданне будзе карысным для гісторыкаў, краязнаўцаў, настаўнікаў, вучняў i ўсіх, хто цікавіцца, нашай мінуўшчынай.... Болей »

Адкуль паходзяць назвы
epub pdf

Адкуль паходзяць назвы

Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна
Пракаповіч Ігар

Збор матэрыялаў для кнігі ішоў праз краязнаўчую дзейнасць (вандроўкі, экспедыцыі), працу ў архівах, выкарыстанне слоўнікаў і тапаграфічных карт, геаграфічнага аналізу водных аб'ектаў. Кніга складаецца з двух асноўных частак. У першай даецца сціслае апісанне найбольш характэрных рысаў назваў рэк і азёр... Болей »

Шляхі наканаванага бязмежжа
pdf

Шляхі наканаванага бязмежжа

Вершы
Пракаповіч Ігар

Паэтычны голас Ігара Пракаповіча, можа, не такі ўжо гучны, але гэта свой, непаўторны голас. Сведчанне таму - гэта кніга. Яна найперш заклікае чытач не толькі любіць родную зямлю, але і імкнуцца душою ў Божы храм, як самую найвялікшую нашу надзею...... Болей »

Намагнічаны космас
pdf

Намагнічаны космас

Вершы
Пракаповіч Ігар

Новая кніжка паэзіі Ігара Пракаповіча нягледзячы на невялічкі аб'ём надзвычай ёмкая па эмацыянальна-інтэлектуальнаму зараду. Яна як бы ахоплівае ўсе рэаліі жыцця ад кволай зямной травінкі да неабсяжных прастораў Сусвету.... Болей »

Рэха малітваў
pdf

Рэха малітваў

вершы
Пракаповіч Ігар

Паэзія Ігара Пракаповіча адметная ўжо тым, што стваралася на зломе часу, на крутым павароце гісторыі. Многія вершы чытаюцца як шчырая сыноўняя споведзь, як святая малітва за родны край, за бацькоўскую зямлю, знявечаную чырнобыльскім атамам. Паэт кліча ў Божы храм, а ў храме тым кожны знойдзе сваю веру... Болей »

Полымя 11 (973) 2010
pdf

Полымя 11 (973) 2010

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Лістапад. Каляндар памятных дат Лісты Васіля Быкава да Уладзіміра Караткевіча Уладзімір КАРАТКЕВІЧ: «Любую справу рабіць хвацка» Якуб Колас — дзецям. Школьныя далягляды БЫКАЎ Аляксандр, Галінка бэзу. Жамчужнае вяселле. Нарач. Дзве з’явы. Матылёк. Асенняя рапсодыя. Вершы ГАРАДНІЦКІ... Болей »

Беларускі гістарычны часопіс 6 (131) 2010

Беларускі гістарычны часопіс 6 (131) 2010

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

За калючым дротам. Успаміны вязня Асвенціма Паўла Мілюка Ганцар Крысціян, Узяцце Брэсцкай крэпасці: гістарычны дакумент Ганцар Крысціян, Штурм Брэсцкай крэпасці Доўнар Аляксандр, Белавежская пушча ў ХVІ -ХVІІІ стст.: асноўныя вехі гісторыі Іофе Эмануіл, Аб знакамітых і сумна вядомых... Болей »

Дзеяслоў 24
pdf

Дзеяслоў 24

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org