be

Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапаніміка, педагогіка, краязнаўства. Выдаў зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагнічаны космас”(1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа”(1999), “Я Вас каханнем растрывожу...” (2005), “Луска вечнасці” (2005), “Белая Панна” (2007), “Калядны ранак” (2007), “Хірургічная адысея дзядзькі Антона” (2009).

Аўтар кніг па краязнаўстве: “Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна”(1994), “Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна”(2000), “Крыжы і камяні”(2003), “Манькавічы” (з А. Вансовіч і І. Заяц) (2004), “Насельніцтва Пастаўскага краю” (2004), “Ваколіцы Паставаў” (2004), “Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы” (з І. Собаль) (2005), “И край родной откроет тайны..»(2006), «Мястэчка над возерам: Задзеўе і ваколіцы» (з І. Заяц) (2006), «Гута-Голбія» (з М. Арэхам) (2007), “Чароўны край – Пастаўшчына: (гісторыка-краязнаўчы курс “Паставазнаўства”)” (2009). Укладальнік кнігі “Дзе Мядзелка песні пяе...”(Пастаўшчына літаратурная) (2006) і фотаальбому “Паставы” (2006).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і упраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95”. Пераможца рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года 2009”, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны 2009”.

Пракаповіч Ігар. Выданьні

Казка пра ваяўнічага камара
pdf

Казка пра ваяўнічага камара


Пракаповіч Ігар

Ігар Пракаповіч, Казка пра ваяўнічага камара. Серыя «Казкі роднага краю». Для малодшага школьнага ўзросгу, Таварысгва Беларускай Мовы, Паставы 2011... Болей »

Хірургічная адысея дзядзькі Антона
pdf

Хірургічная адысея дзядзькі Антона

Паэмка
Пракаповіч Ігар

Пасля першага (рукапіснага) выдання “Хірургічнай Адысеі” мінула тры гады, але інтарэс да паэмы павольна і няўхільна працягвае расці. Гэта назіраецца па таму, як людзі перапісваюць ад рукі, ксеракапіруюць і вучаць напамяць ці ўсю адысею, ці яе кавалкі, ці толькі асобныя цытаты. Бачачы такую любоў народных... Болей »

Чароўны край - Пастаўшчына
pdf

Чароўны край - Пастаўшчына

Краязнаўчыя артыкулы
Пракаповіч Ігар

На планеце Зямля ёсць шмат прыгожых і разнастайных мясцін, але нам выпаў лёс жыць на прыгожай і шчырай беларускай зямлі, у яе невялічкім куточку, які завецца Пастаўшчына. Пастаўскі край — тыповая беларуская глыбінка, правінцыя, у якой няма вялікіх гарадоў і буйных прадпрыемстваў, якая не стала месцам... Болей »

Гута-голбія
pdf

Гута-голбія

гісторыка-геаграфічны нарыс Галбейскага краю
Арэх Мікалай, Пракаповіч Ігар

Сумесная кніга гісторыка М. Арэха i географа I. Пракаповіча распавядае пра маляўнічы куточак Пастаўшчыны — Галбейскі край, дзе азёры, рэкі, лясы i палеткі ў спалучэнні з легендамі i паданнямі, мясцовымі гісторыямі i ўспамінамі людзей ствараюць запамінальныя вобразы-краявіды i чароўнай сілай вабяць да... Болей »

Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна
pdf

Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна

геаграфічнае даследаванне
Пракаповіч Ігар

У кнізе даецца апісанне характэрных фізіка-геаграфічных асаблівасцяў аднаго з маляўнічых куткоў Беларусі — Пастаўскага раёна. Падрабязна разглядаецца геаграфічнае становішча, геалагічная будова, рэльеф, клімат, воды, глебы, расліннасць, жывёльны свет, ландшафты, ахова прыроды і рэкрэацыйны патэнцыял.... Болей »

Паставы
pdf

Паставы

гістарычная хроніка горада
Пракаповіч Ігар

Новая кніга вядомага літаратара і краязнаўцы І. Пракаповіча знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй невялікага, адметнага сваёй архітэктурай горада Паставы ад часу апошняга зледзянення да пачатку ІІІ тысячагоддзя. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю.... Болей »

Белая Панна
pdf

Белая Панна

паэма
Пракаповіч Ігар

Край Нарачанскі! Айчына святая! // Свет покуль гэты стаіць, // Нібы дзяўчыну, цябе я кахаю, // Ў сэрцы маім будзеш жыць. // Подыхам вольным шырокіх прастораў, // Пахам смалістым сасновага бору, // Сном запаветным курганаў маўклівых, // Спевам-гульбой ручаёў гаманлівых, // Сенам духмяным стажкоў канюшыны... Болей »

Калядны ранак
pdf

Калядны ранак

кніга вершаў
Пракаповіч Ігар

Мінорныя, настраёвыя вершы Ігара Пракаповіча прымушаюць задумацца пра высокае: пра час і вечнасць, чысціню душы, неабходнасць вернасці вытокам. Аўтару ўласціва тонкае адчуванне прыроды роднай Пастаўшчыны і хараства ўвогуле.... Болей »

Я вас каханнем растрывожу
pdf

Я вас каханнем растрывожу


Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя... Болей »

Луска вечнасці
pdf

Луска вечнасці

вершы
Пракаповіч Ігар

Крыніца творчасці паэта, географа, краязнаўца Ігара Пракаповіча — непаўторны ў сваёй прыгажосці Нарачанскі край. Райскай пекнаты азёры ў аздобе зеляніны сівых пушчаў, a ўзгоркі старадаўніх гарадзішчаў вартуюць вежы сучасных храмаў. Але i тут шчасце — побач з болем, надзея змяняецца адчасм, каханне пераплятаецца... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org