- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Някляеў — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).
Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынёй сельсавету ў вёсцы Крэва.
Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.
З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.
Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).
У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.
Крыніца: www.be.wikipedia.org
1 траўня 2000 году двое мужчынаў сярэдняй зьнешнасьці, адзін высокі і хударлявы ў шэрым плашчы, другі ніжэйшы і паўнейшы ў бел-чырвона-белай куртцы, абодва з сумкамі цераз плячо, крочылі апоўдні па вуліцах рэдка калі сонечнага, затое заўсёды прахалоднага гораду Хельсінкі, ня ведаючы куды. У той дзень... Болей »
“Адкрыццё”, “Вынаходцы вятроў”, “Знак аховы”, “Наскрозь”, “Галубіная пошта”, “Вежа”, “Прошча” – вершы гэтых зборнікаў трапілі пад адну вокладку кнігі “Выбранае” Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі. Жанр паэмы, бадай, найбольш арганічны... Болей »
Прошча, паводле тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, - месца (крыніца, камень) надзеленае, згодна з уяўленнямі вернікаў, надзвычайнай сілай. Гэта, безумоўна, яшчэ адзін сімвал з дагэтуль невыяўленых сімвалаў хараства, чыім святлом адметнае новае слова паэта Уладзіміра Некляева. (з анатацыі, фрагмэнт)... Болей »
В стихотворениях и поэмах лауреата премии Ленинского комсомола Владимира Некляева органически сочетаются гражданственность и лиризм, соединяются современность и история. В творчестве поэта преобладает драматическое начало, что придает стихам экспрессивное звучание, усиливает их эмоциональное воздействие.... Болей »
«Веда» - зборнік вершаў знакамітага беларускага паэта Уладзіміра Няклаева у перакладзе на расейскую мову. Трапілі сюды вершы, якія раней бачылі свет найперш па-беларуску, пасля у іншых мовах свету, але не па-расейску. Расейскамоўны чытач зможа пазнаёміцца з паэмай «Зорка Палын», вадэвілем, або, як называе... Болей »
Дваццаць восьмага ліпеня, у аўторак, Ютка Казубоўскі прачнуўся, як заўсёды, рана, памыўся, паснедаў на скорую руку і рушыў будаваць вежу да неба. На гліністым пагорку ў канцы сотак мелася ў Юткі круглая, глыбокая яма, дзе на зіму буртавалася бульба. На дне гэтай ямы і заклаў Ютка першы камень у падмурак... Болей »
Паэт адкрыта грамадзянскага, страсна публіцыстычнага пафасу, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Уладзімір Някляеў кранае душы шматлікіх чытачоў глыбока прачулым словам пра самае інтымна-запаветнае ў чалавеку. Непарыўная сувязь чалавека з роднымі каранямі, наша адказнасць перад мінулым і будучым,вялікая... Болей »
Пожалуй, не выглядит преувеличением небольшая анкета, которую заполнил известный белорусский поэт Рыгор Бородулин, представляя русскому читателю своего земляка, лауреата премии Ленинского комсомола Владимира Некляева: Знание жизни — доскональное. Техника стиха — совершенная. Гарантия прочности... Болей »
Уладзімір Някляеў – паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме... Болей »
Ствараючы новае, ахоўваць тое, што ўжо створана, заваёвана барацьбой і пакутамі, зберагаць жыццё і мір на зямлі, ашчаджаць чалавечае ў чалавеку, шанаваць памяць продкаў і ўсведамляць адказнасць перад нашчадкамі — такі асноўны грамадзянскі напрамак новай кнігі Уладзіміра Някляева «Знак аховы». У кнігу... Болей »