- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Някляеў — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).
Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынёй сельсавету ў вёсцы Крэва.
Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.
З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.
Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).
У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.
Крыніца: www.be.wikipedia.org
Калі меркаваць па прозвішчы, дык ён павінен быў выглядаць так, як выглядае каратканогі, чарнява-лысаваты чалавек з жывоцікам, якому каля сарака. Ён так і выглядаў. Прозвішча ягонае было Марыш. Венгерскае нейкае. Скуль яно, ён не высвятляў, яго мала цікавіла мінулае. Дый будучае цікавіла не надта, хоць... Болей »
Ён знайшоў яе ў той год, як пайшоў у школу. Плёхаўся ў копанцы, балюча наступіў на нешта, падумаў, што камень, а паднырнуў — бомба. Такая, як яйка з абодвума тупымі канцамі, але рубчастая, цяжкая, чорная-чорная. З аднаго канца нібыта пёрка прылепленае, сарві яго — і кідай бомбу, куды хочаш, усё ўшчэнт... Болей »
Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) (7 ліпеня 1882 (25 чэрвеня па старым стылі) — 28 чэрвеня 1942) — клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку ХХ стагодзьдзя. Уладзімір Някляеў (нар. 9 ліпеня 1946) — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся ў... Болей »
Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме... Болей »
Дзіця за сьцяной плача і плача. Штоночы. Сілішся ня чуць, пад падушкай заціскаеш вушы, але ж хіба засьнеш пад падушкай з заціснутымі вушамі? І ляжыш, утаропіўшы ў цьмяную столь вочы, і чуеш, ня хочачы, ня толькі плач дзіцячы, але і ўсё астатняе: як устаюць бацькі, супакойваюць, запальваюць сьвятло, тупаюць... Болей »
Чмель паміраў. Так сталася, што пад дзень нараджэньня. Ён быў мудрым чмялём — і ведаў, што рыбы, птушкі, зьвяры і ўсё, што нараджаецца, і людзі, памірае, і кветкі, і таму, мусібыць, і чмялі, але ня ведаў, як, і што пасьля, і трохі баяўся... Таму яму падумалася, што ёсьць чмяліны Бог. Ён быў мужным і... Болей »
Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна... Болей »
«Хочаш, магазін купім?..» — спытаў на ўвесь магазін Клім, і Тамара хутка, спалохана адказала: «Не!» — «Тады і рабіць тут няма чаго!» — узяў ён яе за руку і ўрачыста, як зноў да шлюбу, вывеў з-за прылаўка. — Бывайце, курвы! Каралева Тамара пакідае вас! — крыкнуў Клім яе магазінным сяброўкам, пад зайздроснымі... Болей »
Ня ведае чалавек часу скону свайго, але ж і пачатку свайго ня ведае. З чаго пачынаешся?.. З таго, што помніш, як з ганку зваліўся і гузакоў набіў, ці як руку ў сячкарню ўсунуў, ці як пуня суседава зашугала, а ты сядзеў за ёй у маліньніку, шукалі цябе — знайсьці не маглі, маці галасіла на попеле, думала... Болей »
Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з'яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі... Болей »