- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыйшоў час далучыцца да папулярных курсаў беларускае мовы і гледачам «Белсату». Шмат хто з беларусаў, называючы беларускую мову роднаю, не можа свабодна размаўляць на ёй. Дый беларускамоўным праз адсутнасць шырокага моўнага асяроддзя не будзе лішнім засвоіць новыя словы, формы і правілы. У адрозненне ад «жывых» курсаў, дзе збіраецца вялікая грамада, у тэлеверсіі прысутнічаюць вядоўцы ды эксперт у заяўленай тэме.
Якія інструменты можна лічыць народнымі? Што такое дуда, колавая ліра і гудок? Са скуры якой жывёлы рабіўся мех для дуды? Адкуль у Беларусі з’явіліся цымбалы і дзе ў іх галаснікі? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка на хутары Барок паразмаўляюць з этнографам... Болей »
Як выглядаюць сучасныя беларускія дамы? Што такое вентыляваны фасад і фальцавы дах? У чым перавага модульнага дома? Як правільна казаць: дом з дуба ці з дубу; выйсці з дома ці з дому? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка паразмаўляюць з архітэктарам, заснавальнікам... Болей »
Герыятр Андрэй Ільніцкі распавядае, навошта людзям сталага веку есці рыбу, катацца на ровары і пазбягаць вітамінаў з аптэкі.Навукоўцы-герантолагі давялі, што вывучэнне беларускай мовы дапамагае старым людзям перадухіліць хваробу Альцгаймэра. Што яшчэ даказалі герантолагі і да якіх высноваў прыйшлі герыятры?... Болей »
Ці лёгка прабегчы 42 кіламетры 195 метраў? Адкуль у марафоне з’явілася менавіта гэтая адлегласць? Што і калі можна піць і есці марафонцу падчас дыстанцыі? Што такое «чысты» і «брудны» час? Якія поспехі маюць беларускія марафонцы? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб... Болей »
З’яўляюцца словы «невідушчы» і «сляпы» поўнымі сінонімамі? Колькі ў Беларусі невідушчых і людзей з аслабленым зрокам? Якія прылады выкарыстоўваюцца для палягчэння іх жыцця? Ці можа перадавацца шрыфтам Брайля літара ў? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка... Болей »
Ці лёгка было адваяваць месца пад сонцам дзіцячаму пісьменніку ў савецкія часы? Які новы жанр у беларускай літаратуры распрацаваў Янка Маўр? Як складваліся стасункі паміж Янкам Маўрам і Якубам Коласам? Пра гэтыя і шмат якія іншыя факты з біяграфіі і творчасці беларускага дзіцячага пісьменніка вядоўцы... Болей »
Што такое пурызм? Калі і навошта «ачышчаецца» мова? Ці ведаеце вы сённяшнія адпаведнікі словаў «агняграй», «злічво», «беспрадметніцтва»? А што такое далябач, далягук і далькажык? У чым спецыфіка сучаснага беларускага пурызму? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка... Болей »
Якія нагоды для танцаў знаходзілі нашыя продкі? Ці існаваў адмысловы танцавальны этыкет? Што такое трохкрок, спружынны крок, кульгаючы крок, галубец? Чым адрозніваліся старадаўнія танцы ад асіміляваных?Колькі варыянтаў лявоніхі вядома беларусам? Пра гэта і шмат што іншае вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская... Болей »
Чым адрозніваюцца ва ўжыванні словы «гадавіна» і «ўгодкі»? Што такое вэлюм, мятлік, строй? Які існуе сінонім да слова «маршалак»? Як правільна называць жаніха і нявесту па-беларуску? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з паэтам і шоўменам Усеваладам... Болей »
Ці ведаеце вы, што ў беларускім рэпертуары каля 500 сюжэтаў легендарных казак, а ў расейскім – толькі 56? Якія з беларускіх казак найбольш старажытныя? Хто іх галоўныя персанажы? Як найчасцей пачынаюцца беларускія казкі? Пра гэта Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з пісьменніцай-казачніцай... Болей »