- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыйшоў час далучыцца да папулярных курсаў беларускае мовы і гледачам «Белсату». Шмат хто з беларусаў, называючы беларускую мову роднаю, не можа свабодна размаўляць на ёй. Дый беларускамоўным праз адсутнасць шырокага моўнага асяроддзя не будзе лішнім засвоіць новыя словы, формы і правілы. У адрозненне ад «жывых» курсаў, дзе збіраецца вялікая грамада, у тэлеверсіі прысутнічаюць вядоўцы ды эксперт у заяўленай тэме.
У працяг перадачы «Зімовыя хваробы» мы падрыхтавалі для вас спецыяльны выпуск «Зімовыя хваробы ў дзяцей». Чым адрозніваюцца зімовыя хваробы ў дзяцей і дарослых? Калі варта дзіцяці выклікаць хуткую дапамогу? Ці пагаджацца бацькам на шпіталізацыю? Чым пагражаюць частыя прастуды ў дзяцей і што з гэтым рабіць?... Болей »
На якія зімовыя хваробы часцей за ўсё пакутуюць беларусы? Варта ці не рабіць прышчэпкі ад грыпу? А калі варта, дык якой вакцынай? Якія сродкі папярэджання зімовых захворванняў лічацца найбольш дзейснымі? Што рабіць пры першых сімптомах вострых рэспіраторна-вірусных інфекцый? Пра гэта і шмат пра што іншае... Болей »
Што дае нам права лічыць Міхала Клеафаса Агінскага таксама беларускім кампазітарам? Наколькі багатую музычную спадчыну ён пакінуў па сабе? Якія творы Агінскага, на той момант удзельніка паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, выконваліся ў імператарскіх палатах у Пецярбургу? Назва якога музычнага... Болей »
Яшчэ пры жыцці шмат хто называў Генадзя Бураўкіна народным паэтам Беларусі, хоць афіцыйна літаратар так і не атрымаў гэтага звання. Паэт, які апошнім жаданнем у сваім жыцці меў патрымаць у руках кнігу вершаў – і патрымаў за тры дні да смерці. Кіраўнік, які 12 год узначальваў Белтэлерадыё – і, кажуць... Болей »
Бусел, зубр, валошка, бульба… Ці карыстаецца сёння сувенірная прадукцыя з такой пазнавальнай, нават «папсовай» беларускай сімволікай попытам? Якія сувеніры ў апошні час пацяснілі яе на беларускім рынку? Адкуль дызайнеры чэрпаюць новыя ідэі для аздаблення сваіх вырабаў? Што лепей набыць у падарунак, калі... Болей »
Ці дажыла да нашых часоў шапавальскае майстэрства? Якія рэчы сёння вырабляюць з лямцу? Што такое кардачос, грабенная стужка і роўніца? Чым адрозніваецца «мокрае» валянне ад «сухога»? Ці можна сёння расшыфраваць таемную мову дрыбінскіх шапавалаў? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская... Болей »
Адкуль пайшла назва «батлейка»? Якімі словамі традыцыйна пачынаўся выступ батлейшчыкаў? Колькі «паверхаў» звычайна мела батлеечная скрыня? У чым іх сімвалічнае значэнне? У святочным выпуску вы не толькі даведаецеся больш пра беларускую батлейку, але і разам з вядоўцамі Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам... Болей »
У чым адрозненне парцаляны ад керамікі? Што такое паліва, шлікер і абпал? Навошта з парцалянавай масы «выбіваць» паветра? Колькі часу спатрэбіцца майстру, каб вырабіць парцалянавы кубачак уручную? Калі і хто адчыніў першую беларускую мануфактуру па вырабе фаянсавага посуду? Пра гэта і шмат пра што іншае... Болей »
Колькі замкаў захавалася ў Беларусі? Што такое данжон, машыкулі і барбакан? Якія беларускія замкі мелі барбаканы? Як будзе выглядаць беларускі парк мініятураў? Якім чынам ствараюцца макеты будынкаў для гэтага парку? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць... Болей »
Якая мова лічыцца міжнароднай мовай паштовых зносін? Калі з’явіліся першыя беларускія маркі? Чым адрозніваецца філатэлія ад філакартыі? Ці можна зарабляць на марках? Што такое посткросінг? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з філатэлістам і... Болей »