be

Прыватны каталёг

Анаталогія
pdf

Анаталогія

Апавяданні, запісы, эссэ
Івашчанка Анатоль

Прэмія "Дэбют" 2016 года! "Анаталогія" — кніга апавяданняў, запісаў і эсэ, некаторыя з якіх апублікаваныя пад сапраўдным іменем упершыню. Усе яны напісаныя ў 21-м стагоддзі і закранаюць тэмы, блізкія тым, чыё дзяцінства і ранняе юнацтва прыпадаюць на "ліхія 90-я". Творы лаканічныя і ў вялікай ступені... Болей »

Анекдоцік у роцік
pdf

Анекдоцік у роцік

Смяшынкі, жартоўкі, анекдоткі, досціпы ў запісах і апрацоўцы Уладзіміра Содаля і яго ўнучка Сержыка
Содаль Уладзімір

Некалі першы наш народны паэт Ф. Багушэвіч — ён жа Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава — прароча сказаў: «Той люд жыве, што свае песні мае!» Перафразуючы гэты крылаты паэтаў афарызм, з такой жа пэўнасцю можна сказаць: «Той люд жыве, што свой гумар мае». Гумар — лекар. Ён адначасова і барометр... Болей »

Анёлак і я
pdf

Анёлак і я

Апавяданне
Дранько-Майсюк Леанід

Надрукаванае ў 24 нумары часопіса “Дзеяслоў” (5, 2006) і перадрукаванае 10 кастрычніка 2007 года ў газеце “Народная Воля” (№№ 161 – 162), апавяданне “Анёлак і я” – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама ж пра хлопчыка... Болей »

Анёлы, чэрці і кабеты
pdf

Анёлы, чэрці і кабеты

Апавяданні
Фрончак Зьбігнеў Уладзімеж, Ляхновіч Павал - пераклад

Вы верыце, што заяц можа лётаць, анёл-ахоўнік ратаваць падапечную, пракладваючы сьляды па мінным полі? Што эвалюцыя папугая прывядзе да зьяўлення новых «гома сапіенс»? Што ў чарцей можа быць гонар і шляхетнасьць? Што жанчына здольная кахаць да скону? Або калекцыянаваць мужчын? Не? Так? Гэта няважна.... Болей »

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
html epub

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


Тое, што можна назваць сёньня “сучасным беларускім мысьленьнем”, паўставала найперш як адпрэчваньне савецкай філязофіі, камуністычнай ідэалёгіі й цэнзуры. Ідэалёгія й марксізм ціха сканалі ў галовах некалькіх беларускіх інтэлектуалаў канца 1980-х гадоў. І тое быў пачатак новага беларускага дыскурсу. Гэтая... Болей »

Антон Антановіч
pdf

Антон Антановіч


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Цікавасць да асоб, якія ўнеслі незвычайна важнае ў даследаванні гісторыі краіны - гэта асноўная тэма, якой займаюцца Лявон Луцкевіч і Галіна Войцік. Даследчыкі не абашлі ўвагай і Антона Антановіча, прафесара Віленскага Універсітэту. Асноўная заслуга даследчыка - бясцэнны ўклад у развіццё беларусістыкі... Болей »

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі
pdf

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі


Віцьбіч Юрка

Кніга пабудавана на ўспамінах аўтара, удзельнікаў і сьведкаў антыбальшавіцкай барадзьбы ў Беларусі. Тэма беларускіх антыбальшавіцкіх паўстаньняў да гэтага часу маладасьледаваная. Фактычна аўтар вяртае беларусам іх страчаную спадчыну.... Болей »

АнтыРЫФМАР
fb2 mobi epub pdf

АнтыРЫФМАР

зборнік паэзіі
Южык Міхась

Міхась Южык больш вядомы ў літаратурным асяродзьдзі як празаік і літаратурны крытык, прадстаўляе на суд свае паэтычныя творы. Філасофскія творы аўтара ў двух формах адлюстроўваюць шматграннасьць асобы Міхася Южыка. У першай частцы – РЫФМАР – аўтар укладае думкі ў адпаведнасьці з канонамі вершаскладаньня... Болей »

Антысавецкія рухі ў Беларусі 1944-1956
pdf

Антысавецкія рухі ў Беларусі 1944-1956

Даведнік

У Даведніку «Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944-1956» сабранаяі сыстэматызаваная інфармацыя пра пэрсаналіі і падзеі, датычныя супрацьстаяньню людзей Бепарусі таталітарнай савецкай сыстэме ў 1944-1956 гадох. Падобная праца праведзеная ўпершыню. Пубпікуецца інфармацыя пра ўзброеныя формы барацьбы, пра... Болей »

Антыховічы з Бельска Падляшскага / Antychowicze z Bielska Podlaskiego

Антыховічы з Бельска Падляшскага / Antychowicze z Bielska Podlaskiego

Успаміны, радаводы ды крыніцы да гісторыі беларускага мяшчанскага роду / Wspomnienia, rodowody i materiały źródłowe do dziejów białoruskiego rodu mieszczańskiego
Антыховіч-Валынец Людміла / Antychowicz-Wołyniec Ludmiła

Кожны чалавек гэта цэлы свет. Гісторыю кожнай сяміі можна назваць сусветам. 3 такіх сусветаў і складаецца людскі космас, неабсяжны і таямнічы. На нашым маленькім панадворку, гісторыя і традыцыя кожнай мясцовасці складаецца з яе звенаў - родаў і семіяў. Далёка не кожны род знайшоў свайго летапісца, які... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org