be

Прыватны каталёг

Алесь

Алесь

Бяляцкі
Бяляцкі Алесь

Кніга паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць. У выданьні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага... Болей »

Альбом рэпрадукцый
pdf

Альбом рэпрадукцый


Родзiн Алесь

Беларускі мастак Алесь Родзін з'яўляецца адначасова прадстаўніком і неаавангарду, і "старога добрага жьвапісу": сюжэтнага і фігуратыўнага. У сваім творчым багажы ён мае перформансы і відэа, але палатно, алей як асноўная творчая зброя - гэта, вядома, не прашча, але і не лазерная стралялка з галівудскага... Болей »

Альбом салідарнасці
pdf

Альбом салідарнасці


“Альбом салідарнасці” распавядае гісторыю зняволення і вызвалення палітычнага вязня ў адной аўтарытарнай краіне працягласцю ў 1052 дні. У цэнтры гэтай гісторыі — беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. У выніку сфабрыкаванай справы за праваабарончую дзейнасць ён быў асуджаны на чатыры з паловай гады зняволення... Болей »

Альтанка
pdf

Альтанка

паэтычны альманах студэнцкага літаратурнага гуртка філалагічнага факультэта БДУ

У паэтычным альманаху "Альтанка" змешчаны вершы маладых беларускіх паэтаў - сяброў літаратурнага гуртка "Альтанка", што распачаў сваю творчую дзейнасць у 2008 годзе на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам дацэнта БДУ паэтэсы Ірыны Багдановіч. Гэта шчыра прамоўленае... Болей »

Амаль

Амаль


Бурлак Вера

Вера Бурлак - беларуская пісьменніца, перакладчыца. Нарадзілася ў 1977 годзе ў Кіеве. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ. Аўтарка вершаваных кніг «За здаровы лад жыцьця» (2003), «Забі ў сабе Сакрата» (разам з В. Жыбулем, 2008), «Дзеці і здані» (2012), «Rękę do nogi» (2013, з перакладам на польскую... Болей »

Амальгама

Амальгама


Шчур Макс

Макс Шчур – паэт тонкі і геамэтрычны. Хочацца нават сказаць пра паэтычнае піфагарэйства, альхімію лічбы. Ён паэт сярэдзіны, паэт формы, – але не фармальны. І вось нарэшце – Амальгама – першая яго кніга, што выходзіць у Менску. (Ігар Бабкоў)... Болей »

Амбасада
pdf

Амбасада

Вершы свае і чужыя
Мартысевіч Марыя

У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы «Сястра Зоя і Канец Свету» і новую драматычную паэму «Амбасада». Паводле аўтаркі, рэйтынгавы... Болей »

Амплітуда смеласці
pdf epub mobi fb2

Амплітуда смеласці

I лірыка, і гумар.
Барадулін Рыгор

Вершы, эпіграмы, гумарэскі складаюць зборнік Рыгора Барадуліна “Амплітуда смеласці”. Тут вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма. Паэму гэтую сам аўтар акрэсліў... Болей »

Анаґрафы 2-3/1978-1979
pdf

Анаґрафы 2-3/1978-1979

Anagraphs

АНАҐРАФЫ маюць на мэце інфармаваць беларусаў дзеколечы яны жывуць, гэтак як і амэрыканскую супольнасьць, - што да ідэяў, мэтаў і сродкаў Беларускага Харытатыўна-Адукацыйнага Фонду; падаваць да публічнага ведама тыя пераважна дакуманты, зьвязаныя з працамі падобных арганізацыяў, якія зьяўляюцца маладаступнымі... Болей »

Анамалія

Анамалія


Бычкоўскі Алесь

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org