be

Прыватны каталёг

Выбранае
pdf

Выбранае


Самойла Уладзімір

Кніга “Выбранае” Уладзіміра Самойлы — другая ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” — гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я.... Болей »

Выбранае

Выбранае


Коўтун Валянціна

Гэты зборнік - апошні, які сюіала пры жыцці выдатная беларуская паэтка і грамадская дзеячка Валянціна Коўтун. У яго ўвайшлі лепшыя творы Валянціны Міхайлаўны, у тым ліку вядомая нізка вершаў «Малітва да Калымы», напісаных ад імя Лесі Беларускі - увасаблення подзвігу беларускіх жанчын, паэмы, лібрэта... Болей »

Выбранае
pdf

Выбранае


Станкевіч Адам

Кнігу выдатнага дзеяча беларускага адраджэння, каталіцкага святара, кандыдата багаслоўя Адама Станкевіча (1891–1949), загубленага карнымі органамі бальшавіцкай улады, склалі самыя значныя яго працы — манаграфіі, казанні, публіцыстычныя артыкулы. Сорак чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »

Выбранае
epub pdf

Выбранае


Някляеў Уладзімір

“Адкрыццё”, “Вынаходцы вятроў”, “Знак аховы”, “Наскрозь”, “Галубіная пошта”, “Вежа”, “Прошча” – вершы гэтых зборнікаў трапілі пад адну вокладку кнігі “Выбранае” Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі. Жанр паэмы, бадай, найбольш арганічны... Болей »

Выбранае
pdf

Выбранае


Гарэцкі Гаўрыла

Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988) — выдатны дзеяч беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя, адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук вядомы геолаг, географ, эканаміст. У аднатомнік увайшлі публіцыстычныя, навуковыя артыкулы, успаміны пра Максіма Гарэцкага і другіх слынных дзеячоў культуры і навукі... Болей »

Выбранае

Выбранае


Улашчык Мікалай

Мікалай Улашчык (1906—1986) — адзін з самых яркіх дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння 20-х і больш позніх гадоў мінулага стагоддзя. Паказаць веліч і трагізм беларускай мінуўшчыны, раскрыць яе нераскрытыя старонкі — вось мэта, якую ён паставіў перад сабой. І хоць за гэты «нацыяналізм» М. Улашчыку... Болей »

Выбранае 1955-1995
pdf

Выбранае 1955-1995

Вершы, паэмы, казкі, песні
Бураўкін Генадзь

У аднатомнік Генадзя Бураўкіна — яркага паэта з плеяды так званых шаецідзесятнікаў — увайшло ўсё лепшае, створанае ўтрапёным рупліўцам за сорак гадоў творчае працы. Пранікнёныя радкі Генадзя Бураўкіна сталі песнямі, сталі дарадцамі і самотнікам, і закаханым. Генадзь Бураўкін любіць Беларусь, матчыну... Болей »

Выбраная лірыка 30zł

Выбраная лірыка


Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) – беларускі творца, больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010... Болей »

Выбраная паэзія

Выбраная паэзія


Сарбеўскі Мацей Казімір

Мацей Казімір Сарбеўскі (1595 - 1640) - новалацінскі паэт польскага паходжання. Лічыцца ці не самым знакамітым паэтам лацінскай мовы ў ХVІІ ст., бо яшчэ пры жыцці займеў мянушку "хрысціянскага", або "сармацкага", Гарацыя. Істотная частка жыцця Сарбеўскага-паэта, а таксама выкладчыка рыторыкі і паэтыкі... Болей »

Выбраная паэзія

Выбраная паэзія


Блок Аляксандр

Аляксандр Блок (1880–1921) – рускі паэт, драматург і літаратурны крытык. Адзін з заснавальнікаў і лідараў рускага футурызму. Вынаходнік новай паэтычнай мовы, непераўзыдзены майстар наватвораў і нечаканых рыфмаў. Як мала хто, спалучаў у творчасці рэзкую правакацыйнасць і шчырую спавядальнасць. Папярэднік... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org