be

Прыватны каталёг

Выбар
pdf epub

Выбар


Гілевіч Ніл

У новай кнізе публіцыстыкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча змешчаны найбольш значныя артыкулы, прамовы, івтэрв'ю трох апошніх гадоў, а таксама тыя з іх, якія ў свой час па цэнзурных меркаваннях у друк не трапілі. Асноўныя тэмы зборніка — лёс беларускай зямлі, адраджэнне гістарычнай памяці народа... Болей »

Выбранае

Выбранае


Грыцкевіч Анатоль

Аднатомнік «Выбранае» выдатнага беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, сапраўднага члена міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі Анатоля Грыцкевіча (нар. 1929) адкрываецца вялікім даследаваннем ці не самых драматычных падзей у гісторыі Беларусі 1917-1921 гадоў «Барацьба за Беларусь».... Болей »

Выбранае

Выбранае


Далэнга-Хадакоўскі Зарыян

Беларускі чытач упершыню пазнаёміцца ў гэтым томе са спадчынай славутага беларускага славяназнаўца Зарыяна Далэнгі-Хадакоўскага (Адама Чарноцкага; 1784—1825), якога А. Пушкін называў «нзвестным любителем древностей» і якога высока цанілі М. Гогаль, А. Міцксвіч, I. Лялевель і іншыя вядомыя дзеячы культуры.... Болей »

Выбранае

Выбранае


Ліс Арсень

У кнігу вядомага беларускага пісьменніка і фалькларыста А. Ліса (нар. 1934) увайшло ўсё самае значнае з яго творчага набытку. Першы раздзел «Дойліды беларускай дзяржаўнасці» склалі нарысы пра выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага Адраджэння. У раздзеле «Паэзія земляробчага календара» раскрываецца... Болей »

Выбранае
pdf

Выбранае


Надсан Аляксандр

У кнізе змешчаны творы вядомага святара – апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана, якія адлюстроўваюць усё багацце і змястоўнасць яго багаслоўскай, пастырскай, літаратурна-навуковай, грамадска-публіцыстычнай, гістарычнай, асветніцкай і перакладчыцкай дзейнасці.... Болей »

Выбранае 70zł

Выбранае


Кавыль Міхась

«Выбранае» Міхася Кавыля (1915–2017), беларускага паэта — эмігранта ў ЗША, — першае пасьля больш як трыццацігадовага перапынку выданьне ягонай творчай спадчыны. Удзельнік беларускага літаратурнага працэсу канца 1920-х — пачатку 1930-х, аўтар, як і шмат хто зь ягоных сяброў, быў рэпрэсаваны, адбыў свой... Болей »

Выбранае

Выбранае


Ільяшэвіч Хведар

"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама... Болей »

Выбранае

Выбранае


Акіншэвіч Леў

"Выбранае" Льва Акіншэвіча (1898–1980) — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая... Болей »

Выбранае

Выбранае


Тумаш Вітаўт

Кніга «Выбранае» Вітаўта Тумаша – пятая кніга з падсерыі «Спадчына: агледзіны» серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» – складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта... Болей »

Выбранае

Выбранае


Грыб Тамаш

Першая кніга падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўяўляе з сябе складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org