be

Караткевіч Уладзімір

Караткевіч Уладзімір

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (26.11.1930, г. Орша Віцебскай вобл. - 25.7.1984), бел. пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1954), Вышэйшыя літ. (1960) і сцэнарныя (1962) курсы ў Маскве. Настаўнічаў у в. Лесавічы Тарашчанскага р-на Кіеўскай вобл. (1954 - 1956), у Оршы (1956 - 1958). Дэбютаваў вершамі ў 1951. Найбольшую прыхільнасць выяўляў да гіст. тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі. Істотна ўзбагаціў бел. л-ру ў тэматычных і жанрава-стылявых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філас. зместам. Як паэт раскрыўся арыгінальна і непаўторна зб-камі "Матчына душа" (1958), "Вячэрнія ветразі" (1960), "Мая Іліяда" (1969), "Быў. Ёсць. Буду" (1986). Паэзіі ўласцівы пранікнёны лірызм, эпічнасць, рытміка-інтанацыйная разнастайнасць, філасафічнасць, драматызм і жыццесцвярджальнае гучанне ("Машэка", "Паўлюк Багрым", "Трызненне мужыцкага Брэйгеля", "Беларуская песня", "Быў. Ёсць. Буду" і інш.). У прозе ўзняў шырокія пласты нац. гісторыі, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам Бацькаўшчыны. Лірыка-рамант. талент Караткевіча-празаіка раскрыўся ўжо ў першым зборніку апавяданняў "Блакіт і золата дня" (1961).

Для пісьменніка характэрна рамантычнае, фальклорна-легендарнае асэнсаванне мінуўшчыны, яе ўплыў на духоўнае жыццё народа і грамадскую свядомасць. Паэтызуючы гісторыю, уздымаў пытанні, актуальныя і для сённяшняга дня. У гіст.-дэтэктыўнай аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха (1964, аднайм. кінафільм 1979) праўдзіва адлюстроўваў тагачаснае грамадства з яго нац., культ. і гіст. адметнасцямі, сцвярджаў патрыят. ідэі, асуджаў рэнегацтва і зло. У сатыр.-гумарыстычнай аповесці "Цыганскі кароль" (1961) на прыкладзе цыганскага "каралеўства" 18 ст. закранаў важныя сац.-паліт. і нац. праблемы. У рамант. аповесці "Сівая легенда" (1961) праз карціны сял. паўстання на Магілёўшчыне асэнсоўваў лёс Бацькаўшчыны. У "Легендзе аб бедным д'ябле і аб адвакатах Сатаны" (нап. 1961, апубл. 1994) на грунце бел. рэчаіснасці 16 ст. ў гратэскавай форме паказаў барацьбу дабра са злом. З задуманай ім трылогіі пра паўстанне 1863 - 1864 ажыццёўлены толькі раман "Каласы пад сярпом тваім" (1965) - шырокая панарама нар. жыцця бел. народа ў 19 ст. Па сутнасці гэты твор паклаў пачатак бел. гіст. раманістыцы. Адгалінаваннем рамана стала аповесць "Зброя" (нап. 1964, апубл. 1981) - сатыра на самадзяржаўна-прыгонніцкую Расію1860-х г.

У героіка-рамант. драме "Кастусь Каліноўскі" (нап. 1963, паст. 1978) паказаны складанасць і супярэчлівасць паўстання, створаны паўнакроўны вобраз Каліноўскага як непрымірымага ворага самадзяржаўя і патрыёта роднага краю. Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1966, аднайм. кінафільм 1967) - філас. роздум аб прызначэнні чалавека. Гіст. аспект прысутнічае ў творах пра сучаснасць: аповесцях "У снягах драмае вясна" (1957, апубл. 1989), "Чазенія" (1967), "Лісце каштанаў" (1973), рамане "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга забыць"; 1962; Літ. прэмія імя І.Мележа 1983), п'есах "Млын на Сініх Вірах" (паст. 1959), "Трошкі далей ад Месяца" (нап. 1959 - 1960). У сац.-псіхал. і філас. рамане "Чорны замак Альшанскі" (1979 - 1980; Дзярж.прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1984; аднайм. кінафільм 1984) роздум пра непарыўную повязь часоў, а прыёмы дэтэктыўнага жанру выкарыстаны з мэтай глыбей зразумець сэнс людскога існавання. Думкай пра няскоранасць і неўміручасць народа прасякнута п'еса "Званы Віцебска" (паст. 1974). Сац.-гіст. драма "Каласка чатырох чараўніц" (паст 1982) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я.Купалы. Рамантычная панарамная трагедыя "Маці ўрагану (паст. 1988, аднайм. кінафільм 1990) прысвечана Крычаўскаму паўстанню 1743.

Пачуццём любові да Беларусі, гіст. мысленнем напоўнены яго нарыс "Зямля пад белымі крыламі" (1977), нарысы, эсэ і артыкулы, напісаныя да 1000-годдзя Віцебска і Турава ("Тысячу стагоддзяў табе", 1974; "Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён", 1980), прысвечаныя Бел. Палессю, Вільні, Кіеву, Ф. Скарыне, Я. Купалу, М. Багдановічу і інш. Пісаў творы для дзяцей ("Казкі", 1975). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы Катула, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, М. Карыма, Р. Гамзатава, Махтумкулі і інш. (зб. "Галасы маіх сяброў", 1993). У творчай спадчыне Караткевіча захаваліся шматлікія малюнкі, ілюстрацыі да ўласных твораў. Ён аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў "Сведкі вечнасці" (1964), "Памяць" (1966), "Чырвоны агат" (1973) і інш. Па яго творах паст. маст. фільмы, тэле- і радыёспектаклі, оперы "Сівая легенда" (1978, кампазітар Дз. Смольскі) і "Дзікае паляванне караля Стаха" (1989, кампазітар У. Солтан). Творы Караткевіча перакладзены на многія мовы свету. Ён выступаў у абарону бел. мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. У Оршы і Віцебску Караткевічу пастаўлены помнікі, яго імем названы вуліцы, школа ў Оршы (у ёй літ. музей Караткевіча). У Мінску на доме, дзе жыў апошнія гады, і ў Оршы на бацькоўскім доме - мемар. дошкі. У Оршы заснаваны музей Караткевіча.

Караткевіч Уладзімір. Выданьні

Вясна ўвосень
epub pdf

Вясна ўвосень

Казкі
Караткевіч Уладзімір

У гэтай кнізе сабраны казкі Уладзіміра Караткевіча. Адзінаццаць з іх былі напісаны яшчэ ў студэнцкія гады і былі дасланы Якубу Коласу. Цяпер яны знаходзяцца ў музеі народнага песняра. Паэт У. Карызна адшукаў іх і падрыхтаваў да друку... Болей »

Быў. Ёсць. Буду

Быў. Ёсць. Буду

Кніга паэзіі
Караткевіч Уладзімір

Гэтая кніга. якую Уладзімір Караткевіч (1930—1984) сам падрыхтаваў да друку, але пабачыць ужо не паспеў, адразу стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Слова аднаго з самых любімых беларускіх пісьменнікаў адгукаецца ў сэрцах чытачоў рознага ўзросту. Таму і выходзіць у свет паўторнае выданне гэтай кнігі.... Болей »

Салавей / Лісце каштанаў / Злая зорка

Салавей / Лісце каштанаў / Злая зорка

Аповесць / Аповесць / Раман
Бядуля Змітрок, Караткевіч Уладзімір, Шамякін Іван

Змітрок Бядуля, сапр.: Самуіл Яфімавіч Плаўнік (23 красавіка 1886, в. Пасадзец (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — 3 лістапада 1941, каля Уральска, Казахская ССР) — беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і. Бацька яго Хаім (Яфім) быў арандатарам, а зімой працаваў... Болей »

Творы
pdf

Творы

Проза, драматургія, публіцыстыка
Караткевіч Уладзімір

Гэта фактычна дзевяты том Збору твораў класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Аповесць "У снягах драмае всясна", апавяданні, легенды, публіцыстыка, два раздзелы з другой кнігі рамана "Каласасы пад сярпом тваім" склалі цікавы і патрэбны кожнаму, хто любіць усё беларускае, том шматтграннага... Болей »

Каласы пад сярпом тваім
mp3 fb2 mobi epub pdf

Каласы пад сярпом тваім

Раман у дзвюх кнігах
Караткевіч Уладзімір

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі... Болей »

Дзікае паляванне караля Стаха
pdf mp3 fb2 mobi epub

Дзікае паляванне караля Стаха

Аповесці, апавяданні: для старэйшага школьнага ўзросту
Караткевіч Уладзімір

Зборнік аповедаў Уладзімера Караткевіча прадстаўляецца ўвазе чытачоў на “Камунікаце. Хіба шмат для каго з хлапцоў і дзяўчатаў Караткевічава Беларусь сталася той Беларусьсю, за якую ў сэрцы ўзрастаў гонар і пачуцьцё ўласнай годнасьці. Уладзімер Караткевіч – беларускі пісьменьнік і паэт, які стаў клясыкам... Болей »

Зямля пад белымі крыламі: Нарыс/ Дзікае паляванне караля Стаха: Аповесць

Зямля пад белымі крыламі: Нарыс/ Дзікае паляванне караля Стаха: Аповесць


Караткевіч Уладзімір

У гэтай кнізе ідзе размова пра прыроду роднага краю, фауну і флору, фальклор і этнаграфію, пра далёкае і блізкае мінулае. Гэтыя творы У. Караткевіча пра любоў да Айчыны. Гета кніжка пра Беларусь і беларусаў, пра нашу культуру, побыт, нашу гісторыю і нашу прыроду. Пра ўсё звычайнае, звыклае, набытае... Болей »

Каласы пад сярпом тваім
fb2 mp3 mobi epub pdf

Каласы пад сярпом тваім

Раман у дзвюх кнігах
Караткевіч Уладзімір

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу... Болей »

Зямля пад белымі крыламі
epub pdf

Зямля пад белымі крыламі

Нарыс
Караткевіч Уладзімір

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні... Болей »

Збор твораў у васьмі тамах
pdf

Збор твораў у васьмі тамах

З жыццяпісу. Нарысы. Эсэ. Публіцыстыка. Постаці. Крытыка. Інтэрв\'ю. Летапіс жыцця і творчасці
Караткевіч Уладзімір

* ...Будзеш свой сярод чужых * “Бетховен б’е ў далоні...” * “Мой се градок!” * “Нельга не быць гісторыкам” * “Рша Камен...” * “Самая цікавая навука – жыццё” * Saxifraga * А бадай вам цікава было * Абдуванчык на кромцы вады * Балады каменя * Вера ў сілу... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org