be

Караткевіч Уладзімір

Караткевіч Уладзімір

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (26.11.1930, г. Орша Віцебскай вобл. - 25.7.1984), бел. пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1954), Вышэйшыя літ. (1960) і сцэнарныя (1962) курсы ў Маскве. Настаўнічаў у в. Лесавічы Тарашчанскага р-на Кіеўскай вобл. (1954 - 1956), у Оршы (1956 - 1958). Дэбютаваў вершамі ў 1951. Найбольшую прыхільнасць выяўляў да гіст. тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі. Істотна ўзбагаціў бел. л-ру ў тэматычных і жанрава-стылявых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філас. зместам. Як паэт раскрыўся арыгінальна і непаўторна зб-камі "Матчына душа" (1958), "Вячэрнія ветразі" (1960), "Мая Іліяда" (1969), "Быў. Ёсць. Буду" (1986). Паэзіі ўласцівы пранікнёны лірызм, эпічнасць, рытміка-інтанацыйная разнастайнасць, філасафічнасць, драматызм і жыццесцвярджальнае гучанне ("Машэка", "Паўлюк Багрым", "Трызненне мужыцкага Брэйгеля", "Беларуская песня", "Быў. Ёсць. Буду" і інш.). У прозе ўзняў шырокія пласты нац. гісторыі, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам Бацькаўшчыны. Лірыка-рамант. талент Караткевіча-празаіка раскрыўся ўжо ў першым зборніку апавяданняў "Блакіт і золата дня" (1961).

Для пісьменніка характэрна рамантычнае, фальклорна-легендарнае асэнсаванне мінуўшчыны, яе ўплыў на духоўнае жыццё народа і грамадскую свядомасць. Паэтызуючы гісторыю, уздымаў пытанні, актуальныя і для сённяшняга дня. У гіст.-дэтэктыўнай аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха (1964, аднайм. кінафільм 1979) праўдзіва адлюстроўваў тагачаснае грамадства з яго нац., культ. і гіст. адметнасцямі, сцвярджаў патрыят. ідэі, асуджаў рэнегацтва і зло. У сатыр.-гумарыстычнай аповесці "Цыганскі кароль" (1961) на прыкладзе цыганскага "каралеўства" 18 ст. закранаў важныя сац.-паліт. і нац. праблемы. У рамант. аповесці "Сівая легенда" (1961) праз карціны сял. паўстання на Магілёўшчыне асэнсоўваў лёс Бацькаўшчыны. У "Легендзе аб бедным д'ябле і аб адвакатах Сатаны" (нап. 1961, апубл. 1994) на грунце бел. рэчаіснасці 16 ст. ў гратэскавай форме паказаў барацьбу дабра са злом. З задуманай ім трылогіі пра паўстанне 1863 - 1864 ажыццёўлены толькі раман "Каласы пад сярпом тваім" (1965) - шырокая панарама нар. жыцця бел. народа ў 19 ст. Па сутнасці гэты твор паклаў пачатак бел. гіст. раманістыцы. Адгалінаваннем рамана стала аповесць "Зброя" (нап. 1964, апубл. 1981) - сатыра на самадзяржаўна-прыгонніцкую Расію1860-х г.

У героіка-рамант. драме "Кастусь Каліноўскі" (нап. 1963, паст. 1978) паказаны складанасць і супярэчлівасць паўстання, створаны паўнакроўны вобраз Каліноўскага як непрымірымага ворага самадзяржаўя і патрыёта роднага краю. Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1966, аднайм. кінафільм 1967) - філас. роздум аб прызначэнні чалавека. Гіст. аспект прысутнічае ў творах пра сучаснасць: аповесцях "У снягах драмае вясна" (1957, апубл. 1989), "Чазенія" (1967), "Лісце каштанаў" (1973), рамане "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга забыць"; 1962; Літ. прэмія імя І.Мележа 1983), п'есах "Млын на Сініх Вірах" (паст. 1959), "Трошкі далей ад Месяца" (нап. 1959 - 1960). У сац.-псіхал. і філас. рамане "Чорны замак Альшанскі" (1979 - 1980; Дзярж.прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1984; аднайм. кінафільм 1984) роздум пра непарыўную повязь часоў, а прыёмы дэтэктыўнага жанру выкарыстаны з мэтай глыбей зразумець сэнс людскога існавання. Думкай пра няскоранасць і неўміручасць народа прасякнута п'еса "Званы Віцебска" (паст. 1974). Сац.-гіст. драма "Каласка чатырох чараўніц" (паст 1982) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я.Купалы. Рамантычная панарамная трагедыя "Маці ўрагану (паст. 1988, аднайм. кінафільм 1990) прысвечана Крычаўскаму паўстанню 1743.

Пачуццём любові да Беларусі, гіст. мысленнем напоўнены яго нарыс "Зямля пад белымі крыламі" (1977), нарысы, эсэ і артыкулы, напісаныя да 1000-годдзя Віцебска і Турава ("Тысячу стагоддзяў табе", 1974; "Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён", 1980), прысвечаныя Бел. Палессю, Вільні, Кіеву, Ф. Скарыне, Я. Купалу, М. Багдановічу і інш. Пісаў творы для дзяцей ("Казкі", 1975). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы Катула, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, М. Карыма, Р. Гамзатава, Махтумкулі і інш. (зб. "Галасы маіх сяброў", 1993). У творчай спадчыне Караткевіча захаваліся шматлікія малюнкі, ілюстрацыі да ўласных твораў. Ён аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў "Сведкі вечнасці" (1964), "Памяць" (1966), "Чырвоны агат" (1973) і інш. Па яго творах паст. маст. фільмы, тэле- і радыёспектаклі, оперы "Сівая легенда" (1978, кампазітар Дз. Смольскі) і "Дзікае паляванне караля Стаха" (1989, кампазітар У. Солтан). Творы Караткевіча перакладзены на многія мовы свету. Ён выступаў у абарону бел. мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. У Оршы і Віцебску Караткевічу пастаўлены помнікі, яго імем названы вуліцы, школа ў Оршы (у ёй літ. музей Караткевіча). У Мінску на доме, дзе жыў апошнія гады, і ў Оршы на бацькоўскім доме - мемар. дошкі. У Оршы заснаваны музей Караткевіча.

Караткевіч Уладзімір. Выданьні

Збор твораў у 25 тамах

Збор твораў у 25 тамах

Каласы пад сярпом тваім. Зброя
Караткевіч Уладзімір

Восьмым томам Збору твораў Уладзіміра Караткевіча завяршаецца публікацыя корпуса тэкстаў «Каласы пад сярпом тваім». У том ўвайшлі другая кніга рамана «Сякера пры дрэве», першыя два раздзелы працягу рамана (з кнігі «Брань»), раздзел «Студзеньскім цёмным світаннем» (з кнігі «Груганнё»), а таксама аповесць... Болей »

Збор твораў у 25 тамах

Збор твораў у 25 тамах

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Караткевіч Уладзімір

Гісторыка-псіхалагічны раман з жанравым вызначэннем, паводле аўтара, Евангелле ад Іуды распавядае пра з’яўленне на Беларусі ў XVI ст. чалавека, які па волі акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Іісуса Хрыста і ў выніку стаў сапраўдным абаронцам пакрыўджаных і абражаных. Твор насычаны шматлікімі... Болей »

Збор твораў у 25 тамах

Збор твораў у 25 тамах

Чорны замак Альшанскі
Караткевіч Уладзімір

У дзясяты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў гістарычны раман-дэтэктыў «Чорны замак Альшанскі»(1979). У творы пісьменнік уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Гэтыя падзеі гістарычна і сюжэтна звязаны з сучаснасцю.... Болей »

Збор твораў у 25 тамах

Збор твораў у 25 тамах

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Раман амаль што сентыментальны)
Караткевіч Уладзімір

У шосты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які раней выдаваўся пад назвай «Нельга забыць».... Болей »

Збор твораў у 25 тамах

Збор твораў у 25 тамах

Апавяданні. Казкі. 1946-1981 гг.
Караткевіч Уладзімір

У трэці том збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі празаічныя творы малой жанравай формы (апавяданні, навелы, легенда, эцюд, гістарычная мініацюра, казкі), напісаныя ў 1946-1981 гг. Гэтыя творы з'яўляюцца арганічнай часткай эстэтычнай сістэмы Уладзіміра Караткевіча, выяўляюць непаўторнасць лірыка-рамантычнага... Болей »

Чорны замак Альшанскі
epub

Чорны замак Альшанскі


Караткевіч Уладзімір

“Чорны замак Альшанскі” адзін з апошніх раманаў беларускага клясыка гістарычнай літаратуры. Уладзімер Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай... Болей »

Ладдзя роспачы
epub

Ладдзя роспачы

легенда
Караткевіч Уладзімір

Жыў сабе год чатырыста назад у беларускім горадзе Рагачове небагаты, але добрага роду дваранін па прозвішчы Гервасій Выліваха. Быў ён з калена Давойнаў, з клана – Мячоў, а якога герба – за даўнасцю год забылася. Усёй маёмасці яго было – замак-развалюха, некалькі коней веку мафусаілава, латы, ды меч... Болей »

Лісце каштанаў
epub

Лісце каштанаў

Аповесць
Караткевіч Уладзімір

Чалавек можа сказаць, што ён не любіць мора, сіняга мора, ласкавага, цёплага – і яму не павераць. Чалавек можа сказаць, што ён не любіць светлай-светлай срэбнай поўні над цвітучым садам, у якім вішні купаюцца ў зеленаватым месячным святле, стаяць, як хмары, як белыя прывіды – і з яго толькі пасмяюцца... Болей »

Збор твораў у 25 тамах

Збор твораў у 25 тамах

Аповесці. Легенда. канец 1940 — 1958
Караткевіч Уладзімір

У чацвёрты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесці «Предыстория» (канец 1940-х — пачатак 1950-х гг.), «У снягах драмае вясна» (1957), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1950—1958), «Цыганскі кароль» (1958) і легенда «Маці Ветру» (1956).... Болей »

Апавяданні
epub

Апавяданні

Дрэва вечнасці, Вока тайфуна, Былі ў мяне мядзведзі, Краіна Цыганія, Калядная рапсодыя, Кніганошы, Барвяны шчыт, Залаты бог, Як звяргаюцца ідалы, Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў
Караткевіч Уладзімір

Вам ніколі не даводзілася зайздросціць старажытнаму князю Давіду з палескага Гарадка? Мы ў тое лета зайздросцілі яму, як Яга зайздросціў Венецыянскаму Маўру, як Сальеры зайздросціў Моцарту, як... як усе бездары зайздросцяць Чалавеку. Мы – гэта наш шафёр, асістэнт аператара, аператар (ён жа рэжысёр) Анатоль... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org