- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Твор празаіка шматпланавы. Ён ахоплівае працяглы адрэзак часу — ад эпохі калектывізацыі да нашых дзён — і напоўнены вострай жыццёвай і сацыяльнай праблематыкай. Шчыра, задушэуна і з болем, як крык душы па згінуўшай флоры і фауне, гучыць у рамане тэма захавання прыроды і экалогіі, з густам і глыбокім... Болей »
Аповесць народнага пісьменніка Ееларусі Івана Навуменкі «ЛІобімы горад», названая словамі папулярнай даваеннай песні, з'яўляецца працягам шырокавядомай трылогіі «Дзяцінства», «Падлетак», «Юнацтва». У кнігу ўвайшлі таксама апавяданні, створаныя аўтарам на імклівай хвалі нашай сучаснасці.... Болей »
Свет жанчыны, глыбіні жаночай душы, у якіх так дзівосна пераплятаюцца «змяіныя сцежкі» інтуіцыі і здаровы сэнс, закладзены самой прыродай, заўсёды скрупулёзна даследаваўся пісьменніцай Таісай Бондар. Вось і ў новай кнізе яе гераіні пакутуюць і радуюцца, кахаюць і ненавідзяць, імкнучыся ўразумець і прыняць... Болей »
Гэтыя казкі разлічаны на дзяцей і дарослых. Яны напісаны аўтарам на пачатку 80-х гадоў. "Чорная ружа" была змешчана ў часопісе "Маладосць", а дзве астатнія казкі раней не друкаваліся па палітычных або цэнзурных матывах: палохаў падтэкст твораў. Цяпер, бадай, няма той боязі дый героі казак змяніліся.... Болей »
Аповесці і апавяданні Валянціны Кадзетавай уражваюць надзвычай шырокім духоуным, жыццёвым і псіхалагічным спектрам. Кожны яе герой — гэта адметны, своеасаблівы вобраз, які канцэнтруе у сабе яскравыя і выразныя рысы нацыянальнага характару беларуса — сціпласць, шчодрасць душы і бязмежную дабрыню да чалавека.... Болей »
Кнігу празаіка складаюць дзве аповесці і апавяданні. Галоўны герой аповесці "І цемра адступіла..." — Павел Янкевіч, малады хлопец, партызан і франтавік, які страціў зрок і які шукае новых шляхоў у жыцці. У аповесці "Ягоны боль" расказваецца таксама пра франтавіка, працаўніка, чалавека, якому не заўсёды... Болей »
Аповесць расказвае пра юнакоў, якія сустрэлі першыя гады так званай "перабудовы" ў казарме ваенна-будаўнічай часці. Воінам-будаўнікам даводзіцца змагацца з бяздушным, чэрствым начальствам. Успыхвае стыхійная забастоўка. У такой няпростай барацьбе мужнеюць юнакі, гартуюць характары, каб абараніць сваю... Болей »
Федар Палачанін — прадстаўнік маладзейшага пакалення беларускіх драматургаў. Яго п'есы ахвотна ставяць самадзейныя калектывы, абласныя тэатры. Яркая індывідуальнасць аўтара яскрава высвечана у яго першай кнізе «Расплата за нелюбоў», у якую ўвайшлі дзве камедыі і адна меладрама.... Болей »
Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут... Болей »
Вострасюжэтная аповесць расказвае аб тым, як у замаруджанае і назаўжды ўстаялае жыццё невялікага гарадка, навакольных вёсак, у жыццё іх насельнікаў уварваліся падзеі трывожныя, нязвыклыя, небяспечныя.... Болей »