- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сатырычна-парадыйная паэма "Тарас на Парнасе" - выдатны твор беларускай літаратуры XIX стагоддзя, які ў многім вызначыў шляхі яе развіцця і глыбока выявіў жыццё, характер і сацыяльнае аблічча беларуса.... Болей »
У Лідзіі Адамовіч даволі багатая фантазія, яе героі - не прыземленыя чарапахі, а нейкія ўзнёслыя, апантаныя прагай пошуку, помкнення да нязведнага. Яшче адна цікавая рыса таленту Лідзіі Адамовіч заключаецца ў тым, што яна не шкадуе сваіх герояў, не прыгладжвае іх, не ідалізуе. Яны атрымліваюць тое, што... Болей »
У сваёй аповесці аб складаным і супярэчлівым жыццёвым лёсе навукоўца празаік раскрывае праблемы сучаснай навукі. Сумленны чалавек, змагаючыся за свае прагрэсіўныя ідэі, трапляе ў брудныя цянёты бяздарных зайздроснікаў. У дадатак — звады з жонкаю. Адзіная надзея і радасць - каханне да жанчыны, у якой... Болей »
Кніга прозы вядомага паэта і мастака вызначаецца заглыбленасцю ў жыццёвыя факты, цікавымі самабытнымі характарамі і вобразамі, метафарычнай моваю, непаўторнасцю замалёвак краявідаў роднай аўтару Лагойшчыны. Творы аўтара - гэта непадробная жыццёвая праўда, пададзеная цераз прызму шчырага і светлага позірка... Болей »
«Мае ўспаміны» — гэта гісторыя ахвярнага каханьня набожнай жанчыны і безнадзейна хворага мужчыны. Яна — дачка віленскага купца немца, ён — беларускі палітык і антыквар. На фоне іх узаемаадносінаў — старажытная Вільня, першая сусьветная пайма. мары пра незалежную краіну Беларусь. Каханьне і шчырая вера... Болей »
У кнігу ўваходзяць аповесці і апавяданні, напісаныя ў гады, калі ўжо можна было напісаць пра тое, пра што раней пісаць забаранялася. Так, аповесць "Мокры снег" расказвае пра трагічны лёс пісьменніка, аповесць "Перавал" — пра каханне, перад якім узнікла нечаканая перашкода. Лёс жанчыны, якая страціла... Болей »
Бацька сусветнага рэалізму, Анарэ дэ Бальзак ставіў калісь задачу праз «дзве або тры тысячы тыповых людзей пэўнай эпохі» увасобіць не толькі жыццё тагачаснае Францыі, але й лёс усяе цывілізацыі. Гэтая звышзадача адчуваецца ў назве, якую пісьменнік даў свайму грандыёзнаму цыклу з 96 раманаў і навелаў... Болей »
У аднатомнік увайшлі лепшыя творы (вершы, паэмы, празаіч-ныя творы, лісты да сяброў і блізкіх) выдатнага беларускага паэта-лірыка Паўлюка Труса (1904—1929). Акрамя вядомых ужо чытачу, у кнізе змешчаны і творы, знойдзеныя ў архівах і кнігасховішчах. Гэта — чатырнаццаты том «Беларускага кнігазбору».... Болей »
У наш супярэчлівы час няпроста складаецца жыццё асобы, галоўны крытарый існасці якой — дабрыня і чалавечнасць. Аповесць «Перакулены свет» — своеасаблівы фокус, у якім перапляліся лёсы нашых сучаснікау: шафёра, чыноўніка новай хвалі, былой прастытугкі, ахоўніка сталінскага ГУЛАГа, «новага беларуса»... Уласная... Болей »