be

Івашчанка Анатоль

Івашчанка Анатоль

Анатоль Івашчанка – паэт, літаратуразнаўца, зрэдзьчасу бавіцца прозай.

Нарадзіўся 7 жніўня 1981 г. у Менску. Скончыў філфак БДУ, асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Выкладнік кафедры беларускай мовы БНТУ. Ачольвае аддзел крытыкі часопісу “Дзеяслоў”.

Аўтар кнігі вершаў “Вершnick” (Мн., 2006 г., серыя “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”), манаграфіі “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй” (Мн., 2009).

Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Натальлі Арсеньневай (2003), лаўрэат прэміі “Залатая літара” (2005).

Пэўны час – зь 2003 г. аж да самага высяленьня арганізацыі з Дому літаратара – кіраваў справамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Сябра СБП зь 2006 г.

Вершы А. Івашчанкі перакладаліся на: польскую, расейскую, літоўскую, балгарскую, нямецкую, грузінскую мовы.

Жанаты. Гадуе дзетак – Яну, Даніка, Настуньку. Бязьмежна кахае жонку і верыць, што гэта ўзаемна.

Некалькі разоў быў у космасе.

Ніводнага – не вярнуўся.

Жыве.

Івашчанка Анатоль. Выданьні

Кантэкст

Кантэкст

Адам Глобус. Эротыка і геапаэтыка
Глобус Адам, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць... Болей »

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org


Івашчанка Анатоль

Анатоль Івашчанка – беларускі паэт і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (2010). Супрацоўнік рэдакцыі часопісу «Дзеяслоў». Аўтар кніг: «Вершnick», «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй», зборнік вершаў «Хай так», «Анаталогія: апавяданні, запісы, эсэ». Лаўрэат прэміі «Залатая літара»... Болей »

Вершы

Вершы


Івашчанка Анатоль

Анатоль Івашчанка - паэт, літаратуразнаўца, празаік. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску. Скончыў філфак БДУ, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Ад 2003 года і да высялення арганізацыі з Дому літаратара працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў (кіраўнік справаў). Шэсць гадоў выкладаў беларускую... Болей »

Я не паэта – о крый мяне… матам

Я не паэта – о крый мяне… матам


Івашчанка Анатоль

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. —... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org