be

Івашчанка Анатоль

Івашчанка Анатоль

Анатоль Івашчанка – паэт, літаратуразнаўца, зрэдзьчасу бавіцца прозай.

Нарадзіўся 7 жніўня 1981 г. у Менску. Скончыў філфак БДУ, асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Выкладнік кафедры беларускай мовы БНТУ. Ачольвае аддзел крытыкі часопісу “Дзеяслоў”.

Аўтар кнігі вершаў “Вершnick” (Мн., 2006 г., серыя “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”), манаграфіі “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй” (Мн., 2009).

Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Натальлі Арсеньневай (2003), лаўрэат прэміі “Залатая літара” (2005).

Пэўны час – зь 2003 г. аж да самага высяленьня арганізацыі з Дому літаратара – кіраваў справамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Сябра СБП зь 2006 г.

Вершы А. Івашчанкі перакладаліся на: польскую, расейскую, літоўскую, балгарскую, нямецкую, грузінскую мовы.

Жанаты. Гадуе дзетак – Яну, Даніка, Настуньку. Бязьмежна кахае жонку і верыць, што гэта ўзаемна.

Некалькі разоў быў у космасе.

Ніводнага – не вярнуўся.

Жыве.

Івашчанка Анатоль. Выданьні

Кантэкст

Кантэкст

Аксана Спрынчан. Вершы ад А. і тэатр АРТ.С
Спрынчан Аксана, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з беларускай пісьменніцай і паэткай Аксанай Спрынчан. З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Леанід Дранько-Майсюк. Літаратура як стыль жыцьця
Дранько-Майсюк Леанід, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком. Будзьце ў "Кантэксце"! Дранько-Майсюк Леанід (Leanid Dranko-Majsiuk), нарадзіўся 10.10.1957 г. у г. Давыд-Гарадок Столінскага... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Вольга Бабкова. Пра Купалаўскі тэатр і дух Адама Міцкевіча
Бабкова Вольга, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з гісторыкам-архівістам, літаратарам, сябрам Беларускага ПЭН-цэнтру Вольгай Бабковай. Будзьце ў "Кантэксце"! Вольга Бабкова - лаўрэатка літаратурнай прэміі... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Сяргей Харэўскі. Беларуская Вільня і нечаканы Менск
Харэўскі Сяргей, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з мастаком, літаратарам, гісторыкам мастацтва, культуролягам, і мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім. Будзьце ў "Кантэксце"!... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Генрых Далідовіч. Таямніцы архіваў партыі, \"Споведзь\" Геніюш і феномен Ермаловіча
Далідовіч Генрых, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з Генрыхам Далідовічам. Будзьце ў "Кантэксце"! Далідовіч Генрых, нарадзіўся 01.06.1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і каваля.... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Андрэй Хадановіч. Пра паэзію салідарнасці і пераклады для Беларусі
Хадановіч Андрэй, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з паэтам, перакладчыкам, аўтарам і выканаўцам песень, культурніцкім арганізатарам Андрэем Хадановічам. Будзьце ў "Кантэксце"!... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Марыя Мартысевіч. Пра сакрэты перакладчыкаў і кухню прэмій
Мартысевіч Марыя, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Вера Бурлак
Бурлак Вера, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Уладзімір Някляеў. Перавыхаванне Лукашэнкі, раман пра Купалу і будучыня Беларусі
Някляеў Уладзімір, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Ільля Сін. Сціплая абаяльнасць правакацыі
Сін Ільля, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org