- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.Заснавальнікі “Галіяфаў”, Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух “Бум-Бам-Літ”, які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства. Не менш цікавую дзейнасць разгарнула суполка радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”, створаная некаторымі з былых бумбамлітаўцаў пасля таго, як перастаў існаваць літаратурна-мастацкі рух. У прыватнасці, у 2000 годзе была запачаткаваная кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” (галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў), што ў розны час знаходзіла сабе прытулак у выдавецтвах “Рунь” (Вільня), “Невский простор” (Санкт-Пецярбург), у мінскім выдавецтве “Логвінаў”. Серыя “Другі фронт мастацтваў” аб’яднала многіх канцэптуальных аўтараў – пабачылі свет болей за 30 кніг, а самае галоўнае – быў створаны літаратурны асяродак, які прадстаўляе актуальнае беларускае мастацтва. Ён лучыць пісьменнікаў як маладога, так і сталага ўзросту, людзей з рознымі эстэтычнымі прыхільнасцямі, але з адзінай мэтай – удзельнічаць у фарміраванні літаратурнага працэсу, развіваць культурную прастору, адкрываць і падтрымліваць новых таленавітых аўтараў.Выдавецтва “Галіяфы” працягвае серыю “Другі фронт мастацтваў” і цягам 2009 – 2010 гадоў плануе надрукаваць каля 40 кніг – гэта паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, эксперыментальныя даследаванні андэграўнду і субкультуры і інш. Мала таго, пільнай увагі заслугоўваюць такія кніжныя серыі, як “Адсутнае беларускае мастацтва”, “Калекцыя беларускай фантастыкі”, “Партрэты польскай літаратуры”, “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”, а таксама дзіцячая серыя “Сланечнікі”.Усіх аўтараў выдавецтва “Галіяфы” яднае тое, што яны ствараюць якасную беларускамоўную літаратуру, цікавяцца новымі эстэтычнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай культуры, арыентуюцца ў сучаснай літаратурнай прасторы, прымаюць актыўны ўдзел у развіцці авангарднага мастацтва.У бліжэйшых планах “Галіяфаў” – правядзенне разнастайных літаратурных выступаў, акцый, фестываляў, конкурсаў, а таксама інфармаванне шырокай чытацкай аўдыторыі пра найбольш важныя падзеі культурнага жыцця праз электронны рэсурс www.by-books.org.
Кніга Юрыя Станкевіча разлічаная на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне змешчаных у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку. Аповесць “Брамнік заўжды самотны” распавядае... Болей »
Чытач на старонках першага выпуску знойдзе матэрыялы пра паўстанне Каліноўскага ў Вілейскім павеце; злачынствы лясных бандытаў падчас Другой сусветнай вайны; паганскія памяткі ў раёне; і шмат чаго іншага. “Вілейскі павет” – гісторыка-краязнаўчы гадавік, які знаёміць з гісторыяй пэўнага рэгіёна – Вілейшчынай.... Болей »
Працяг бэстсэлера «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.», за які Ігар Мельнікаў быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Другая кніга, як і першая, прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе. Вялікая ўвага надаецца... Болей »
“Краіна нязьдзейсьненых мараў” — першая кніга эсэістыкі Юрыя Гуменкжа. На жаль, ён яе не пабачыць. Амаль два гады таму паэта ня стала. Кніга ўкладзеная і выдадзеная ягонымі сябрамі. Зборнік аб’яднаў эсэістыку Юрыя Гуменюка, якая друкавалася ў 90-х і 00-х гадах у розных пэрыёдыках — часопісах “Калосьсе"... Болей »
Кніга прысвечана публікацыі і аналізу матэрыялаў раскопак курганных могільнікаў заходняй часткі Браслаўскага Паазер’я, якія праводзіліся аўтарамі на працягу 1978-2010 гг. На падставе дадзеных гэтых раскопак і прыцягнення матэрыялаў іншых даследаванняў аўтары вызначаюць храналогію і асаблівасці засялення... Болей »
Тэксты Сяргея Абламейкі вызначаюцца нячастай у беларускай літаратуры эстэтыкай бесьсюжэтнай прозы. У сваіх падарожных эсэ ён злучае прозу, паэзію і публіцыстыку. Дзе б і куды аўтар ні вандраваў, усе яго падарожжы заканчваюцца ў беларускай культурнай і гістарычнай прасторы. На вокладцы — кадар зь фільму... Болей »
Новую паэтычную кнігу Сержука Сыса “Павук” склалі вершы, створаныя за працяглы прамежак часу, што дае магчымасць прасачыць за творчай эвалюцыяй аўтара. «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, – падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” – прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” –... Болей »
У кнізе сабраная калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў. Таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. А таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы... Болей »
Кніга ўяўляе сабой поўнае выданне архіўнай следча-судовай справы кіраўніка паўстання 1863–1864 гг. на тэрыторыі Літвы і Беларусі, якая захоўваецца ў Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве ў фондзе Часовага палявога аўдытарыята пры штабе камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі. Сярод дакументаў... Болей »
Гэтае выданьне планавалася яшчэ чатыры гады таму, але тады ня зьдзейсьнілася, замест яго зьявілася кніжка вершасказаў Рыгора Барадуліна "Навошта". Мінулай восеньню пра "Сны сасны" ўспомнілася галоўным чынам з-за таго, што ўсе ўключаныя ў збор вершы сам паэт прачытаў перад мікрафонам. Я паабяцаў Барадуліну... Болей »