be

Габрусь Тамара

Габрусь Тамара

Габрусь Тамара Віктараўна, гісторык архітэктуры, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асноўны напрамак даследаванняў – агульнаеўрапейскія стылі ў беларускай архітэктуры перыяду феадалізма (ранняе сярэднявечча, готыка, рэнесанс, барока).

Аўтар 3 манаграфій і больш 400 артыкулаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках, калектыўных манаграфіях, энцыклапедыях і часопісах. Друкавалася ў Італіі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Літве.

Манаграфіі: Страчаная спадчына / аўтар-укладальнік Т.В.Габрусь. – Мінск: “Полымя”, 1998, 2003; Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока”. – Мінск: “Ураджай”, 2001; Габрусь, Т.В. Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у беларускім сакральным дойлідстве. – Мінск: “Беларусь”, 2007. Адзін з аўтараў калектыўных навуковых выданняў: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. – ТТ.1–7. – Мінск, БСЭ, 1984–1987; Гісторыя беларускага мастацтва. – ТТ.1–2. - Мінск: “Навука і тэхніка”, 1987–1988; Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. - Мінск: Навука і тэхніка, 1984, 1985 і інш.; Скарына і яго эпоха. – Мінск: “Навука і тэхніка”, 1990; Барока ў беларускай культуры і мастацтве. - Мінск: “Беларуская навука”, 1998; Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэсце. – ТТ.1–2. – Мінск, “Беларуская навука”, 2005–2006. Аўтар, распрацоўчык беларускамоўнай гісторыка-архітэктурнай тэрміналогіі і навуковы кансультант па архітэктуры энцыклапедычных выданняў: Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – ТТ.1–5. – Мінск: БСЭ, 1984– 1987; Архітэктура Беларусі / Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 1993; Вялікае княства Літоўскае / Энцыклапедыя. – ТТ.1–3. – Мінск: БелЭн, 2005–2010; Современная Беларусь / Энциклопедический справочник. – Т. 3: Культура и искусство. – Минск: “Белорусская наука”, 2007; шматтомнага энцыклапедычнага выдання “Памяць” (1985—2005).

Член рэдкалегій часопісаў “Роднае слова” і “Спадчына”. Аўтар зборнікаў вершаў “Каб было вам шчасця-долі” (1998), “Дар чалавечы” (2003, 2007). Сябра Саюзаў архітэктараў, мастакоў і пісьменнікаў Беларусі, член-карэспандэнт грамадскай арганізацыі Беларуская акадэмія архітэктуры.

Габрусь Тамара. Выданьні

Наша Вера 1 (11) 2000

Наша Вера 1 (11) 2000


У гэтым нумары друкуецца працяг энцыклікі Яна Паўла II Fides et ratio. У рубрыцы З жыцця Касцёла надрукавана гамілія Святога Айца, прамоўленая ім у Дзень Прабачэння 12 сакавіка 2000 г. Нататкі ксяндза Адама Банецкага Гэта месца - святое прысвечаны пілігрымцы Яна Паўла II ў Святую Зямлю, якая адбылася... Болей »

Наша Вера 02(05)1998

Наша Вера 02(05)1998


* Апячонак Францішак, Застаўся толькі букет ружаў... * Багдановіч Ірына, "Вы мне ідэёвы сваяк..." * Бічэль Данута, Вершы * Габрусь Тамара, Святыня незвычайнага лёсу * Грыцкевіч Анатоль, Удзел у Адраджэнні * Дыдзік Уладзімір, Вайна супраць народа і касцёла * Жарнасек Ірына... Болей »

Роднае слова 8(116)1997

Роднае слова 8(116)1997

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Абрагімовіч Марына, Маці, мачаха: 3 гісторыі назваў * Белавус Надзея, Дзень Маці: Сцэнар свята * Белькевіч Аркадзь, Слова пра каледж * Бугаёў Дзмітрый, Служэнне Беларусі: Развагі пра творчасць Янкі Брыля * Бураўкін Генадзь, 3 жаўранкам у душы: Лірычныя ўспаміны пра Пімена Панчанку ... Болей »

Роднае слова 7(115)1997

Роднае слова 7(115)1997

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Барчук Ала, Пекач Алена, Скарбы Нясвіжа: Дыдактычны матэрыял * Вабішчэвіч Віктар, Гісторыя беларускай культуры (X —XI класы); Курсы на выбар * Ваданосава Фаіна, Нязгасныя зоркі: Пра бацькоў Янкі Купалы * Волкава Яўгення, Бацька, тата, айцец, айчым: 3 гісторыі назваў * Выхота Валянціна... Болей »

Роднае слова 11(107)1996

Роднае слова 11(107)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Абабурка Мікола, "Гляджу я ў потнае акно вялікай будучыні...": Штрыхі творчасці Міхася Чарота * Барчук Ала, Пекач Алена, Непаўторныя лініі замкаў і храмаў: Дыдактычны матэрыял па архітэктуры * Баршчэўскі Лявон, Асветніцкі рэалізм: Раманы Даніэля Дэфо і Джонатана Свіфта * Ваданосава Фаіна... Болей »

Роднае слова 5(101)1996

Роднае слова 5(101)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Абрагімовіч Марына, 3 гісторыі слоў: Адносіны, стасункі, дачыненне, стаўленне * Бандарчык Васіль, Які збудуем «дах»?: Пра кнігу А. Лакоткі «Пад стрэхамі прашчураў» * Бельскі Алесь, «Прыроды вечны калаўрот...»: Кругазварот прыроды і часу ў беларускай паэзіі * Вітка Васіль, Сустрэча вачэй... Болей »

Роднае слова 4(100)1996

Роднае слова 4(100)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Колас смяецца, дбае, дапамагае: Выбраныя мясціны з успамінаў пра Якуба Коласа * Баршчэўскі Лявон, Літаратура сталага Адраджэння: Сервантэс. Шэкспір * Бельскі Алесь, «Бядой запаленае слова»: Чарнобыль у беларускай паэзіі * Выгонная Лілія, Беларуская мова для цікаўных: Курс на выбар ... Болей »

Роднае слова 11(95)1995

Роднае слова 11(95)1995

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Песні Сержука Сокалава-Воюша * Абрагімовіч Марына, 3 гісторыі слоў: Гадавіна, угодкі, юбілей * Баршчэўскі Лявон, Літаратура Сярэднявечча: Агульнакультурныя, філасофскія і сацыяльныя ўмовы развіцця * Богуш Сяргей, 3 этымалогіі прозвішчаў * Века Алесь, «На Беларусі Бог жыве...»: Біблейскія... Болей »

Роднае слова 10(94)1995

Роднае слова 10(94)1995

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Баршчэўскі Лявон, Віблія як помнік старажытнай літаратуры * Басава Ганна, Лістабой, ліставей, ліставір...: Аказіянальныя назоўнікі, створаныя паводле канкрэтнага ўзору * Басава Ганна, Прыгодзіч Мікалай, Аўтарскія неалагізмы * Бельскі Алесь, «Вечна восень у сэрцы нашу...»: Восень у паэзіі... Болей »

Роднае слова 8(92)1995

Роднае слова 8(92)1995

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Басава Ганна, Прыгодзіч Мікалай, Аўтарскія неалагізмы (слоўнік) * Бельскі Алесь, «Гарыць зямля ад фарбаў летніх...»: Лета ў беларускай паэзіі * Бугаёў Дзмітрый, Выпушчаныя на свабоду: Пра публікацыю брылёўскіх мініяцюр * Верабей Анатоль, Радавод Уладзіміра Караткевіча і крыху разваг... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org