be

Габрусь Тамара

Габрусь Тамара

Габрусь Тамара Віктараўна, гісторык архітэктуры, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асноўны напрамак даследаванняў – агульнаеўрапейскія стылі ў беларускай архітэктуры перыяду феадалізма (ранняе сярэднявечча, готыка, рэнесанс, барока).

Аўтар 3 манаграфій і больш 400 артыкулаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках, калектыўных манаграфіях, энцыклапедыях і часопісах. Друкавалася ў Італіі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Літве.

Манаграфіі: Страчаная спадчына / аўтар-укладальнік Т.В.Габрусь. – Мінск: “Полымя”, 1998, 2003; Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока”. – Мінск: “Ураджай”, 2001; Габрусь, Т.В. Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у беларускім сакральным дойлідстве. – Мінск: “Беларусь”, 2007. Адзін з аўтараў калектыўных навуковых выданняў: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. – ТТ.1–7. – Мінск, БСЭ, 1984–1987; Гісторыя беларускага мастацтва. – ТТ.1–2. - Мінск: “Навука і тэхніка”, 1987–1988; Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. - Мінск: Навука і тэхніка, 1984, 1985 і інш.; Скарына і яго эпоха. – Мінск: “Навука і тэхніка”, 1990; Барока ў беларускай культуры і мастацтве. - Мінск: “Беларуская навука”, 1998; Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэсце. – ТТ.1–2. – Мінск, “Беларуская навука”, 2005–2006. Аўтар, распрацоўчык беларускамоўнай гісторыка-архітэктурнай тэрміналогіі і навуковы кансультант па архітэктуры энцыклапедычных выданняў: Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – ТТ.1–5. – Мінск: БСЭ, 1984– 1987; Архітэктура Беларусі / Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 1993; Вялікае княства Літоўскае / Энцыклапедыя. – ТТ.1–3. – Мінск: БелЭн, 2005–2010; Современная Беларусь / Энциклопедический справочник. – Т. 3: Культура и искусство. – Минск: “Белорусская наука”, 2007; шматтомнага энцыклапедычнага выдання “Памяць” (1985—2005).

Член рэдкалегій часопісаў “Роднае слова” і “Спадчына”. Аўтар зборнікаў вершаў “Каб было вам шчасця-долі” (1998), “Дар чалавечы” (2003, 2007). Сябра Саюзаў архітэктараў, мастакоў і пісьменнікаў Беларусі, член-карэспандэнт грамадскай арганізацыі Беларуская акадэмія архітэктуры.

Габрусь Тамара. Выданьні

Дар чалавечы
pdf

Дар чалавечы

Альманах паэтычна-гумарыстычных партрэтаў
Габрусь Тамара

Габрусь Тамара Віктараўна, гісторык архітэктуры, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асноўны напрамак даследаванняў – агульнаеўрапейскія стылі ў беларускай архітэктуры перыяду... Болей »

Саборы помняць усё
pdf djvu

Саборы помняць усё

готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі
Габрусь Тамара

У кнізе даецца адлюстраванне і гісторыка-культурнае абгрунтаванне самабытнасці праяў агульнаеўрапейскіх архітэктурна-мастацкіх стыляў готыкі і рэнесансу ў сакральным дойлідстве Беларусі. Аўтарскі аналіз пабудаваны на гістарычных крыніцах, а таксама на матэрыялах папярэдніх даследаванняў беларускіх, польскіх... Болей »

Мураваныя харалы
pdf

Мураваныя харалы

Сакральная архітэктура беларускага барока
Габрусь Тамара

Аўтар даследуе вытокі і шляхі развіцця муравнага сакральнага дойлідства на Беларусі ад часоў прыняцця хрысціянства і да падзелаў Рэчы Паспалітай, а таксама вызначае этапы эвалюцыі мастацкага стылю беларускага барока. Кніга багата ілюстравана. Для мастацтвазнаўцаў, архітэктараў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй... Болей »

Нашыя святыні

Нашыя святыні

матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю Мінскага фарнага касцёла, 225-годдзю Магілёўскай архідыяцэзіі, 220-годдзю Мінскай дыяцэзіі, Мінск, 7 чэрвеня 2008 г.

Мінскі фарны касцёл — гэта ці не найменш вывучаная мінская святыня, у чыёй гісторыі белых плямаў бадай больш, чым дакладных звестак. Тое, што яна не захавалася да нашых дзён, літаральна адводзіць вочы беларускіх навукоўцаў ад гэтага найстарэйшага рыма-каталіцкага касцёла горада, і хіба толькі ўгодкі... Болей »

Каштоўнасці мінуўшчыны 7
pdf

Каштоўнасці мінуўшчыны 7

Праблемы захавання i рэстаўрацыі помнікаў драўлянага дойлідства

Артыкулы навукоўцаў прысвечаны розным аспектам захавання беларускага драўлянага дойлідства, у прыватнасці» рэстаўрацыі i рэгенерацыі грамадскіх i культавых збудаванняў, двароў, сядзіб, праблемам пашырэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры i побыту.... Болей »

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś
pdf

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś


У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »

Беларусіка=Albaruthenica

Беларусіка=Albaruthenica

Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г.

У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага... Болей »

Наша Вера 3 (61) 2012
pdf

Наша Вера 3 (61) 2012


Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя... Болей »

ARCHE 03(90)2010

ARCHE 03(90)2010

GENIUS URBIS

* Гарады Беларусі на старых паштоўках * Агееў Аляксандар, Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі * Аляшэўскі Ян, Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) * Атаманчык Кірыл, Вільня ў двух словах * Бабкова Вольга, Status Animae * Габрусь Тамара, А дзе тыя дзьверцы? ... Болей »

Наша Вера 2 (12) 2000

Наша Вера 2 (12) 2000


Гэты нумар часопіса адкрывае энцыкліка Яна Паўла ІІ «Fides et Ratio». Гэты твор Святога Айца, які глыбока закранае ўзаемаадносіны паміж верай і розумам, багаслоўем і філасофіяй, надзвычай актуальны сёння. У рубрыцы «Да Юбілею 2000 года» апублікаваны артыкул вядомага даследчыка і лацініста Алеся Жлуткі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org