be

Быкаў Васіль

Быкаў Васіль

Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".

Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.

З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.

Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

Быкаў Васіль. Выданьні

Збор твораў
pdf

Збор твораў

у шасці тамах
Быкаў Васіль

Агееў толькі прачнуўся, як сон ужо знік; ён зразумеў гэта, хвіліну паляжаў ціха, з заплюшчанымі вачмі, нібы баючыся прагнаць рэшту дрымоты. Некалькі апошніх дзён ён стаў прачынацца рана, калі яшчэ не пачынала світаць і парусінавы верх палаткі чарнеўся па-начному глуха, а навокал ляжала цішыня, якая... Болей »

Збор твораў
pdf epub

Збор твораў

у шасці тамах
Быкаў Васіль

Прачнуўся Сцёпка на золку. Абудзілі яго галасы — блізкая гамана людзей, смех, ранішні курэцкі кашаль, бразгат кацялкоў. Яшчэ не зусім асіліўшы ў сабе дрымоту, хлопец зразумеў, што гэта ішлі на сняданак — побач, у алешнічку, была сцяжынка да недалёкае кухні, пах дыму ад якой даўно ўжо даносіўся да яго... Болей »

Сцюжа
pdf epub mobi fb2

Сцюжа

Аповесць
Быкаў Васіль

Вядомы Быкаў і невядомы Быкаў адкрываецца перад чытачом у “пасьлясавецкай” аповесьці “Сьцюжа”. Абвостранае пачуцьцё перажываньня лёсу Беларусі перанесенае на старонкі твораў Васіля Быкава рабіла іх запатрабаванымі ў розных узростах і розныя часы. Аповесьць распавядае пра складаныя лёсы беларусаў перад... Болей »

Круглянскі мост

Круглянскі мост


Быкаў Васіль

Прачнуўся Сцёпка на золку. Абудзілі яго галасы — блізкая гамана людзей, смех, ранішні курэцкі кашаль, бразгат кацялкоў. Яшчэ не зусім асіліўшы ў сабе дрымоту, хлопец зразумеў, што гэта ішлі на сняданак — побач, у алешнічку, была сцяжынка да недалёкае кухні, пах дыму ад якой даўно ўжо даносіўся да яго... Болей »

Збор твораў
pdf

Збор твораў

у шасці тамах
Быкаў Васіль

Час і людзі не шмат чаго пакінулі ад колішняй хутарской сядзібы, рэшткі якой спакваля праглынула зямля і развеяў вецер. Дзе-нідзе толькі выглядвалі на паверхню яе скупыя адзнакі: вуглавы камень падмурка, прытаптаны бугор бітай цэглы ды дзве гранітныя прыступкі каля былога ўвахода ў сені. Прыпарожныя... Болей »

Збор твораў
pdf epub

Збор твораў

у шасці тамах
Быкаў Васіль

Яны ішлі праз лес глухой, замеценай снегам дарогай, на якой не было ні чалавечага следу, ні каляіны, ні нават знаку ад капыта ці полаза. Тут, мусіць, і ўлетку не часта ездзілі, а цяпер, пасля доўгіх лютаўскіх мяцеліц, дык і ўсё зараўняла снегам, і каб не лес – елкі ўперамежку з хмызам, – які няроўна... Болей »

На крыжах
pdf epub

На крыжах

Выступленні, артыкулы, інтэрв\'ю
Быкаў Васіль

У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступлеппі, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам. Для шырокага кола... Болей »

Знак бяды

Знак бяды

Аповесць
Быкаў Васіль

У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »

Праклятая вышыня
epub

Праклятая вышыня

Аповесць
Быкаў Васіль

Мы наступалі. Надвор’е выдалася такое, што горш не прыдумаеш: увесь дзень ішоў дождж напалам са снегам. Не падсохлая яшчэ ад вясновага разводдзя зямля зусім раскісла, гразь на дарозе перамяшалася са снегавой кашай, у якой агідна хлюпалі нашыя змакрэлыя ногі. Пад вечар, да таго ж, усчаўся напорысты, віхурны... Болей »

Збор твораў
pdf

Збор твораў

у шасці тамах
Быкаў Васіль

Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org