be

Быкаў Васіль

Быкаў Васіль

Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".

Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.

З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.

Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

Быкаў Васіль. Выданьні

Ściana
html

Ściana


Bykau Wasil

Кніга народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава «Сьцяна» складаецца з празаічных твораў апошніх гадоў. Беларуская гісторыя XX стагодзьдзя стаэрыла нямала сытуацыяў, калі характары розных людзей па-рознаму выяўпяліся на мяжы жыцьця і сьмерці. Слуцкае антыбальшавіцкае паўстаньне, Курапаты, другая сусьветная... Болей »

Знак бяды

Знак бяды

Аповесці
Быкаў Васіль

Імя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава добра вядома далёка за межамі нашай краіны. У зборнік ўвайшлі аповесці "Знак бяды", "Сотнікаў", а таксама адзін з новых твораў - "Пакахай мяне, салдацік".... Болей »

Пахаджане
fb2 mobi epub pdf

Пахаджане

Прыпавесці
Быкаў Васіль

«Герояў Быкава ніколі не перапаўняе радасьць жыцьця, памкненьне да творчасьці ці хоць бы да авантуры. Іхны сьвет складаецца зь перашкодаў і страху, так падобнага на дзіцячы, бо дзіцячы страх самы страшны. Але на выхадзе такой творчасьці заўсёды ёсьць катарсіс, бо быкаўскія творы, абсалютна пэсымістычныя... Болей »

Крыжовы шлях

Крыжовы шлях

Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю, выступленнні
Быкаў Васіль

У кнізе публіцыстыкі "Крыжовы шлях" народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў глыбока асэнсоўвае мінулае роднага краю, усхвалявана і заклапочана гаворыць пра сённяшні дзень беларусаў, пра лёс Айчыны.... Болей »

Сьцяна
html

Сьцяна


Быкаў Васіль

Кніга народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава «Сьцяна» складаецца з празаічных твораў апошніх гадоў. Беларуская гісторыя XX стагодзьдзя стаэрыла нямала сытуацыяў, калі характары розных людзей па-рознаму выяўпяліся на мяжы жыцьця і сьмерці. Слуцкае антыбальшавіцкае паўстаньне, Курапаты, другая сусьветная... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf

Выбраныя творы ў двух тамах


Быкаў Васіль

У першы том увайшлі аповесці "Пастка", "Круглянскі мост", "Знак бяды" i апавяданне "На Чорных лядах". У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf

Выбраныя творы ў двух тамах


Быкаў Васіль

У другі том увайшлі аповесці "Альпійская балада”, "Абеліск", "Сцюжа", "Аблава". У аснову твораў пакладзены суровый падзеі перадваеннага часу, Вялікай Айчыннай вайны i гадоў сталінскіх рэпрэсій... Болей »

Пакахай мяне, салдацік
epub

Пакахай мяне, салдацік


Быкаў Васіль

Вайна шпарка кацілася пад адхон, днямі быў узяты Бэрлін, а мы ўперліся ў нямецкі абарончы рубеж за невялікім аўстрыйскім гарадком і трэці дзень стаялі на месцы. Немцы часам пастрэльвалі з гарматаў і мінамётаў, і тады сярод ладных, вастраверхіх дамкоў гахалі выбухі, і ўшчэнт разьлятаўся наўкола чырвоны... Болей »

У тумане
pdf

У тумане

Аповесці. Раман
Быкаў Васіль

Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх ропрэсій пакладзены ў аснову аповесці «Аблава». У рамане... Болей »

Збор твораў
pdf

Збор твораў

у шасці тамах
Быкаў Васіль

Агееў толькі прачнуўся, як сон ужо знік; ён зразумеў гэта, хвіліну паляжаў ціха, з заплюшчанымі вачмі, нібы баючыся прагнаць рэшту дрымоты. Некалькі апошніх дзён ён стаў прачынацца рана, калі яшчэ не пачынала світаць і парусінавы верх палаткі чарнеўся па-начному глуха, а навокал ляжала цішыня, якая... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org