- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась Булавацкі
Яго нараджэньня на сьвет праграмай Савецкага Саюза не было прадугледжана. За два месяцы да пачатку вайны бацька быў арыштаваны і асуджаны на 10 год. Ён бы так і згінуў у Томасінлагу, бо – заядлы курыльшчык – мяняў сваю пайку хлеба на тытунь і зусім зьнясілеў. Убачыўшы, што ён працаваць на лесапавале ўжо ня здольны, лагернае начальства выпусціла яго як “дахадзягу”. Так рабілі з тымі, хто гатовы быў адыйсьці ў іншы сьвет, каб не мучыцца затым з закопваньнем трупа. І ўжо “вольны чалавек” або замярзаў у тайзе, або яго разрывалі звяры. Але тут здарыўся цуд. Нейкім чынам галодны, хворы, абмарожаны чалавек змог выбрацца да людзей і ў 1946 годзе дабрацца да дому, каб пражыць-прамучыцца яшчэ два цяжкіх гады. Яго апошніх сіл усё ж хапіла, каб даць жыцьцё яшчэ аднаму чалавеку.
Пра нараджэньне Міхася маці расказвала з спакойнай усмешкай: “Адпрацавала ў калгасе, прышла дадому, пацягала буракі з поля, нанасіла вады, пакарміла курэй, свіней, падаіла карову, усё ўправілася, прынесла дроў у печ, легла і нарадзіла цябе. Добра, што была субота і назаўтра выходны. А ў панядзелак закруціла цябе ў пялёнкі і пайшлі мы з табой разам працаваць на калгаснае поле.” Мабыць, з тых часоў яму вельмі падабаецца пах ворнай зямлі. І быць бы яму спецыялістам у сельскай гаспадарцы ці ў лясной (як адзіны ўцалелы ў вайне брат), але аднакласьніца, у якую ён быў таемна закаханы, вырашыла паступаць у пед’інстытут і гэтым вырашыла яго лёс (сама, праўда, у апошні момант перадумала). Так ён стаў настаўнікам.
Настаўніцкую працу сваёй тады не лічыў і, адпрацаваўшы тры абавязковыя гады, зьбіраўся заняцца чымсьці іншым. Так і зрабіў. Але за тры гады прырос душой да дзяцей і яго пацягнула зноў у школу. Вярнуўшыся, прызнаў сваю інстытуцкую адукацыю недастатковай і пачаў шукаць настаўнікаў, якія ўмелі працаваць найлепшым чынам. Так выйшаў на В.Шаталава, знаёмства з кім істотна паўплывала на яго настаўніцкі лёс. Пра Шаталава і пра іншых прыкметных настаўнікаў пачаў пісаць у прэсе. Гэтыя публікацыі заўважылі і запрасілі яго ў Магілёўскі педагагічны інстытут, які ён у свой час закончыў. Але тут выйшла неспадзяванка. Выявілася, што прафесар, які кіраваў кафедрай методыкі выкладаньня матэматыкі, запрасіў яго не для таго, каб ён папулярызаваў новыя ідэі сярод студэнтаў і настаўнікаў, а з мэтамі цалкам супрацьлеглымі. На думку прафесара, ідэі В.Шаталава былі памылковымі і яго былы студэнт павінен быў дапамагчы гэта даказаць.
Але ў гэтым іх меркаваньні розьніліся. Яго публікацыі ў прэсе (ужо не толькі беларускай, але і ў “цэнтральнай”, маскоўскай) выклікалі толькі раздражненне начальства. А публікацыя ў “Известиях” артыкула аб сапраўднай якасці матэматычных ведаў выпускнікоў школ выклікала шалёную лютасьць. Тагачасны прарэктар прыгразіў: “Мы вам гэтага не даруем!!” І не дараваў, адпомсціў жорстка. Праз колькі год ён, ужо будучы рэктарам, не падпісаў хадайніцтва аб выдзяленні выкладчыку субсідыі для набыцця кватэры. У выніку маленькі пакойчык у студэнцкім інтэрнаце, які ён займае ўжо больш за сорак год, стаў яму як камусьці родная хата.
Пасля таго артыкула яго звольнілі з інстытута, але па сьмерці Л.Брэжнева кампартыя ўжо пачынала перабудову і яму ўдалося адкрычаць сваё права на працу ў інстытуце, дзе ён працаваў яшчэ 14 год, сумяшчаючы працу з студэнтамі з правядзеньнем семінараў па наватарскіх тэхналогіях навучаньня ў розных гарадах СССР. Праца з настаўнікамі прыносіла яму асаблівае задавальненьне, бо змучаныя камуністычнай траскатнёй настаўнікі ўжо згаладаліся па сьвежых ідэях у навучаньні і гатовыя былі траціць свой час і свае ўласныя сродкі на тое, каб пра такія ідэі пачуць.
Пачатак вольнай Беларусі ён сустрэў з натхненьнем і, як мог, спрыяў: стаў адным з кіраўнікоў магілёўскай філіі аб’яднаньня “Мартыралог Беларусі”, потым магілёўскай арганізацыі БНФ, абраны ў склад першага сойму БНФ, удзельнічаў у стварэньні магілёўскай філіі Таварыства беларускай мовы, доўгі час узначальваў яго абласную арганізацыю.
На 51-м годзе жыцьця стаў беспрацоўным. Зарабляў рэпетытарствам. Актывізаваў журналісцкую дзейнасьць. Стаў пісьменьнікам…
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
У той час, як Раману Жыгараву з Akute адмовілі ў наданні статусу творчага работніка без усялякага Кодэкса проста таму, што не ведае нотаў. Дый пункт 1.15 падпісанага Кодэкса сведчыць, што «творчы работнік — грамадзянін, які займаецца творчай дзейнасцю, незалежна ад таго, з’яўляецца ён чальцом творчага... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
“Дзеяслоў”не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »