- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась Булавацкі
Яго нараджэньня на сьвет праграмай Савецкага Саюза не было прадугледжана. За два месяцы да пачатку вайны бацька быў арыштаваны і асуджаны на 10 год. Ён бы так і згінуў у Томасінлагу, бо – заядлы курыльшчык – мяняў сваю пайку хлеба на тытунь і зусім зьнясілеў. Убачыўшы, што ён працаваць на лесапавале ўжо ня здольны, лагернае начальства выпусціла яго як “дахадзягу”. Так рабілі з тымі, хто гатовы быў адыйсьці ў іншы сьвет, каб не мучыцца затым з закопваньнем трупа. І ўжо “вольны чалавек” або замярзаў у тайзе, або яго разрывалі звяры. Але тут здарыўся цуд. Нейкім чынам галодны, хворы, абмарожаны чалавек змог выбрацца да людзей і ў 1946 годзе дабрацца да дому, каб пражыць-прамучыцца яшчэ два цяжкіх гады. Яго апошніх сіл усё ж хапіла, каб даць жыцьцё яшчэ аднаму чалавеку.
Пра нараджэньне Міхася маці расказвала з спакойнай усмешкай: “Адпрацавала ў калгасе, прышла дадому, пацягала буракі з поля, нанасіла вады, пакарміла курэй, свіней, падаіла карову, усё ўправілася, прынесла дроў у печ, легла і нарадзіла цябе. Добра, што была субота і назаўтра выходны. А ў панядзелак закруціла цябе ў пялёнкі і пайшлі мы з табой разам працаваць на калгаснае поле.” Мабыць, з тых часоў яму вельмі падабаецца пах ворнай зямлі. І быць бы яму спецыялістам у сельскай гаспадарцы ці ў лясной (як адзіны ўцалелы ў вайне брат), але аднакласьніца, у якую ён быў таемна закаханы, вырашыла паступаць у пед’інстытут і гэтым вырашыла яго лёс (сама, праўда, у апошні момант перадумала). Так ён стаў настаўнікам.
Настаўніцкую працу сваёй тады не лічыў і, адпрацаваўшы тры абавязковыя гады, зьбіраўся заняцца чымсьці іншым. Так і зрабіў. Але за тры гады прырос душой да дзяцей і яго пацягнула зноў у школу. Вярнуўшыся, прызнаў сваю інстытуцкую адукацыю недастатковай і пачаў шукаць настаўнікаў, якія ўмелі працаваць найлепшым чынам. Так выйшаў на В.Шаталава, знаёмства з кім істотна паўплывала на яго настаўніцкі лёс. Пра Шаталава і пра іншых прыкметных настаўнікаў пачаў пісаць у прэсе. Гэтыя публікацыі заўважылі і запрасілі яго ў Магілёўскі педагагічны інстытут, які ён у свой час закончыў. Але тут выйшла неспадзяванка. Выявілася, што прафесар, які кіраваў кафедрай методыкі выкладаньня матэматыкі, запрасіў яго не для таго, каб ён папулярызаваў новыя ідэі сярод студэнтаў і настаўнікаў, а з мэтамі цалкам супрацьлеглымі. На думку прафесара, ідэі В.Шаталава былі памылковымі і яго былы студэнт павінен быў дапамагчы гэта даказаць.
Але ў гэтым іх меркаваньні розьніліся. Яго публікацыі ў прэсе (ужо не толькі беларускай, але і ў “цэнтральнай”, маскоўскай) выклікалі толькі раздражненне начальства. А публікацыя ў “Известиях” артыкула аб сапраўднай якасці матэматычных ведаў выпускнікоў школ выклікала шалёную лютасьць. Тагачасны прарэктар прыгразіў: “Мы вам гэтага не даруем!!” І не дараваў, адпомсціў жорстка. Праз колькі год ён, ужо будучы рэктарам, не падпісаў хадайніцтва аб выдзяленні выкладчыку субсідыі для набыцця кватэры. У выніку маленькі пакойчык у студэнцкім інтэрнаце, які ён займае ўжо больш за сорак год, стаў яму як камусьці родная хата.
Пасля таго артыкула яго звольнілі з інстытута, але па сьмерці Л.Брэжнева кампартыя ўжо пачынала перабудову і яму ўдалося адкрычаць сваё права на працу ў інстытуце, дзе ён працаваў яшчэ 14 год, сумяшчаючы працу з студэнтамі з правядзеньнем семінараў па наватарскіх тэхналогіях навучаньня ў розных гарадах СССР. Праца з настаўнікамі прыносіла яму асаблівае задавальненьне, бо змучаныя камуністычнай траскатнёй настаўнікі ўжо згаладаліся па сьвежых ідэях у навучаньні і гатовыя былі траціць свой час і свае ўласныя сродкі на тое, каб пра такія ідэі пачуць.
Пачатак вольнай Беларусі ён сустрэў з натхненьнем і, як мог, спрыяў: стаў адным з кіраўнікоў магілёўскай філіі аб’яднаньня “Мартыралог Беларусі”, потым магілёўскай арганізацыі БНФ, абраны ў склад першага сойму БНФ, удзельнічаў у стварэньні магілёўскай філіі Таварыства беларускай мовы, доўгі час узначальваў яго абласную арганізацыю.
На 51-м годзе жыцьця стаў беспрацоўным. Зарабляў рэпетытарствам. Актывізаваў журналісцкую дзейнасьць. Стаў пісьменьнікам…
На шостым годзе жыцця хлопчык захварэў на сухоты косткі. У сцягне і ў паху ўтварыліся свішчы, праз якія выцякаў гной. Тут ужо ніякія шэпты ці іншае ўмельства мясцовых лекараў дапамагчы не магло. Патрабавалася істотная дапамога ўрачоў. Анця апранула дзіця і ў лясёнцы за плячыма панесла ў Сімонавічы, адкуль... Болей »
СССР – гэта ўжо гісторыя. Не такая далёкая як, напрыклад, Вялікае Княства Літоўскае ці Беларуская Народная Рэспубліка, але ўсё ж гісторыя, якая з кожным годам аддаляецца. Ужо вырасла пакаленне беларусаў, якія не нарадзіліся ў СССР і мала ўсведамляюць, якой гэтая краіна была, не кожны нават раскрые тую... Болей »
Так атрымалася, што маё жыццё раздзелена чорнай паласой на дзве часткі: кароткую – няпоўныя шэсць год ад нараджэння, і доўгую – пасля трынаццаці. А паміж імі тая чорная паласа ў сем год, якія я праляжаў у сухотным санаторыі. З той першай часткі помніцца, натуральна, не ўсё. Не помню бацьку , які пайшоў... Болей »
У вашых руках кніга рэдкаснага жанру — зборнік ліставанняў чалавека, беларуса, з інстанцыямі па статусе беларускімі, але па сваёй дзейнасці пераважна антыбеларускімі, хаця і тут ёсць прыемныя выключэнні. Размова ідзе пра камфортнасць ці дыскамфортнасць пражывання беларуса на сваёй зямлі, пра яго змаганне... Болей »
“Беларускае пяціборства” – алімпіяда, унікальная не толькі ў межах Магілёўскай вобласці, але і ўсёй рэспублікі. Фармальна бацькі і вучні маюць права выбіраць мову навучання, рэальна такой магчымасці ў іх няма… Алімпіяды па ўсіх прадметах (акрамя алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, вядома) праводзяцца... Болей »
Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў... Болей »
У дапаможніку разглядаецца адукацыйны патэнцыял медыя для арганізацыі сучаснага навучальнага працэсу ў школе, акрэсліваецца роля сродкаў масавай камунікацыі, іх уплыў на людзей і грамадства, вызначаюцца кампетэнцыі, якія складаюць аснову медыяграматнасці. Асаблівая ўвага надаецца крытычнаму мысленню... Болей »
Гэты зборнік артыкулаў стаўся вынікам шырокай дыскусіі, да якой заклікалі грамадскія арганізацыі «Таварыства беларускай школы», «Цэнтар Супольнасьць» і партал Nastaunik.info. Паўгода ў інтэрнэт-прасторы цягнулася абмеркаванне і пошук шляхоў паляпшэння беларускай адукацыі, а ў сакавіку 2012 года адбыўся... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »