be

Барадулін Рыгор

Барадулін Рыгор

Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе. Заходзіць сонца. Мама кажа страшную казку. Калі бацька прыходзіў з працы ці прыязджаў з руму, я любіў расперазаць яго, каб з запазухі выпаў ці абаранак, ці акрайчык, што перадаў зайчык. ...Пераезд у Вушачу помню дужа смутна. На кані паклажа і я. Чамусьць цяжка было перавезці з хутара ката. Яго, як ваўка таго, у лес, у хмыз цягнула. У Вушачы, нешта ўроілася мне, сядзеў на бальшаку і еў кашу. Нейкая цётка папрасіла пакаштаваць, плакаў, не хацеў даць. Зверху мама дадала жалю розгай за скупасць. Бацька мяне не біў. Толькі калі я пачынаў хадзіць на галаве, пытаўся: "А дзе мой чорненькі?" Гэта значыць, раменьчык. І гэтага запытання хапала. ...Пачыналася вайна. Савецкая ўлада ўцякала. Безуладдзе. Вусціш. Чуў, як пошаптам мама з бацькам казалі: у ляску пры дарозе на Арэхаўна расстрэльвалі палякаў. Мужчын, жанчын, старых, дзяцей. (Гэта рука дапамогі прасавечаных братоў паняволеным братам Заходняй Беларусі. Ачышчалі турмы сталінскія малойчыкі). Пачатак вайны запомніўся так. Наляцеў самалёт. Мы з бацькам беглі па жыце, жыта нават мяне не магло схаваць. Дабеглі да зямлянкі. ...Баба Малання, маміна мама, была уніяткай, малілася па-беларуску. Мама дужа добра шыла. Прапаноўвалі ісці ў арцель. Не пайшла. Гаспадарка, хай і невялікая, патрабавала шмат увагі. Дый за сынам трэба было прыглядаць, каб ад рук не адбіўся. Калі яна спала, пачынаю ўспамінаць і не прыпомню. Да апошняга была мама рупніцай. Па-латышску rupnica - фабрыка, завод. Чаму латышскую мову згадаў? Бацька мамін быў латыш. Рыжанін Галвіньш - механік па млынах. ...У школе былі настаўнікі розныя. Адны ведалі тое, што выкладалі, другія не ведалі. Адных мы любілі, другіх не любілі. Нямецкую мову мы вывучалі з трэцяга класа. Першая настаўніца няйначай па начах сама вучыла літары лацінкі, бо слова Deutsch чытала як деутш. На шчасце, неўзабаве прыйшла Пелагея Філімонаўна Харчанка, якая ў свой час скончыла гімназію. ...Успамінаць можна шмат чаго. Але большае забылася, а меншае засталося. Большая частка жыцця пражыта. Засталася меншая. А над малым дзіцем болей дрыжаць. Але як ні дрыжы, колькі Бог дасць яшчэ пражыць, столькі і пражывеш. Бог - бацька. Пішу гэтыя радкі ў мамінай хаце 30 жніўня. Здаецца, у гэты ж дзень у 1954 годзе ехаў я ў Мінск па веды. І даведаўся, што толькі дома я дома. На таку майго веку зярняты дзён былі добрыя. Самым чыстым зернем, самым адборным засталіся маміны словы. З іх хлеб для душы мае...

1995

P. S. Поўны варыянт успамінаў "На таку веку майго" гл. у ІV томе Збору твораў Рыгора Барадуліна. - Мінск, "Мастацкая літаратура", 2002, с. 84 – 141.
Фота: Вадзім Грудзько

Барадулін Рыгор. Выданьні

Аратай, які пасвіць аблокі
pdf

Аратай, які пасвіць аблокі

Сяброўскае слова, эсэ і некананіэаваныя ўспаміны
Барадулін Рыгор

Ларыса Геніюш, Уладзімір Дубоўка, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц – усе гэтыя ды многія-многія іншыя постаці знайшлі сваё месца ў зборніку эсэ і літаратураных замалёвак Рыгора Барадуліна. Кнігу паэта складаюць артыкулы пра творчасць выдатных пісьменнікаў. У другім раздзеле аўтар успамінае тых, з кім сябраваў... Болей »

Азбука - вясёлы вулей
pdf

Азбука - вясёлы вулей


Барадулін Рыгор

Вулей ёсць такі вясёлы, / Пчолы / З гэтага вулля / Прывядуць цябе да школы. / Зразумееш, немаўля, / Толькі вулей загудзе, / Што, чаго, адкуль і дзе, / Як знайсці каго і дзе, / Хто ляціць, а хто ідзе. / Літары / Ад А да Я — / Пчолак дружная сям'я / Носіць / Мёд у соты ведаў, / Просіць, / Каб усё ты ведаў.... Болей »

Асобы рознай пробы
pdf

Асобы рознай пробы

Эпіграмы
Барадулін Рыгор

З Рыгорам Барадуліным не засумуеш. Ён надзвычай вясёлы і «несур'ёзны» чалавек. У тым сэнсе, што ну хоць што хочаш рабі, а не змусіш сур'ёзна ставіцца да надзвычай сур'ёзных асоб — будзь ты прэм'ер, спікёр, народны ці проста пісьменнік, артыст, кампазітар, шаноўны бізнесмен ці знакаміты лекар. Ледзь нехта... Болей »

Трэба дома бываць часцей...
pdf

Трэба дома бываць часцей...

выбраныя старонкі лірыкі
Барадулін Рыгор

У аднатомнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей...» увайшлі лепшыя радкі лірыкі. Радзіма, паганскія карані беларусаў, каханне і смерць, жыццё ва ўсіх ягоных нечаканасцях, роспач і зварот да Бога — усё гэта ў паэзіі Рыгора Барадуліна.... Болей »

Міласэрнасць плахі
pdf

Міласэрнасць плахі

кніга паэзіі
Барадулін Рыгор

Новую кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна склалі вершы і паэмы апошніх гадоў. Вечнае пытанне да неба і да Бога: што ёсць жыццё, адчай чарнобыльскае навалы, карані паганства ў душы і ў разуменні свету, позірк на далёкую ўжо цяпер партызаншчыну вачыма сённяшняга дня, лірычнае споведзь і ўсмешка, інтымныя радкі... Болей »

Самота паломніцтва
pdf

Самота паломніцтва

Кніга паэзіі
Барадулін Рыгор

Новая кніга паэзіі Рыгора Барадуліна «Самота паломніцтва» пачынаецца аднайменнай паэмай пра Францыска Скарыну, лера-паэмай — так арыгінальна паэт вызначыў жанр свайго твора. Лес беларускага першадрукара паказаны як малая часцінка таго багацця — страчанага ці яшчэ не знойдзенага,— з якім праз усе часы... Болей »

Бервенізацыя
pdf

Бервенізацыя


Барадулін Рыгор

Было б смешна, калі б я пачаў прадстаўляць чытачам Рыгора Барадуліна. Хто не ведае выдатнага нашага паэта, аднаго з найбольш дасканалых майстроў роднага слова? Даўно ўжо і «на вуха» і «на зуб» праверылі ягоны ядраны радок акадэмічныя гурманы-крытыкі, а нястомныя калегі-перакладчыкі шчодра рассыпалі ягоныя... Болей »

Мудрэц са ступаю

Мудрэц са ступаю

Радкі ў гуморы і наравістая паэма
Барадулін Рыгор

«Мудрэц са ступаю» — своеасаблівая справаздача Рыгора Барадуліна ў вясёлым жанры. У кнігу ўвайшлі выбраныя сатырычныя і гумарыстычныя вершы, эпіграмы, жарты, а таксама паэма «Смаргонская акадэмія». Усім, каму па душы дасціпнае і яршыстае слова, аматарам мастацкай самадзейнасці, можа прыйсціся да густу... Болей »

Парастак радка, галінка верша
pdf epub mobi fb2

Парастак радка, галінка верша

Артыкулы, эсэ
Барадулін Рыгор

Кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы Рыгора Барадуліна склалі крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя праблемам паэтычнага майстэрства і мастацкага перакладу. Чытач знойдзе тут і творчыя партрэты паэтаў П. Броўкі, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і інш. Кніга... Болей »

Маўчанне перуна
pdf

Маўчанне перуна


Барадулін Рыгор

Кніга Рыгора Барадуліна «Маўчанне перуна» пра клопат нашага дня, пра гераічнае мінулае партызанскай Ушаччыны, пра адвечнае пачуццё, якое каханнем завецца. Раздзел «У суаўтарстве з Гудзонам» — вынік паездкі ў ЗША, дзе паэт прымаў удзел у рабоце XXXIX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org