be

Барадулін Рыгор

Барадулін Рыгор

Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе. Заходзіць сонца. Мама кажа страшную казку. Калі бацька прыходзіў з працы ці прыязджаў з руму, я любіў расперазаць яго, каб з запазухі выпаў ці абаранак, ці акрайчык, што перадаў зайчык. ...Пераезд у Вушачу помню дужа смутна. На кані паклажа і я. Чамусьць цяжка было перавезці з хутара ката. Яго, як ваўка таго, у лес, у хмыз цягнула. У Вушачы, нешта ўроілася мне, сядзеў на бальшаку і еў кашу. Нейкая цётка папрасіла пакаштаваць, плакаў, не хацеў даць. Зверху мама дадала жалю розгай за скупасць. Бацька мяне не біў. Толькі калі я пачынаў хадзіць на галаве, пытаўся: "А дзе мой чорненькі?" Гэта значыць, раменьчык. І гэтага запытання хапала. ...Пачыналася вайна. Савецкая ўлада ўцякала. Безуладдзе. Вусціш. Чуў, як пошаптам мама з бацькам казалі: у ляску пры дарозе на Арэхаўна расстрэльвалі палякаў. Мужчын, жанчын, старых, дзяцей. (Гэта рука дапамогі прасавечаных братоў паняволеным братам Заходняй Беларусі. Ачышчалі турмы сталінскія малойчыкі). Пачатак вайны запомніўся так. Наляцеў самалёт. Мы з бацькам беглі па жыце, жыта нават мяне не магло схаваць. Дабеглі да зямлянкі. ...Баба Малання, маміна мама, была уніяткай, малілася па-беларуску. Мама дужа добра шыла. Прапаноўвалі ісці ў арцель. Не пайшла. Гаспадарка, хай і невялікая, патрабавала шмат увагі. Дый за сынам трэба было прыглядаць, каб ад рук не адбіўся. Калі яна спала, пачынаю ўспамінаць і не прыпомню. Да апошняга была мама рупніцай. Па-латышску rupnica - фабрыка, завод. Чаму латышскую мову згадаў? Бацька мамін быў латыш. Рыжанін Галвіньш - механік па млынах. ...У школе былі настаўнікі розныя. Адны ведалі тое, што выкладалі, другія не ведалі. Адных мы любілі, другіх не любілі. Нямецкую мову мы вывучалі з трэцяга класа. Першая настаўніца няйначай па начах сама вучыла літары лацінкі, бо слова Deutsch чытала як деутш. На шчасце, неўзабаве прыйшла Пелагея Філімонаўна Харчанка, якая ў свой час скончыла гімназію. ...Успамінаць можна шмат чаго. Але большае забылася, а меншае засталося. Большая частка жыцця пражыта. Засталася меншая. А над малым дзіцем болей дрыжаць. Але як ні дрыжы, колькі Бог дасць яшчэ пражыць, столькі і пражывеш. Бог - бацька. Пішу гэтыя радкі ў мамінай хаце 30 жніўня. Здаецца, у гэты ж дзень у 1954 годзе ехаў я ў Мінск па веды. І даведаўся, што толькі дома я дома. На таку майго веку зярняты дзён былі добрыя. Самым чыстым зернем, самым адборным засталіся маміны словы. З іх хлеб для душы мае...

1995

P. S. Поўны варыянт успамінаў "На таку веку майго" гл. у ІV томе Збору твораў Рыгора Барадуліна. - Мінск, "Мастацкая літаратура", 2002, с. 84 – 141.
Фота: Вадзім Грудзько

Барадулін Рыгор. Выданьні

Лепей

Лепей

Рукапісы 1952 - 2013
Барадулін Рыгор

Унікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна, якую ў такім незвычайным выглядзе Народнаму паэту Беларусі дапамог выдаць ягоны маладзейшы калега Глеб Лабадзенка. Выданьне месьціць таксама набор паштовак і кружэлку з аўдыётворамі, якія начытала Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.... Болей »

Рыгор Барадулін. Кнігі ў фармаце ePub
epub

Рыгор Барадулін. Кнігі ў фармаце ePub

Выбраныя творы
Барадулін Рыгор

Нарадзіўся 24 лютага 1935 году на хутары Верасоўка ва Ўшацкім раёне(цяпер вёска Гарадок) у сям’і Івана й Куліны Барадуліных. Навучаўся ва Ўшацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ ў Менску (закончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод... Болей »

Толькі б яўрэі былі!..
pdf

Толькі б яўрэі былі!..

Кніга павагі і сяброўства
Барадулін Рыгор

Кніга народнага паэта Беларусі Р. Барадуліна, як заўсёды, незвычайная, змястоўная. Яе склалі артыкулы і ўспаміны пра знаных дзеячаў яўрэйскай культуры, пераклады паэзіі Х.-Н. Бяліка, М. Надзіра, М. Шагала, І. Харыка, Х. Мальцінскага, Р. Рэлеса і многіх інш. Аснова апошняга раздзела — вершы, прысвячаныя... Болей »

Вяльмуе Бог абраньнікаў сваіх
pdf jpg

Вяльмуе Бог абраньнікаў сваіх

Паклон пашаны Блаславёнаму Яну Паўлу ІІ
Барадулін Рыгор

Гэтая кніга - паклон пашаны Блаславёнаму Яну Паўлу ІІ. Яна змяшчае: Прысвячаныя Яну Паўлу ІІ тэксты Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Зроблены Рыгорам Барадуліным аўтарскі пераклан на беларускую мову “Рымскага Трыпціха” Яна Паўла ІІ і Рымскі Дупціх. Кніга выдадзеная з нагоды бэатыфікацыі Папы... Болей »

Anima
pdf

Anima


Барадулін Рыгор

Anima – па-латыні «душа». Душа вечная, бо яна ўдыхнута ў чалавека Усявышнім. Душа, дух, дыханне. Усё з душой жывое, без душы мёртвае. У кнізе Рыгора Барадуліна «Anima» роздум пра сутнасць жыцця, спроба сам-насам пагутарыць з Нябёсамі.... Болей »

Вяровіца Алеся Камоцкага
pdf mp3

Вяровіца Алеся Камоцкага

складзена з вершаў Рыгора Барадуліна и фотаздымкаў Джона Кунстадтэра пры музычным аздабленні Аляксандра Віслаўскага
Камоцкі Алесь, Барадулін Рыгор

Алесь Камоцкі цяпер не толькі ўсім вядомы спявак і музыка, але і майстар па звіванню вяровак. Праўда авалоданне гэтым майстэрствам ішло ажно 12 гадоў. А калі гаварыць сур’ёзна, то нарэшце з’явіўся на свет праект Алеся Камоцкага пад назвай “Вяровіца Алеся Камоцкага складзеная з вершаў Рыгора Барадуліна... Болей »

Халодная памяць вады
pdf

Халодная памяць вады


Барадулін Рыгор

Усё на зямлі мае памяць — і дрэва, і камень, і колас. У вады памяць халодная, бо яна глыбокая. У новай кнізе паэзіі Рыгора Барадуліна ў асноўным новыя вершы новага стагоддзя. Падзяка Усявышняму за радасць жыцця, светлая журба, вечаровы роздум у шчырых радках. Быходзіць кніга клопатамі пробашча Чырвонага... Болей »

Перакуленае / Опрокинутое

Перакуленае / Опрокинутое


Барадулін Рыгор

"Рыгор Бородулин — крупнейший белорусский поэт ХХ столетия. Один из первых поэтов Европы. Поэтому и был он выдвинут польским и русским ПЕН-центрами, украинским и белорусским Союзами писателей (то есть славянскими литераторами, которые могут оценить поэзию Бородулина в оригинале) кандидатом на соискание... Болей »

Навошта
pdf

Навошта

Вершасказы, выказаныя Рыгорам Барадуліным, спарадкаваныя Алесем Камоцкім, у атачэньні фотаздымкаў Джона Кунстадтэра
Барадулін Рыгор

У 162-старонкавае выданне, укладзенае Алесем Камоцкім і надрукаванае сталічным выдавецтвам "Медысонт", увайшлі вершасказы Барадуліна, аздобленыя здымкамі амерыканскага дыпламата і фотамастака Джона Кунстадтэра, якія ён зрабіў у 2006—2009 гадах у вёсках беларускага Палесся. Дырэктар музея Алена Мацевасян... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Барадулін Рыгор

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін (нар. 1935) у сваёй творчасці заўсёды нечаканы, вынаходлівы і шчодры — на поліфанію радка, на свежую рыфму, на арыгінальную метафару. У кнігу ўвайшлі творы, напісаныя майстрам за паўстагоддзе жыцця ў літаратуры, а таксама пераклады з Джона Кітса, Федэрыка Гарсія... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org