be

Барадулін Рыгор

Барадулін Рыгор

Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе. Заходзіць сонца. Мама кажа страшную казку. Калі бацька прыходзіў з працы ці прыязджаў з руму, я любіў расперазаць яго, каб з запазухі выпаў ці абаранак, ці акрайчык, што перадаў зайчык. ...Пераезд у Вушачу помню дужа смутна. На кані паклажа і я. Чамусьць цяжка было перавезці з хутара ката. Яго, як ваўка таго, у лес, у хмыз цягнула. У Вушачы, нешта ўроілася мне, сядзеў на бальшаку і еў кашу. Нейкая цётка папрасіла пакаштаваць, плакаў, не хацеў даць. Зверху мама дадала жалю розгай за скупасць. Бацька мяне не біў. Толькі калі я пачынаў хадзіць на галаве, пытаўся: "А дзе мой чорненькі?" Гэта значыць, раменьчык. І гэтага запытання хапала. ...Пачыналася вайна. Савецкая ўлада ўцякала. Безуладдзе. Вусціш. Чуў, як пошаптам мама з бацькам казалі: у ляску пры дарозе на Арэхаўна расстрэльвалі палякаў. Мужчын, жанчын, старых, дзяцей. (Гэта рука дапамогі прасавечаных братоў паняволеным братам Заходняй Беларусі. Ачышчалі турмы сталінскія малойчыкі). Пачатак вайны запомніўся так. Наляцеў самалёт. Мы з бацькам беглі па жыце, жыта нават мяне не магло схаваць. Дабеглі да зямлянкі. ...Баба Малання, маміна мама, была уніяткай, малілася па-беларуску. Мама дужа добра шыла. Прапаноўвалі ісці ў арцель. Не пайшла. Гаспадарка, хай і невялікая, патрабавала шмат увагі. Дый за сынам трэба было прыглядаць, каб ад рук не адбіўся. Калі яна спала, пачынаю ўспамінаць і не прыпомню. Да апошняга была мама рупніцай. Па-латышску rupnica - фабрыка, завод. Чаму латышскую мову згадаў? Бацька мамін быў латыш. Рыжанін Галвіньш - механік па млынах. ...У школе былі настаўнікі розныя. Адны ведалі тое, што выкладалі, другія не ведалі. Адных мы любілі, другіх не любілі. Нямецкую мову мы вывучалі з трэцяга класа. Першая настаўніца няйначай па начах сама вучыла літары лацінкі, бо слова Deutsch чытала як деутш. На шчасце, неўзабаве прыйшла Пелагея Філімонаўна Харчанка, якая ў свой час скончыла гімназію. ...Успамінаць можна шмат чаго. Але большае забылася, а меншае засталося. Большая частка жыцця пражыта. Засталася меншая. А над малым дзіцем болей дрыжаць. Але як ні дрыжы, колькі Бог дасць яшчэ пражыць, столькі і пражывеш. Бог - бацька. Пішу гэтыя радкі ў мамінай хаце 30 жніўня. Здаецца, у гэты ж дзень у 1954 годзе ехаў я ў Мінск па веды. І даведаўся, што толькі дома я дома. На таку майго веку зярняты дзён былі добрыя. Самым чыстым зернем, самым адборным засталіся маміны словы. З іх хлеб для душы мае...

1995

P. S. Поўны варыянт успамінаў "На таку веку майго" гл. у ІV томе Збору твораў Рыгора Барадуліна. - Мінск, "Мастацкая літаратура", 2002, с. 84 – 141.
Фота: Вадзім Грудзько

Барадулін Рыгор. Выданьні

Літаратурная Беларусь 2-3
pdf

Літаратурная Беларусь 2-3

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Зямля і неба Якуба Коласа Гісторыяй ім — Янку Купалу і Якубу Коласу — было наканавана стаць спарышамі-блізнятамі, «арлом» і «арэшкам» нацыянальнага літаратурнага медаля, падвойнымі сімваламі нацыянальнага творства. Дзесяцігоддзямі літаратуразнаўства замацоўвала іх у гэтай ролі. Хоць паміж Купалам і Коласам... Болей »

Дзеяслоў 26
pdf

Дзеяслоў 26

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "Ніякай літасьці Валянціне Г." Размова пра кнігу Альгерда Бахарэвіча * Роберт Бёрнс, Поль Верлен, Вінцэсь Каратынскі, Іван Франко, Федэрыка Гарсія Лорка ў перакладах Галіны Дубянецкай * Усе ўчынкі нашыя ад страху. З сучаснай амерыканскай прозы: Сэм Топераф. Тарантул. Аповед / Уільям Трэвар.... Болей »

Дзеяслоў 21
pdf

Дзеяслоў 21

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Абараніць жыцьцё. Гутарка Сяргея Законьнікава з Васілём Несьцярэнкам * Вельмі сумую па Беларусі Лісты Анатоля Сыса да Віктара Шніпа * Абламейка Сяргей, "А хто там ідзе?" Падарожныя імпрэсіі... * Андрасюк Мiхась, Падляшскія гісторыі * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх... Болей »

Дзеяслоў 18
pdf

Дзеяслоў 18

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Творы пераможцаў і удзельнікаў конкурсу, прысьвечанага 75-годзьдзю з дня нараджэньня У. С. Караткевіча * Аблажэй Алег, Броўнаўскія думкі * Арлоў Уладзімер, Ці засынаюць жоўтыя гарлачыкі? * Барадулін Рыгор, Верасовае * Бураўкін Генадзь, На беразе Дняпра * Быкаў Васіль, Пункціры... Болей »

Дзеяслоў 14
pdf

Дзеяслоў 14

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін... Болей »

Annus Albaruthenicus 06
pdf

Annus Albaruthenicus 06

Год Беларускі

* Ірляндская паэзія, (пераклады Алены Таболіч) * Калевала * Томас Транстромэр і інш., (са шведскай паэзіі) * Andras Zoltan, Az ófehйrorosz Trisztan es Izolda-legenda dйl-eurуpai цsszefьggйse * Baradulin Ryhor, Kiedy witają się dusze * Barscheuskaya Nina, The way belarusian emigration... Болей »

Дзеяслоў 10
pdf

Дзеяслоў 10

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамовіч Славамір, Сны эмігранта * Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * Акуліч Алесь, Захаваць сваё нацыянальнае "Я" * Арсеньнева Натальля, "Не наракаю на долю..." * Барадулін Рыгор, На ўскрайку Вечнасьці * Быкаў Васіль, Прыпавесьці * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы ... Болей »

Дзеяслоў 05
pdf

Дзеяслоў 05

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Кнігапіс * Слова ад Дзеяслова / Нашыя аўтары * Арлоў Уладзімер, Букет залатых бясьсьмяротнікаў * Багданава Галіна, Дуэт * Барадулін Рыгор, Каб на зямлі жыцьцю цяплей было... * Быкаў Васіль, Апалягетыка інтэграцыі * Гібок-Гібоўскі Алесь, Ці далёка нам яшчэ да Беларусі? ... Болей »

Дзеяслоў 02
pdf

Дзеяслоў 02


* Аўтары нумару * Слова ад Дзеяслова * АНДРУХОВІЧ ЮРЫ, "...Трэба дастуквацца да людзей, трэба актыўней іх заахвочваць...". Інтэрвію * Астравец Сяргей, Каўтун. Неверагоднае апавяданьне * Базылёва Вольга, Сьляпое сонца * Барадулін Рыгор, Бога і маму ў душы нашу. Вершы * Васючэнка... Болей »

ARCHE 02(25)2003
pdf

ARCHE 02(25)2003


Цэнтральная тэма нумару — Туманнасьці беларускай гісторыі. У выданні публікуюцца: вынікі апытання "З чаго, на Вашую думку, пачалася (пачынаецца) нацыянальная гiсторыя Беларусi й чым яна скончыцца?", стэнаграма круглага стала па праблемах беларускай гістарыяграфіі "Між айчынным чытачом і замежным калегам"... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org