- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чаму бітва пад Оршай так важная для нас? Як слушна піша з адным артыкулаў нумару гісторык Генадзь Сагановіч, «бітва пад Оршай сталася нарожным каменем у выбудове сучаснай беларускай ідэнтычнасці». Спрабуючы стлуміць умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў краіне, лукашэнкаўскі рэжым адкрыта забараняе... Болей »
Асноўнай тэмай дадзенага нумара «ARCHE» стала Гародня як цэнтр прыцягнення. Геаграфічнае становішча дало магчымасць гораду быць важным адміністрацыйным цэнтрам на працягу стагоддзяў. Адпаведна Гародня паўплывала на рэгіён, стала месцам гістарычных падзей, істотных не толькі для Гарадзеншчыны, але і для... Болей »
У гэтым нумары друкуецца фрагмэнт раману Флярыяна Чарнышэвіча „Надбярэзінцы“. Арыгінальнае выданьне на польскай мове выйшла ў 1942 г. у Буэнас-Айрэсе. Галоўныя падзеі ў рамане адбываліся ля Бярэзіны ў адлегласьці 20—25 км ад Бабруйска, пэрыфэрыйная прастора гэтых падзеяў дакраналася Бялыніч і Магілёва.... Болей »
Да ўвагі чытачоў прапануецца панарама дасьледаваньняў, створаных беларускімі гісторыкамі ў 1920-ы гады. Яны прысьвечаны «доўгаму ХІХ стагодзьдзю» (г.зн. з выхадам на пачатак XX ст.) нашай гісторыі. Асноўныя тэмы — адносiны расiйскага ўраду да беларускае мовы ў XIX ст., лёс архіваў былога ВКЛ у Расійскай... Болей »
Нумар прысьвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг). У ім разглядаюцца палітычныя праекты, рэгіянальныя цэнтры нацыянальнага руху, прэса, дзейнасьць навуковых устаноў, сацыяльныя канфліты, а таксама штодзённае жыцьцё насельнікаў вёсак і мястэчак.... Болей »
У нумары асвятляюцца пытанні як зараджэння магнацкага стану ў ВКЛ, так і ягонага далейшага развіцця ды заняпаду. Артыкулы прысвечаныя як асобным яскравым постацям, так і гісторыі цэлых магнацкіх родаў, іх уладанняў ды спецыфічных інстытутаў, з імі звязаных. У нумары друкуюцца працы беларускіх (Ніна Скеп’ян... Болей »
У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага «Жыццё раззброенага чалавека». Паводле ўспамінаў пісьменьніка, гэты раман ён сам лічыў нават больш вартым за знакамітага «Каханка Вялікай Мядзьведзіцы». Пясецкі ў ім хацеў паказаць жыхарам... Болей »
Гэты нумар пра ахову/разбурэньне архітэктурных помнікаў, зьнішчэньне гістарычных забудоў беларускіх гарадоў, якое ўлады тлумачыць клопатам пра простых грамадзян. Шэраг публікацый прысьвечаны фэномэну сьвяткаваньня "Дажынак" у аўтарытарнай Беларусі. Завяршаецца выпуск артыкуламі пра культурныя ляндшафты... Болей »
Нумар прысьвечаны тысячагадовай гісторыі Віцебску. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагодзьдзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедзтвы ад захопаў і акупацый".... Болей »
У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцьця грамадзтва ХІХ ст., зьмены, якія ў ім адбываліся. У нумары прадстаўлены практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя слаі і праслойкі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне, прадстаўнікі... Болей »